Пенаблокавыя рэканструкцыі гістарычных будынкаў у цэнтры Гродна даўно персталі быць навіною. За апошнія сем-восем гадоў у плане аховы гісторыка-культунай спадчыны мы вярнуліся на ўзровень 1970-х гг., калі старую забудову нашага горада “валілі” цэлымі кварталамі. Аднак сёння дзе-нідзе адбываюцца рэчы, якія пераўзыходзяць нават самыя сумныя чаканні, пiша harodnia.com.

Свята-Марфінская царква. Гродна, 2007 год
Свята-Марфінская царква, 2007 год

Любы гродзенец скажа, што самая старая праваслаўная царква горада – Барысаглебскі храм на Каложы. А вось што другім па старадаўнасці праваслаўным храмам горада з’яўляецца царква прападобнай Марфы на старых могілках па вуліцы Антонава – не ведае амаль ніхто.

Царква пабудавана ў 1846–1848 гг. і з’яўляецца помнікам архітэктуры позняга класіцызму. Яе будаўніцтва фінансаваў Гродзенскі архіепіскап Ніл, каб пахаваць там цела сваёй маці. У 1867 г. царква была адрэканструявана і набыла сучасны выгляд. Ніл, які на той час з’яўляўся якуцкім архіепіскапам, ахвяраваў на пераробку храма 300 рублёў. У пасляваенны перыяд царква знаходзілася ў заняпадзе і толькі напрыканцы 1980-х гг. нарэшце была перададзена праваслаўным вернікам. У жніўні 1990 г. на сродкі Пакроўскага сабора фірмай “Дэкор” былі распачаты рэстаўрацыйныя работы, якія завяршыліся ў ліпені наступнага года. Тады ж былі прыведзены ў належны стан і магілы вакол самой царквы. Прыкладна ў той самы час царкву цалкам справядліва ўключылі ў спіс помнікаў архітэктуры Беларусі.

Свята-Марфінская царква. Гродна, 2007 год
Свята-Марфінская царква, 2007 год

Зразумела, што такі старадаўні храм трэба захоўваць як мага больш ашчадна, старацца, каб ён дайшоў да наступных пакаленняў у першасным выглядзе. Але год таму пачалася рэканструкцыя храма, якая зводзіцца да таго, што класіцыстычны кампактны будынак пераўтвораць фактычна ў сабор ў два разы большы па памерах за старую царкву. Пры гэтым будуць знішчаныя характэрныя для сярэдзіны 19 ст. архітэктурныя рысы, затое на будынку з’явяцца псеўдарускія купалы-цыбуліны! На месцы алтара новага храма таксама аказваюцца магілы гродзенцаў, якія раней знаходзілся каля сцен царквы.

Царква прападобнай Марфы пераўтвараецца ў сабор, 2013 год
Царква прападобнай Марфы пераўтвараецца ў сабор, 2013 год

Чаму гэта адбываецца? Аказваецца яшчэ на пачатку 2000-х гг. па няясных прычынах гэты храм, таксама як і ўсе старыя могілкі па вул. Антонава, быў са спісу спадчыны выкінуты, і сёння яго ніхто не ахоўвае. Афіцыйна гэта не помнік архітэктуры і таму так лёгка адбываецца перабудова цікавага храма, якая прывядзе да яго выразнага абязлічвання і падгонкі пад так шанаваныя сёння ўзоры псеўдарускага стылю з абавязковым барабанам, купалам і цыбулінамі ў дадатку.

Царква прападобнай Марфы
Царква прападобнай Марфы

Наагул старыя могілкі па Антонава, як праваслаўныя так і каталіцкія, знаходзяцца ў занядбаным стане. Аб’ект, які б мог быць заўважным месцам на турыстычнай карце горада, грунтоўна вывучаны яшчэ на пачатку 1990-х гг., але зусім не ахоплены ні рэстаўрацыяй, ні мерапрыемствамі па кансервацыі магіл, некаторым з якіх ужо па 200 гадоў і якія з’яўляюцца сапраўднымі шэдэўрамі. У сярэдзіне 2000-х г. на могілках былі высечаны ўсе дрэвы і перакладзены новай пліткай старыя брукаваныя дарожкі. Сказаць, што стала лепей нельга, паколькі старадаўнасці менш, а працэсы разбурэння паскорыліся, бо інтэнсіўна расце кустоўе, якое проста разрывае надмагіллі.

