З чым звязана ў нашай свядомасці слова «горад»? Са шматпавярховымі будынкамі, магутнымі прадпрыемствамі, тысячамі машын на вуліцах. Але не толькі. Слова “горад” абазначае таксама пэўныя жыццёвыя стандарты, сярод якіх не апошняе месца займаюць гарачы душ і туалет.

Але так было далёка не заўсёды. У сярэднявечных гарадах ваду для піцця і для сціркі бралі ў недалёкай рацэ, а туалеты, так жа як цяпер на вёсцы, размяшчаліся проста за домам. Па гэтай прычыне эпідэміі заразных хвароб былі пастаяннай праблемай старых гарадоў. Познесярэднявечны Гродна з яго невялікім 5-тысячным насельніцтвам вялікія эпідэміі абміналі не толькі дзякуючы Божай апецы, але і дзякуючы прадпрымальнасці жыхароў горада. Пра гiсторыю вадаправода і каналізацыi Гродна пiша harodnia.com.

У 1629 годзе бурмістар горада Ганус Фандэнбэрг зафундаваў у Гродне будаўніцтва аднаго з першых вадаправодаў у Вялікім княстве Літоўскім. Вада з гэтага вадаправодупадавалася з Гараднічанкі пры дапамозе спецыяльнага кола ў драўляны рэзервуар, які знаходзіўся недалёка ад сінагогі. З рэзервуару вада трубамі цякла на Рынак і ў Стары Замак. Гэты вадаправод функцыянаваў як мінімум да канца XVIII стагоддзя і яго рэшткі да сённяшняга дня чакаюць сваіх адкрывальнікаў у археалагічных слаях старога Гродна.

Але яшчэ ў 1931 годзе пад час земляных работ на Крывой вуліцы (цяпер раён Вялікай Траецкай вуліцы непадалёк ад галоўнай сінагогі) выкапалі некалькі драўляных трубаў, якія тагачасны дырэктар гродзенскага музея Ю. Ядкоўскі звязаў з старым вадаправодам.

Прадставіць сабе тэхналогію вырабу гэтых труб мы можам, калі зазірнем у адзін з інвентароў каралеўскага замку ў Гродне, што быў складзены ў XVII ст. У ім згадваюцца “два жалезныя свідры для свідравання труб”. Акурат пры дапамозе такіх свідраў высвідроўвалася сэрцавіна ствала дрэва, а асобныя ствалы змацоўваліся паміж сабою пры дапамозе металічных утулак. Няма сумніву, што старадаўні вадаправод быў прадметам вялікага гонару мяшчан.

Трубы старажытнага гродзенскага вадаправода 17 стю, знойдзеныя ў 1931 г. на вуліцы Крывой
Трубы старажытнага гродзенскага вадаправода 17 стю, знойдзеныя ў 1931 г. на вуліцы Крывой

Пад канец XIX стагоддзя ў Гродне мала хто памятаў пра стары вадаправод, а запатрабаванне на ваду ў горадзе з больш чым саракатысячным насельніцтвам было вельмі вялікае. У 1876 годзе было створана Гродзенскае Таварыства водазабеспячэння пад кіраўніцтвам інжынера Міхаіла Алтухова, якое ў наступным годзе пачало будаўніцтва сучаснага вадаправода. Найважнейшым этапам гэтай работы стала будаўніцтва двух воданапорных вежаў, якія сярод гараджан атрымалі назвы “Кася” і “Бася”.

