Яшчэ некалькі гадоў таму на цэнтральных вуліцах і плошчах Гродна можна было бачыць вялікую колькасць бетоннай пліткі з нязвычайным надпісам па-польску «Магістрат горада Гродна».

2013-10-23_135547

Мільёны ног гродзенцаў хадзілі па ёй амаль семдзесят гадоў, здавалася, што гэтая плітка зроблена не з бетону, а выцесана з граніту. Без вялікай на тое патрэбы ў 2006 – 2008 гадах яе замянілі сучасным бетонным брукам. Про гiсторыю гродзенскай брукаванкi пiша harodnia.com.

Мы вельмі мала сёння ведаем пра вытворцаў магістрацкага бруку ў Гродне, але не прысвяціць хаця некалькі слоў мазольнай працы брукароў нашага горада было б вялікай несправядлівасцю. Бо амаль кожны дзень, праходзячы па старых вуліцах Гродна, мы дакранаемся да выніку іх працы.

Пад словам “брук” разумеецца пэўная прастора, выкладзеная натуральным ці штучным каменнем, драўлянымі круглякамі, жалезнымі плітамі ці іншым матэрыялам для прыдання паверхні большай трываласці. Брукаванне вуліц гарадоў і дарог было папулярным яшчэ ў старажытным свеце, аднак пазней было забыта і адрадзілася ў Еўропе толькі пасля 1100 года. Беларускае слова “брук” мае нямецкае паходжанне і ў перакладзе азначае “мост”. Выходзіць гэта з таго, што ў сярэднявечных гарадах стан вуліц быў вельмі дрэнны і ў дажджлівую пару цяжка было перайсці нават з аднаго боку вуліцы на другі. Таму ў некаторых месцах праз дарогу клаліся драўляныя бэлькі і такім чынам атрымліваліся вулічныя “масты”. З часам усю вуліцу пачалі выкладаць дрэвам, а пазней – каменем.

Рэшткі сярэднявечных драўляных ходнікаў з Савецкай плошчы, 2006 год
Рэшткі сярэднявечных драўляных ходнікаў з Савецкай плошчы, 2006 год

У Гродне вуліцы спачаку ўвогуле не брукавалі, а тратуары былі драўляныя (летам 2006 года рэшткі такога тратуара, праўдападобна з XVI–XVII стагоддзяў, былі адкапаны падчас земляных прац на Савецкай плошчы). Толькі ў 1627 годзе кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт III загадвае брукаваць у Гродне вуліцы. Для вазоў з грузам кароль устанавіў спецыяльны падатак – “бруковы”. Але яшчэ і праз сто гадоў вуліцы горада тапіліся ў гразі, а попыт на працу брукароў быў вельмі невялікі. Таму, калі магістрат горада ў 1752 годзе рашыўся на больш шырокія працы па ўпарадкаванню гарадскога рынка, то у Гродне не аказалася спецыялістаў па брукаванню і гарадскія ўлады вымушаны былі выдаць вялікія грошы на запрашэнне брукароў з Вільні. Акурат з сярэдзіны XVIII стагоддзя распачалася эпоха так званых “каціных лбоў”, ці звычайнага бруку. Такое брукаванне заключалася ва ўкладанні адзін каля аднаго звычайных палявых камянёў у выніку чаго атрымлівалася не вельмі зручная, але цалкам прыдатная для перамяшчэння вуліца або дарога. За цэлае стагоддзе работ ужо да сярэдзіны XIX стагоддзя цэнтр Гродна быў амаль цалкам забрукаваны. Гэта значна палепшыла санітарны стан горада (смецце ўжо не ўтаптвалася ў зямлю), але і паставіла гродзенцаў перад новай небяспекай. Брукаваныя вуліцы давалі магчымасць павялічыць хуткасць руху экіпажаў, а гэта выклікала павелічэнне шуму і хістання. Што ж, гэта была непазбежная ахвяра тэхнічнаму прагрэсу!

Брукаванне вуліцы. Вугал вуліц Напалеонскай (Карбышава) і Пілсудскага (Леніна)
Брукаванне вуліцы. Вугал вуліц Напалеонскай (Карбышава) і Пілсудскага (Леніна)

З 80-х гадоў XIX стагоддзя ў багацейшых гарадах, напрыклад у Варшаве, вуліцы пачалі брукаваць гранітнымі кубікамі, намнога больш трывалымі і зручнымі. У нашым горадзе такія кубікі клаліся толькі на мастах, напрыклад, на Старым Мосце праз Нёман. Калі сёння нехта захоча ўбачыць гэтыя кубікі, няхай адпраўляецца на гродзенскую плошчу Леніна. Менавіта там у 1980-х гадах выкарысталі гэты незвычайна каштоўны будаўнічы матэрыял, папярэдне зняты са Старога Маста.