Будаўнічыя працы ў царкве Святой Марфы. Гродна, 2013 год
Будаўнічыя працы ў царкве Святой Марфы, 2013 год

Такой стане пасля рэканструкцыі царква св. Марфы
Такой стане пасля рэканструкцыі царква св. Марфы


Читайте также:

  1. BackinSyn BackinSyn

    0

    0

    Просто позор для Гродно,других слов не найти.
    Православные, и дальше в платочек молчать будете?
    Про высшее духовенство и уровень его развития,после такого вандализма,вобще промолчу.
    Состояние Старого кладбища отдельная,не менее позорная для властей и жителей города тема.

  2. MEGA BOMBS MEGA BOMBS

    0

    0

    Позор.

  3.  MikoBub

    0

    0

    сегодня видел на черном джипе вольво батюшка ехал. понятно, сами настоятели согласовали реконструкцию и сами они плевать хотели на историю — для них главное увеличить площадь, количество людей… = денег

  4. Требуются модераторы и авторы статей лучший мобильник

    0

    0

    Вообще-то пристройка неплоха.
    В чем ЖК автор усмотрел вандализм?

  5.  bob08

    0

    0

    Вопрос к тем кто тут плач поднял. Вы сами то хоть раз в этом храме были, защитники истории? Хоть раз на службе стояли? С момента открытия приход очень сильно увеличился. На праздничных службах можно просто задохнуться! Ведь яблоку негде упасть! Давно назрел вопрос о расширении, ибо желающих попасть на службу больше, чем он в настоящее время вмещает.

  6.  nick77

    0

    0

    На праздничных службах можно постоять и на улице, как это бывает в Святопокровском соборе, например, и через колонки слышать молебен.
    Но лично я разочарован этой новостью, хотя доля логики в расширении площади храма есть, но безвозвратно утеряна его аутентичность.
    Это уже второй такой случай, если мне память не изменяет. Первый — это реконструкция Архиерейского подворья, когда епархия попросту обманула гродненцев.

  7.  嗨

    0

    0

    это бизнес, детка!

  8.  Neophy

    0

    0

    строить храм за счёт захвата находящихся рядом могил??? тому, кто это придумал, уже забронированы места в аду. священники могли бы и сами отказаться от такой затеи. но действительно, другого оправдания, кроме как бизнес, нету…

  9. Требуются модераторы и авторы статей лучший мобильник

    0

    0

    Да ладно критики. Храмы строят расширчют — все меняется к лучшему.

  10. licvin licvin

    0

    0

    смех скроз слёзы. АГРАСТАЙЛ

  11.  Natalya

    0

    0

    Смеху ўжо няма, толькі слёзы адчаю за абыякавасць да сваіх абавязкаў служачых царквы. Гэта грошай не хапае настаяцелю, штатным супрацоўнікам, прыходу каб павырываць крапіву і траву каля самой царквы і вакол яе? Як толькі не сорамна трымаць у такім запусценні могілкі, якія знаходзяцца каля царквы.

  12.  leo 1.5

    0

    0

    Что-то я не заметил возмущения и слез завсегдатаев и посетителей сайта по поводу варварского, кощунственного уничтожения неизвестного кладбища и останков людей в котеджной застройке Барановичи 5-6 этим летом. И дома стоят, и дорогу построили. На Антонова хоть храм на костях достроили, это нормально, почти все храмы раньше так и строили, в них и хоронили.И быть похороненным и под, и рядом и в самом храме считалось немалой честью.Так что вряд ли тут может идти речь об осквернении могил.А вот в Барановичах…

  13.  facebook.com Dzmitry Pavlioukevich

    0

    0

    Ну и хорошо что расширяется. Это говорит о том, что Марфинская церковь это не мертвый памятник архитектуры, а в первую очередь живая община верующих количество которых постоянно увеличивается.