Гродзенскія ваданапорныя вежы Кася І Бася
Гродзенскія ваданапорныя вежы Кася І Бася

Воданапорныя вежы былі пабудаваны напрыканцы ХІХ ст. у адным з найвышэйшых месцаў горада на так званым Кургане і ўжо перад Першай Сусветнай вайной увесь цэнтар горада быў забяспечаны чыстай вадою, безпасярэдні доступ да якой гарантавала спецыяльная служба. Ваду правяралі два разы ў год на прадмет наяўнасці бактэрый, а спажыванне вады складала 30-40 літраў штодзень (цяпер ліміт спажывання вады складае 140 літраў). Але і ў міжваенныя часы вельмі многа жыхароў горада, асабліва тых, што жылі ў прадмесцях, і далей бралі ваду ў звычайных выкапаных калодзежах і калонках. У 1935 годзе карэспандэнт гродзенскага “Штодзённага Кур’ера” пісаў: “Ідучы ў ясны дзень вуліцай Юрыздыкай часта можна сустрэць жанчыну, якая чэрпае ваду вядром проста з Гараднічанкі. Гэты прыгожы ручэй, які віецца праз горад, перад упадзеннем у Нёман ужо з’яўляецца брудным смярдзючым каналізацыйным каналам”.

Праблема забруджання Гараднічанкі была ў тым, што ў Гродне ў адрозненне ад вадаправоду аніколі не было каналізацыі і амаль усё змесціва туалетаў трапляла ў канцы канцоў у гэтую раку. Частку нечыстотаў вывозілі з горада пра дапамозе прыватнікаў-асенізатараў. Асенізацыйныя бочкі малявалі ў блакітны колер і гродзенцы, бачачы а, дакладней, адчуваючы іх носам, хаваліся па хатах. Але ні бочкі, ні Гараднічанка не ратавалі становішча, паколькі ў бочках вывозілі толькі ¼ усіх нечыстотаў, якія “прадукаваліся” гродзенцамі на працягу дня, рэшта трапляла ў раку, або заставалася ў горадзе і забруджвала паветра і глебу. Яшчэ ў пачатку ХХ ст. узнік праект каналізавання Гараднічанкі, закрыцця ракі ў спецыяльным падземным тунэлі. Над ракой планавалася выбудаваць шырокі бульвар. У тых часах каналізаванне малых рэк было дастаткова папулярнай справай, напрыклад у канцы ХІХ ст. схавалі пад зямлёю Полтву, адзіную раку, што цячэ праз Львоў. Няма сумніву, што рэалізацыя такога праекту ў Гродне нанесла б гораду вялікія страты. Гараднічанка назаўсёды засталася б каналізацыйным каналам, а гродзенцы замест сімпатычнай даліны ў цэнтры горада атрымалі бы яшчэ адзін бульвар. Праект гэты, на шчасце, ніколі не быў рэалізаваны, а кіраўніцтва горада толькі ў сярэдзіне 1930-х гг. пачало дзеянні, якія ў тагачасных газетах называлі “генеральным наступленнем на каналізацыйным фронце”.

Гродзенскія ваданапорныя вежы Кася і Бася
Гродзенскія ваданапорныя вежы Кася і Бася

У 1924 годзе паўстаў праект стварэння акцыянернага таварыства, якое пачало бы шукаць сродкі на будаўніцтва каналізацыі. Ужо праз год быў гатовы канкрэтны план будаўніцтва гарадской каналізацыі. Паводле яго планавалася пабудаваць два вялізарныя калектары – “Нёман” і “Гараднічанка”. Калектар “Гараднічанка” ішоў паралельна руслу Гараднічанкі, а калектар “Нёман” бег бы ўздоўж Нёмана ад чыгуначнага моста аж за Каложу, забіраючы таксама і нечыстоты з калектара “Гараднічанка”. За Каложай каля так званага Літоўскага ручая было запланавана будаўніцтва станцыі для ачышчэння сцёкаў. У выпадку рэалізацыі гэтага праекта амаль увесь горад быў бы ахоплены каналізацыяй, аднак кошт гэты работ, палічаны інжынерам В. Кнакэ, быў проста вялізарны. У будаўніцтва каналізацыі трэба было ўкласці каля 11 мільёнаў злотых. Для параўнання гадавы бюджэт горада над Нёмана сягаў тады каля 2,5 мільёнаў польскіх злотых.