Магістрацкая плітка на куце вуліц Ажэшкі і Дамініканскай (Савецкай), 1930-я ггУ пачатку XX стагоддзя ў Гродне з’явіўся бетонны брук. У часы Расійскай Імперыі прывозілі яго нават з Харкава і толькі ў міжваенныя гады пачалі на шырокай аснове вырабляць у Гродне. На Нёманскай вуліцы на сродкі магістрата горада была заснавана бетанярня (бетонны завод), на якой пачаўся выпуск бетоннай пліткі з надпісам “Магістрат горада Гродна”. Можна падумаць, што галоўнай таямніцай трываласці гэтай пліткі быў цэмент высокай якасці. Аднак не. Найважнейшым было вельмі дакладнае, дэталёвае выкананне ўсіх патрабаванняў тэхналогіі вырабу бетоннай пліткі. У першую чаргу шукалі вельмі добры пясок, які дадаткова некалькі разоў прасейвалі. Пасля ў пясок дабаўлялі цэмент і крыху вады. Бетон залівалі ў металічныя формы і адразу накрывалі тканінай, каб тая высмактала ваду. Калі тканіну здымалі, плітка трапляла пад спецыяльны прэс з надпісам “Магістрат горада Гродна” і вялікай колькасцю адтулін, праз якія выцякала вада. Менавіта таму старыя бетонныя пліткі пакрытыя сеткай кропак – слядоў ад гэтых адтулін. Але гэта яшчэ не ўсё. Праз суткі прэс здымалі і плітку зноў накрывалі тканінай. Праз дзесяць дзён плітку на цэлы месяц астаўлялі пад адкрытым небам і час ад часу палівалі вадой. Пад канец месяца бетонны брук быў амаль што такі цвёрды, як натуральны камень.

Перад самай Другой сусветнай вайной у нашым горадзе вырабілі непакананы да сёння шэдэўр брукарскай прамысловасці – гранітна-бетонны брук. Гэты брук рабілі падобна да бетоннага, толькі ў верхнюю яго частку дадавалі кавалкі натуральнага каменя. У будаўнічыя сезоны 1938 і 1939 гадоў такімі кубікамі забрукавалі дзве вуліцы Гродна – Дамініканскую (цяпер Савецкая) і Ажэшкі, дзе яна ляжыць па сённяшні дзень.

Каменна-бетонная пліткаКаменна-бетонная плітка была пакладзена на даўжыні 810 метраў (ад Савецкай плошчы да Прывакзальнай плошчы), а ўся плошча праезжай часткі, занятай новай пліткай, склала 7 тысяч квадратных метраў. Для гэтага спатрэбілася аж 85 тысяч каменна-бетонных плітак. У гэтым жа 1938 годзе прайшлі выключна маштабныя работы і на іншых вуліцах. Былі зроблены або адноўлены тратуары на вуліцах Грандзіцкай (Горкага), Ліповай (Гарнавых), Дамініканскай, Ажэшкі, Гувера (Тэльмана), Залатарскай (Урыцкага).

Упершыню з’явіўся брук на вуліцы Бэма (Пралетарскай). На Маставой, Кармеліцкай, Падзамчы і Ліповай перабрукавалі праезжую частку. Быў адрамантаваны мост над Гараднічанкай па вуліцы Віленскай. Усяго на рамонт амаль 4 квадратных кіламетраў праезжай часткі было выдаткавана 233 тысячы злотых (з іх 135 тыс. на работы на вуліцах Дамініканскай і Ажэшкі).

Такая паспяховая работа была б немагчымая, калі б не вельмі эфектыўная дзейнасць гродзенскага бетоннага завода. Рабочыя завода у дадатку да 85 тысяч каменна-бетонных плітак, зрабілі 22 тысячы тратуарных плітак з бетону, амаль 4 тысячы бардзюраў і больш за 3 тысячы бетонных трубаў, забяспечыўшы апошнімі будаўніцтва гарадской каналізацыі.

На зваротным баку пліткі - дата вырабуВыкладванне вуліц каменным брукам або гранітна-бетоннай пліткай, патрабавала вялікай фізічнай сілы і добрага авалодання шэрагам даволі складаных дзеянняў. Брукары працавалі, стаўшы на адно калена і перасоўваючыся назад па ходу працы. Кожную чвэрць гадзіны у брукара

быў пяціхвілінны адпачынак. Каменне ці плітку падносіў памочнік, які складваў яе ў стос за брукаром так, каб той мог выбраць са стосу патрэбны камень. Гранітна-бетонную плітку да таго ж трэба было выкладваць на вельмі добра прыгатаваны грунт і абавязкова пад вуглом да тратуараў (каб колы транспартных сродкаў не ездзілі ўздоўж месца злучэння асобных плітак). Брукарскія прылады былі заўсёды вельмі простыя і не надта змяніліся на працягу вякоў: брукарскі малаток – перлік, кельня (малая матыга для для асаджвання каменняў у аснову), і добня для ўбівання брукарскага матэрыялу, каб ён лепей асядаў у пяску.