  14. Требуются модераторы и авторы статей лучший мобильник

    0

    0

    Побольше бы храмов красивых и разных

  15.  arhitektor

    0

    0

    @ nick77
    Я — архитектор и научный руководитель Архиерейского подворья, автор проекта расширения Свято-Марфинской церкви. Не буду ничего комментировать по поводу проекта, потому-что убеждать (переубеждать) бесполезно…
    Кладбище — коммунальная собственность, а не церковно-приходская. Каждый год прихожане к Радунице и так приводят в порядок многое, до чего не доходят руки у коммунальных служб.

  16.  jendrus

    0

    0

    @ arhitektor:
    Я — историк и просто житель Гродно. И то же не стану комментировать очевидное все по той же причине — бесполезно! Дай Вам волю, Вы бы и Стоунхендж «привели в порядок» к Радунице…

  17. licvin licvin

    0

    0

    @ arhitektor:
    Переубеждать??! Дай вам волю, вы сваiх псеударЮсских цыбулiн панатыркаеце на фарным касцёле i каложы. срамОта, адным словам

  18.  facebook.com Dzmitry Pavlioukevich

    0

    0

    Видимо сегодня модно стало заботится о животных, деревьях и стенах больше чем о людях.

  19.  kolvik

    0

    0

    @ Dzmitry Pavlioukevich:
    А разве эта мода когда-либо проходила?
    «Жареного нам побольше, жареного! И с картинками!!!»

  20.  Natalya

    0

    0

    У мяне ёсць пытанні да спадара arhitektor:
    1) І чаму вы не будзеце каментаваць сваі дзеянні, аўтар праекта? З такой пагардай — «бесполезно» — гэта што, вы нас усіх дурнямі лічыце, не зразумеем?
    2)Як прыходу не хапае месца у гэтай царкве, пабудуйце новую. Якое права вы маеце руйнаваць будынак, які ўвогуле не павінен перабудоўвацца. Але самае жахлівае, што вы знішчаеце могілкі каля царквы, гэта ўвогуле не паддаецца разуменню, можа патлумачце.
    3) Вы папракаеце камунальныя дзяржаўныя службы, што не сваечасова чысцяць дарожкі каля царквы, не абрываюць вам крапіву каля царквы? З сумленнем у вас як? Гэта ўжо проста нахабства.
    4) З гонарам у вас «усё ў парадку» цытую….» прихожане к Радунице и так приводят в порядок многое»…А падтрымліваць у чысціні тэрыторыю каля царквы, гэта не абавязак прыхода? Гэта вялікая заслуга?

  21.  arhitektor

    0

    0

    @ Natalya:
    1) Комментіровать есть смысл, когда хотят услышать, а не предергивать слова и вкладывать в них свое значение, о котором автор слов даже не догадывался.
    2)Почему вы считаете, что здание не имеет права реконструироваться, на каком юридическом основании? В список историко-культурных ценностей оно не входит, тем более по проекту сохраняются старый контур церкви и колокольня в аутентичном виде.Здание не «руйнуецца», захоронения не «знішчаюцца»,могильные плиты (попадающие под новый контур церкви)переносятся на стены церкви, а захоронения окажуться под сводами церкви (что для любого верующего — знак особого уважения к усопшему).
    3)В моем предыдущем комментарии ничего не было сказано об уборке прилегающей к церкви территории кладбища (это территория и так убирается прихожанами постоянно), речь шла о территории кладбища, которое по своим габаритам в десятки раз превышает церковную.
    4) По поводу «гонару» — это позиция архитектора, уставшего от многих нелепых и далеких от реальности обвинений и понимающего, что каким бы не был грамотным проект (с точки зрения реставрации), всегда найдется человек, готовый бросить в тебя камень.