Толькі праз тры гады, у 1928 годзе, было прынята рашэнне перагледзець гэты надта дарагі праект. Праекціроўшчыкі адмовіліся ад будаўніцтва калектара “Нёман”, застаўся толькі калектар “Гараднічанка”, які павінен быў збіраць нечыстоты толькі з цэнтра горада. Напачатку планавалася каналізаваць уліцы Ажэшкі, Дамініканскую, Напалеонскую і Басьняцкую (цяпер вуліцы Савецкая, Карбышава і Сацыялістачная). Вялікі каналізацыйны калектар у кі збіраліся сцёкі замест Гараднічанкі, павінен быў паўстаць пад вуліцамі Віленская і Юрыздыка. Кошт гэтага прадпрыемства быў пеаацэнены на 3 – 3,5 мільёнаў злотых, з чаго гарадская гаспадарка павінна была бы даваць не менш за 220 тыс. злотых штогод. Цікава, што нават было прынята рашэнне адмовіцца ад будаўніцтва станцыі ачышчэння сцёкаў перад выпусканнем вады з калектара ў Нёман. Матывавалася гэта тым, што “памер нашай ракі і яе хуткасць даюць магчымасць меркаваць, што ў яе проста можна ўпусціць змесціва каналаў”. Але насамрэч хіба гэтае рашэнне было прадыктавана толькі жаданнем чыноўнікаў з’эканоміць трохі грошай на будаўніцтве ачышчальнай станцыі.

Асвячэнне першага каналізацыйнага калодзежа ў Гродне, 1935 год
Асвячэнне першага каналізацыйнага калодзежа ў Гродне, 1935 год

Аднак будаўніцтва каналізацыі нават у такім скарочаным варыянце аказалася занадта дарагім і толькі яшчэ праз сем гадоў магсітрат Гродна адшукаў сродкі на рэалізацыю сваіх амбітных планаў і парцы рушылі наперад. Вясной 1935 года быў урачыста асвечаны першы каналізацыйны калодзеж і працы рушылі наперад. Пачатак работ быў адзначаны сенсацыяй – пры ўліцах Вітальдовай і Басьняцкай (цяпер усё гэта вуліца Сацыялістычная) знайшлі косці маманта, якія пасля адпаведных даследаванняў размясцілі ў гродзенскім музеі. Аднак справу аказалася прасцей пачаць, чым скончыць. Паколькі работы вяліся безпрацоўнымі, якіх наймалі на біржы працы і якія не мелі вялікай ахвоты да капання зямлі, то часта даходзіла да розных здарэнняў. Безработныя капалі зямлю чарапашымі тэмпамі, ладзілі забастоўкі. Найбольш праблем для горада дастаўляла будаўніцтва на скрыжаванні вуліц Дамініканскай і Ажэшкі. Бруд з раскапаных вуліц заліваў нізка размешчаныя памяшканні, праезжая частка была завалена пяском і брукам, а на тратуарах ляжалі трубы. Летам 1935 года наогул дайшло да прабіцця водаправоднай трубы і дзве вуліцы засталіся без вады.

Будаўнікі гродзенскай каналізачыі падчас забастоўкі, 1930-я гг
Будаўнікі гродзенскай каналізачыі падчас забастоўкі, 1930-я гг

Пад будынкам магістрату стаялі дэлегацыі раз’юшаных мяшчан, а кіраўніцтва горада атрымала яшчэ адну праблему – для будаўніцтва калектара трэба было зруйнаваць як мінімум дваццаць дамоў у даліне Гараднічанкі, на што не хапала грошай.

У выніку ўмяшальніцтва віцэ-прэзідэнта горада Рамана Савіцкага сітуацыя з будаўніцтвам каналізацыі значна палепшылася. Тэмап прац на Дамініканскай вуліцы і вуліцы Ажэшкі паспешыўся, калектар быў скончаны ў час. Перад пачаткам Другой Сусветнай вайны Гродна ўжо мог пахваліцца спраўна дзеючай каналізацыяй.