Пасля Другой сусветнай вайны вытворчасць гранітна-бетоннага бруку ўжо ніколі не адрадзілася, хаця ажно да канца 1950-х гадоў брукаванне вуліц у Гродне было таннейшым за асфальтаванне. У 1980-х гадах зноў паспрабавалі распачаць выпуск гранітна-бетоннай пліткі, аднак праз некаторы час канстатавалі, што яе кошт занадта высокі. Сёння плошча апошніх брукаваных вуліц горада няўхільнана змяншаецца. Некалькі гадоў таму знішчылі цудоўнейшую брукаваную сцежку на фарных могілках у Гродне, амаль на 80 метраў зменшылі брукаванае пакрыццё вуліцы Э. Ажэшкі. Дадатковую прыкрасць робіць тое, што старая плітка не выкідваецца, а “прызямляецца” ў дварах розных устаноў на ускраінах горада. Звычайныя гродзенцы, як і турысты, вымушаны разглядаць у цэнтры горада асфальт і сучасную бетонную плітку, хаця старадаўні брук – гэта безумоўны плюс для дадатковай турыстычнай прывабнасці гродзенскіх вуліц.

Міжваенная плітка засталася сёння толькі ў двары Старога ЗамкаМіжваенная плітка засталася сёння толькі ў двары Старога Замка

Міжваенная плітка засталася сёння толькі ў двары Старога Замка (2)Міжваенная плітка засталася сёння толькі ў двары Старога Замка (2)


Читайте также:

  1.  Emercom

    0

    0

    4-я тема про эту плитку, не? мне конечно интересно почитать про историю родного города, но не настолько)))

  2. Требуются модераторы и авторы статей лучший мобильник

    0

    0

    А смысл в этой плите на Ожешко?
    Или улицу сделайте пешеходной или покрытие нормальное положите

  3.  Mutig

    0

    0

    лучший мобильник :

    А смысл в этой плите на Ожешко?

    Или улицу сделайте пешеходной или покрытие нормальное положите

    Это называется бережное отношение к своему прошлому. Лично мне и моей машине покрытие плиткой проезжей части дороги (я так понимаю Вы об этом?) неприятностей не доставляет. А вот эстетически серенький асфальт бесспорно проигрывает каменной брусчатке.

  4. MEGA BOMBS MEGA BOMBS

    0

    0

    Нужно наделать копий, и всё Гродно такой плиткой обложить!

  5. Требуются модераторы и авторы статей лучший мобильник

    0

    0

    MEGA BOMBS :

    Нужно наделать копий, и всё Гродно такой плиткой обложить!

    с рекламой доставки пиццы и усуг фотографа?

  6. MEGA BOMBS MEGA BOMBS

    0

    0

    Нет!
    MEGA BOMBS :

    Нужно наделать копий, и всё Гродно такой плиткой обложить!

  7.  lorri

    0

    0

    То есть, я так понимаю, с начало уволокли плитку на коттеджи, потом возник вопрос: А почему у него, а не у меня? Срочно надо отобрать, но не испортить при этом отношения.Под предлогам реконструкции много чего исчезло, вот кому мешал сквер на Советской? Можно было его элементарно облагородить, поставить новые лавки и т.д. А теперь- простор, жара….

  8. Дед Пихто Дед Пихто

    0

    0

    lorri :

    вот кому мешал сквер на Советской?

    Автомобильному движению. Постоянные пробки были на бывшей дороге вдоль перчаточной фабрики.

    lorri :

    Можно было его элементарно облагородить, поставить новые лавки и т.д.

    А именно так и сделали! И сквер на Советской есть облагороженый, с лавками, дорожками и деревьями. И дорогу спрямили и расширили. И деревья посаженные подрастут быстро.

    lorri :

    А теперь- простор, жара….

    Ай, хватит уже скулить. По-моему, Советскую площадь реконструировали отлично! И пешеходная гулятельная зона, и машины и пешеходы друг другу не мешают, и здания отреставрировали, и вид на них открыли, и просто красиво стало.

    Я вообще не понимаю массовой истерики некоторых граждан по поводу реконструкции Советской. Стало там однозначно лучше, чем было! Хорош скулить уже.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.