Вокладка

У чацвер 11 чэрвеня гарадзенцы змогуць пабачыць доўгачаканую кнігу, прысвечаную раёну гістарычнага Гродна – Новаму Свету, якая выйшла з-пад пяра гісторыкаў Андрэя Чарнякевіча і Ігара Трусава.

Гарадзенскі Новы Свет – унікальны кавалак гістарычнага Гродна, які сёння знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. У раёне вуліц Астроўскага-Міцкевіча-17 верасня-Горкага гарадзенскія ўлады плануюць збудаваць шэраг пяціпавярховых дамоў «элітнай» забудовы. На месцы дамоў па вуліцы Валковіча плануецца пабудаваць супермаркет… Між тым менавіта тут як нідзе ў іншым раёне нашага горада захавалася яго старадаўняя атмасфера, дух сяброўства і ні з чым не параўнальная атмасфера гарадской ускраіны.

Героі кнігі – сям’я Багдановічаў, польскі генерал Здзіслаў Цыпельт і рускі манархіст Георгій Маісееў, беларускі гісторык Вацлаў Пануцэвіч і рускі пісьменнік Юрый Олеша… многія знакамітасці, лёс якіх быў звязаны з гарадзенскім Новым Светам. Але галоўныя героі кнігі – беларусы, палякі, яўрэі, украінцы, немцы, рускія, татары, усе, для каго Новы Свет стаў тым месцам, адкуль яны крочылі ў дарослае жыццё.

У кнізе вы знойдзеце не толькі шэраг выключна цікавых фактаў з гісторыі нашага горада, але зможаце таксама прагледзець вялікую колькасць ілюстрацый (старых і сучасных фотаздымкаў, карт, планаў і малюнкаў), якімі аздоблена гэтая кніга.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 11 чэрвеня у 18.30 у памяшканні Таварыства беларускай школы па вуліцы Будзёнага 48а. З увагі на тое, што наклад кнігі вельмі абмежаваны, бадай што толькі пад час гэтага мерапрыемства кожны жадаючы зможа стаць уладальнікам асобніка гэтай кнігі.

Запрашаем.
a177_2.JPG


Читайте также:

  1. oxapkin oxapkin

    0

    0

    Где можно будет приобрести эту хорошую книжку?

  2.  Lam

    0

    0

    Дакладна не зразумеў — на прэзентацыі кнігі будуць абодва аўтара?

  3.  Космодромыч

    0

    0

    Даёш гродносити!!! Снести эту деревню нах!!!

  4.  prosta

    0

    0

    @ Lam:
    Чарнякевіч будзе абавязкова!

  5.  prosta

    0

    0

    @ oxapkin:
    На прэзентацыі можна думаю набыць, але наклад невялікі, таму магчыма на прэзентацыі усё разбяруць — таму проста лепш яе наведаць!

  6.  Der Schatten

    0

    0

    Колькi будзе каштаваць выданне?

  7.  algunia

    0

    0

    мяне таксама цікавіць кошт…

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июнь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Май  
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    252627282930 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.