З сярэдзіны 1930-х гг. да сённяшніх дзён на вуліцах Гродна засталіся каналізацыйныя люкі з надпісамі: „Rzuców”, „Huta Stąporków”, „Herzfeld&Victorius Grudziądz”. Найбольш люкаў мае надпіс „ZMG”, што магло абазначаць „Zakłady Mechaniczne Grodna” (“Механічныя майстэрні Гродна”).

Ужо ў пасляваенны час з’явіліся каналізацыйныя люкі, зробленыя на гарадзенскім велазаводзе. На жаль гэтых старых люкаў на вуліцах нашага старога горада становіцца штораз менш. І ад гэтага становіцца вельмі сумна, паколькі да сённяшняга дня яны застаюцца адзінымі помнікамі ў гонар тых, хто будаваў дамы, брукаваў вуліцы і таксама забяспечваў наш горад свежай пітной вадою.

Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Яндекс
Опубликовать в LiveJournal


Читайте также:
  1.  maksim2309 Thumb up 10 Thumb down 21

    Статья интересная, но к сожалению белорусский язык с трудом понимаю.

  2. PETROVICH PETROVICH Thumb up 9 Thumb down 1

    познавательно.

  3.  Natalya Thumb up 10 Thumb down 5

    Удзячнасць аўтарам артыкула, вельмі цікава, шмат чаго новага даведалася.

    Спадару maksim2309 09.11.2013, 11:05
    Што Вам перашкаджае вывучаць родную мову?
    На мой погляд самы лепшы сродак вывучыць, гэта быць у беларускамоўным асяроддзі. Запрашаю Вас у такое асяродзе, у Каложскую царкву: кожную суботу а 9.00 гадзіне — літургія на роднай мове; кожны аўторак а 18.00 гадзіне (дакладна можна прачытаць інфармацыю на сайце Каложскай царквы).

  4.  sana Thumb up 7 Thumb down 17

    А почему белорусский родной ? Государственный (из двух) — да, но не обязательно родной.

    И вообще нам надо рекламировать свой город большему числу людей в Белоруссии, России, на западе, максимально доступным и понятным образом, а не играть в подчеркивание своей белорусскости в стиле гомосексуалистов пропагандирующих однополую любовь.

  5.  Natalya Thumb up 6 Thumb down 3

    Спадару sana 09.11.2013, 23:34
    Раней у мяне была надзея, што вы проста прыдурняецеся, але на жаль я памылялася. Патлумачу вам — чалавеку, у якога нахабства вышэй за неба, а адукацыі і розуму ўвогуле няма. Беларусь — гэта РОДНАЯ краіна БЕЛАРУСАЎ. І зразумела, што РОДНАЯ мова ў БЕЛАРУСАЎ — БЕЛАРУСКАЯ. Мы жывем на сваёй зямлі, з прадвякоў вечных, яна наша — беларуская. Таму ў сваёй краіне беларусы гаспадары.
    Беларусы вельмі рады гасцям, калі яны прыязжаюць з мірам, але калі госці паводзяць сябе так нахабна, як вы, мы зможам даць адпор.
    Вельмі настойліва прапаную вам:
    — ЧЕМОДАН — ВОКЗАЛ — МУХАСРАНСК (на родном для вас языке — может поймёте).

  6.  sana Thumb up 2 Thumb down 8

    Поведение Ваше смахивает на поведение сексуальных меньшинства в день ВДВ. Желание укусить и отбежать подальше чтобы не получить сдачи )))))

  7.  sana Thumb up 2 Thumb down 9

    Смешно… Сплошные комплексы

  8.  Natalya Thumb up 3 Thumb down 3

    Спадару sana 10.11.2013, 18:37
    [censored]

    Нарушены пункты правил 3.1.6, 3.1.7
    А я тут спрабую «бісер перад свіннёй рассыпаць».

