• Памяці Сяргея Палякова

    • 46
    • 19 ноября 2013, 15:22
    • Гроднолюдиискусство

    Знесены дом па вул. Віленскай, 20 і фрэска С.Палякова на імКожны гродзенец каля гэтага дома хаця раз у жыцці праязджаў і кожны бачыў зробленую ў тэхніцы сграфіта фрэску з выявай бяскрылага анёла з "гарадзенскімі трубамі", Каложай і маладымі гродзенцамі, якія аптымістычна глядяць у будучыню. Маленькай Каложы на сцяне дома ўжо няма, як няма і самога дома. Аўтар гэтай работы Сяргей Палякоў не дажыў некалькі месяцаў, каб пабачыць як нішчыцца адзін з найлепшых ягоных твораў, пiша harodnia.com. Мастак-манументаліст Сяргей Палякоў Уражэнец Баранавічаў Сяргей Палякоў выглядаў акурат так, як павінен быў выглядаць мастак-манументаліст. Высокі чалавек з магутнай барадой меў, аднак, вельмі шырокую душу і шмат каго са сваіх вучняў натхніў да творчай работы. У 1976 г. С.Палякоў скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацкае вучылішча (цяпер Акадэмія мастацтваў імя Штыгліца) і напрыканцы 1970-х – пачатку 1980-х гг. стварыў у Гродне цэлы шэраг прац, якія дасюль фармуюць атмасферу нашага града. У складзе творчых груп выканаў сграфіта “Зямля Беларуская” і “Песня пра Нёман” на фасадах цяперашняга рынка “Карона”, стварыў інтэр’еры гродзенскага драматычнага тэатра і дома грамадзянскіх абрадаў па БЛК, аформіў мазаікамі дамы адпачынку АЗОТа і Хімвалакно… Адным словам з творамі гэтага чалавека гродзенцы сутыкаюцца амаль штодзённа. Люстры ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры Люстры ў драматычным тэатры Апошнія гады не радуць манументалістаў добрымі замовамі. Усё болей шпаклёўка-тынкоўка, усялякія дэкаратыўныя штамовачкі і іншая безгустоўнасць. Вось і Сяргей Палякоў працаваў галоўным чынам як выкладчык. І студэнты любілі яго і за яго заступаліся, хаця як чалавек ён быў далёка не бясхмарны. Мастака няма, знікаюць і ягоныя творы, так як фрэска-сграфіта на доме па Віленскай, якая за трыццаць гадоў стала з гэтым домам адзіным цэлым. Асірацеў без утульненькага доміка з маленькай Каложай і куточак старога Гродна ў раёне вуліц Віленскай і Мядовай.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 6

  • За пять лет LIDBEER стал одним из самых ожидаемых событий года. 2019 год – юбилейный для фестиваля, поэтому open air удивит своим масштабом.

    Житель Гродно Денис Лукьянов попал в больницу после конфликта с милицией на автомобильном фестивале. У него серьезная травма ноги, он находится в реанимации уже несколько дней. Его сестра сообщила журналистам,...

    Вчера по дороге в Белогруду столкнулись два байкера. Оба двигались в попутном направлении на выезде из города

    В преддверии нового учебного года МВД традиционно проводит специальное комплексное мероприятие по предупреждению детского травматизма на дороге «Внимание – дети!»

    24 августа, в 13:10 на проспекте Клецкова произошло ДТП с участием двух «немцев».

    Неизменным местом проведения масштабных, запоминающихся и, безусловно, ожидаемых мероприятий стал Августовский канал

    С 1 сентября отменяется обязанность платить за проезд в общественном транспорте для школьников. Правда, при этом ученик обязан иметь при себе справку из учреждения образования.

    Все новости