  22.  Natalya

    0

    0

    Хаця вы і arhitektor, аўтар праекта, навуковы кіраўнік, …»в новом костюме и вообще отличный парень»… але пасля вашых каментаў узнікла яшчэ больш пытанняў:
    1) Што «передёргивать». калі вы пра праект ўвогуле нічога не сказалі, а мы вельмі хацелі бы пачуць.
    2)
    2.1)Царква прападобнай Марфы пабудавана на сродкі архіепіскапа Іркуцкага Ніла у памяць аб яго памерлай маці Марфе, як невялікая, дамавая царква. Не думаю, што ён дазволіў бы такую вялікую перабудову (рамантаваць патрэбна, але не пашыраць).
    2.2) «захоронения окажуться под сводами церкви (что для любого верующего – знак особого уважения к усопшему)» Выдатна, калі ўсе пахаванні будуць размешчаны пад алтаром. Але напэўна яны ўсе там не змесцяцца і калі яны размесцяцца напрыклад пад гаспадарчай часткай царквы, у многіх сучасных храмах будуюць туалеты, каналізацыю, як пад імі размесціце, гэта асаблівая павага?
    3) А чаму вы нічога не кажаце пра тое, як прыхажане прыбіраюць тэрыторыю, напэўна таму, што добрага няма чаго сказаць? Як тэрыторыя прыбіраецца толькі перад Радуніцай, то можна ўявіць сабе, якая там чысціня.
    А як тэрыторыя вялікая, тады ўжо не трэба прыбіраць? Ці можа могілкі знаходзяцца не каля самай царквы?
    4) Пра гонар, што яшчэ можна дадаць, калі вы самі сябе выхвальваеце «грамотный проект».

  23.  arhitektor

    0

    0

    Передергиваете вы мои слова (дважды) касающиеся пункта 3 по поводу уборки территории кладбища прихожанами(у меня даже сложилось ощущение, что вы и есть работник коммунальных служб).
    2.1)Тем более, что церковь постороена «на сродкі архіепіскапа Іркуцкага Ніла» и является церковной собственностью, то ваши комментарии по поводу разрешения юридически необоснованы. Приход вправе принять решение о реконструкции церкви и это решение не противоречит действующему законодательству.
    2.2)Там нет водопровода (зачем же канализация?), речь в проекте идет о расширении зала для молящихся, а не для пристройки хозяйственных помещений. Тем более при входе на кладбище есть причтовый дом, где размещается воскресная школа с необходимым набором хозяйственных помещений.
    3) А почему вы решили, что прихожане должны убирать территорию кладбища, принадлежащую городу и уборка которой закреплена за ЖКХ?
    4)Т.е. вы считаете себя экспертом в оценке архитектурных проектов, не имея на то никаких юридических оснований и думаю соответствующего образования, а я — архитектор с 10-летным стажем не могу оценить грамотность проекта? Вы заблуждаетесь по поводу «самовосхваления», т.к. любой профессионал всегда знает слабые и сильные стороны своего проекта. 100% идеальных проектов не существует в природе, тем более в сфере реконструкции. Это всегда компромиссное решение.
    И разочарую вас, я — женщина-архитектор, а не ”отличный парень в новом костюме”.

  24.  Anjol

    0

    0

    Да не архитектор Вы,а самоуверенная и недалекая..
    У архитектора должно быть чувство такта ,а здесь его нет.Есть такой метод реконструкции ,но не здесь и не сейчас.Тебя же учили — видовые оси,видовые перспективы.Нет мозгов..

  25.  Natalya

    0

    0

    Спадарыне arhitektor
    Каб змоўчалі, то маглі бы хоць трошкі захаваць твар, але на жаль вы выбралі іншы шлях.
    Вельмі АДМОЎНА ўражвае ваш культурны, прафесійны, чалавечы і хрысціянскі ўзровень.
    А словы з фільма, гэта проста жарт, каб хоць трошкі разрадзіць абстаноўку. Але ў дачыненні да вас, я думаю правільным будзе працытаваць поўнасцю: …»Лёха, ты хоть и в новом костюме, и вообще парень отличный, но не потянешь»..

  26.  arhitektor

    0

    0

    @ Anjol:
    Знакомый итог дискуссии — когда нет аргументов, переходим на личности и оскорбления.

  27.  arhitektor

    0

    0

    @ Natalya:
    Знакомый итог дискуссии – когда нет аргументов, переходим на личности и оскорбления.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.