• Дзень памяці Васіля Быкава на канале «БЕЛСАТ»

    • 500
    • 22 июня 2009, 14:38
    • телевизорафиша

    Сёння 22 чэрвеня, у 6-ю гадавіну смерці Васіля Быкава, тэлеканал «Белсат ТV» падрыхтаваў адмысловую праграму ў памяць вялікага беларуса. У праграме Дня памяці Васіля Быкава незалежнае беларускае спадарожнікавае тэлебачанне прапаноўвае сваім гледачам тры дакументальныя фільмы і адмысловае выданне праграмы «Госць «Белсату» з Сяргеем Законнікавым. На пачатак, а 18:52 «Васіль Быкаў. Апошнія дні», І частка дакументальнага фільму з цыклу «Без рэтушы», зняты для «Белсату» ў 2008 г. Галінаю і Сяргеем Навумчыкамі.

    Апошнія гады свайго жыцця сусветна вядомы беларускі пісьменнік разам з жонкаю правёў за межамі Беларусі. Ён быў адкрытым супраціўнікам аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі. Чаму Быкаў пакінуў Беларусь? Чаму ён не мог вярнуцца і ў якіх акалічнасцях усё ж вярнуўся? Як выглядалі ягоныя апошнія дні? Пра гэта ў фільме апавядаюць сведкі, людзі, якія некалькі месяцаў жылі побач з ім у Празе, а пазней – цягам апошніх дзён пісьменніка ў Менску. У фільме скарыстаныя здымкі і відэаматэрыялы, якія нідзе раней не паказваліся.
    19:20 Адмысловае выданне праграмы «Госць «Белсату». Размова Паўла Мажэйкі з Сяргеем Законнікавым, выбітным беларускім паэтам і сябрам Васіля Быкава. 19:36 «Васіль Быкаў. Апошнія дні», частка ІІ, 2008 г.
    Васіль Быкаў разам з жонкай Ірынаю, раніцаю 23 траўня 2003 г., выехалі з кватэры ў Празе ў аэрапорт. Ніколі больш Быкаў у Чэхію не вярнуўся, хоць меў у кішэні білет назад. Што чакала славутага пісьменніка ў беларускай сталіцы? Чаму ён вярнуўся ў Беларусь пасля некалькіх гадоў эміграцыі і чаму не мог вярнуцца ў Прагу? Пра гэта і пра таямніцу смерці вялікага літаратара мы даведаемся з другой часткі фільму Галіны і Сяргея Навумчыкаў.
    20:10 Прэм’ера! «Я раскажу вам пра вайну», дакументальны фільм з цыклу «Невядомая Беларусь», рэж. Сяргей Ісакаў, Беларусь, 2009 г.Здаецца, пра Быкава напісалі ды сказалі ўжо ўсё. Але аўтары стужкі "Я раскажу вам пра вайну" Сяргей Ісакаў і Уладзімір Халіп знайшлі новае вымярэнне гэтай унікальнай асобы.
    Падмуркам фільму стаўся унікальны запіс вечаровай размовы Васіля Быкава і Алеся Адамовіча. Сам Васіль Быкаў узгадвае найбольш яскравыя эпізоды сваёй вайсковай біяграфіі, разважае пра той нялёгкі час, пра жорсткія выпрабаванні чалавека на вайне. Выказвае думкі, якія дагэтуль і пасля таго, напэўна, нідзе не гучалі. Мінула некалькі дзесяткаў гадоў, а тэмы, на якія гутарылі Быкаў з Адамовічам, застаюцца актуальнымі да сёння. 
    23:06 «Васіль Быкаў. Вяртанне», рэж. Віктар Корзун, Беларусь, 2004 г.
    Галоўны матыў фільму – інтэрв’ю з Васілём Быкавым, запісанае ў 1996 г. перад яго вымушанай эміграцыяй. У фільме можа ўбачыць здымкі з паховінаў знакамітага пісьменніка, якія ператварыліся ў патрыятычную маніфестацыю. На фоне натоўпу людзей, якія любілі Быкава і лічылі яго сумленнем народу, гучаць словы пісьменніка пра свабоду і неабходнасць адстойваць яе.
    Болей пра БЕЛСАТ на www.belsat.eu

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 0

  • С момента появления указа, позволяющего инвалидам 1-й и 2-й групп и многодетным семьям растаможивать авто с уплатой 50% пошлины, прошло около восьми месяцев. Cколько просят за услуги те, кто поставил...

    Сотни вкладышей от жвачек! Мечта школьников, которые не знали, что такое смартфон и интернет. Это ностальгическая статья Onliner.by о нехитром богатстве детей 1990-х.

    Бывшая деревня Солы, входящая в городскую черту, одна из немногих, которая держит оборону от наступающей цивилизации. Солы на берегу Немана продолжают жить тихой, размеренной жизнью, рассказывает «Вечерний...

    В рамках благоустройства территории рядом с замком в Гольшанах бульдозеры уничтожили и повредили могильник XIV века. На месте, где работала техника, археологи нашли женский череп, кости и украшения.

    Екатерина Долговская уехала из Калининграда вместе с мужем в августе 2018 года. Живёт в деревне под Слонимом в Гродненской области. Познакомьтесь с интересным взглядом на нас с вами со стороны.

    В своем комментарии Слонимская ЦРБ сделала акцент именно на форме подачи еды и привела в пример свои фото обедов, которыми кормят в больнице.

    Талончик с воскресенья будет стоить на 5 копеек больше: в киоске — 60 копеек, у водителя — 65. Увеличатся цены и на проездные билеты. Но есть возможность немного сэкономить, если вы ездите много.

    Все новости