  9.  sana Thumb up 4 Thumb down 6

    Еще более смешно… не навязывайте другим свое мнение и не требуйте жить так как Вам бы хотелось…

  10.  sana Thumb up 6 Thumb down 6

    А вообще я говорю на 4-х языках свободно, шесть спокойно понимаю, имею свой бизнес и диплом с отличием, катаюсь по всему миру и не чувствую себя ущербным. И в Гродно, Минске, Москве, Лондоне, Варшаве, Париже я чувствую себя комфортно и мне без разницы из «Раши» я или из «Белораши», потому что это мое достижение, а тот кто ленился и стонет что ему не так живется пусть сидит под своим столом молится на свою «самостийность» называет себя хоть белорусом, хоть литвином… это его право и я оставляю его за ним.

    Я не требую от Вас говорить по русски или белорусски, да хоть на суахили, если Вы его знаете, но оставьте за мной мое право выбора «родного» языка.

    Бывал я в Швейцарии, там вообще четыре языка. О существовании исторического Швейцарского-ретороманского 40% швейцарцев даже не подозревает (говорят на нем менее 3-х процентов) и это не мешает им быть швейцарцами, а не итальянцами или немцами. Я был бы очень рад, чтобы наша Родная Белоруссия достигла тех результатов, которые есть у маленькой Швейцарии.

  11.  maksim2309 Thumb up 2 Thumb down 0

    @ Natalya:
    Мой родной язык русский. Поэтому и говорю что белорусский язык понимаю, но с трудом.

  12.  maksim2309 Thumb up 1 Thumb down 0

    Natalya :

    Запрашаю Вас у такое асяродзе, у Каложскую царкву: кожную суботу а 9.00 гадзіне – літургія на роднай мове; кожны аўторак а 18.00 гадзіне (дакладна можна прачытаць інфармацыю на сайце Каложскай царквы).

    Благодарю за приглашение)). Обязательно когда-нибудь и зайду.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю


Закажи прямо сейчас



Голосование

На что вы чаще всего тратите свое свободное время?

  • Дома у телевизора, за компьютером (51%)
  • Провожу время с семьей (27%)
  • У меня нет свободного времени (12%)
  • Общение с друзьями (6%)
  • Посещение кафе, баров, ресторанов (4%)

Total Votes: 67

Loading ... Loading ...

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях

  • Архив

    Ноябрь 2014
    Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    « Окт    
     12
    3456789
    10111213141516
    17181920212223
    24252627282930

  • Кейворды

    880-летие Гродно s13.ru y аварии Августовский канал автомобили акция аналитика армия афиша Без комментариев Без рубрики Беларусь бизнес благотворительность благоустройство блоги БРСМ велосипед Вечерний Гродно видео власть Волковыск впечатления выборы выставки газета ГАИ граница ГрГУ Гродзенская праўда гродненские пункты общепита гродненцы Гродно дата Деловой интернет День рождения форума деньги дети дискуссия дороги животные ЖКХ закон здоровье интервью интересно знать интересно почитать интернет искусство история картинки карты кино клубы книги конкурс концерт криминал культура Лида Литва люди магазины милиция мнение мобильные операторы мова музей музыка МЧС мысли назначения наука недвижимость Новогрудок новости новости города новый год Ночной Город образование отдых официально памятники архитектуры планы погода политика Польша почитаем праздник презентация пресс-релиз преступление природа проблемы производство происшествия путешествия работа радио раскопки регион реклама реконструкция религия ремонт реставрация ржунимагу Рождество Россия рынок сайты сельское хозяйство семинар скачать Скидель Слоним слухи снос события соревнования социальное спорт ссылки статистика строительство субкультура США такое было Таможня театр телевизор технологии трагедия транспорт туризм увлечения Украина услуги файл фестиваль фото фотоблог фотографии старого Гродно цены цифры что-то не так Щучин экология экономика экскурсии ярмарка

    Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.

    Ссылки


    Rambler's Top100