• За год увоз у краіну легкавікоў павялічыўся амаль напалову

    • 370
    • 01 февраля 2007, 16:40

    Гэтая лічба датычыць часткі межаў з Польшчай і Літвой, дзе кантроль ажыцьцяўляе Гарадзенская рэгіянальная мытня. Гарадзенскія мытнікі падсумавалі: за мінулы год яны аформілі ўвоз на тэрыторыю РБ 53 тысячы машын заходніх марак. А гэта на 42% болей, чымсьці за папярэдні год. Вялікая частка аўто асядае ў Горадні, дзе на адну тысячу жыхароў іх прыпадае ажно 286 адзінак. Знаўцы гавораць, што ў працоўныя дні ў ДАІ рэгіструецца ў сярэднім па сто і болей новых легкавікоў. Асабліва вялікія чэргі былі напярэдадні Новага году. Сяргей Скрабко, які займаецца абслугоўваньнем аўтамабіляў, самай галоўнай прычынай гэтага называе павелічэньне попыту. Прасьцей кажучы, людзі сталі больш зарабляць. Павелічэньню прывозу транспарту спрыяе, у пэўным сэнсе, і больш-менш прадуманая сыстэма мытнага падаткаабкладаньня. Хаця каштуюць машыны досыць дорага: за дастаткова нармальную трэба заплаціць звычайна 4-5 тысяч даляраў, горшая, праўда, абыдзецца таньней – 3-3,5 тысячы. Умоўна кажучы, болей плаціць сёньня даводзіцца або за "кубатырныя" і дарагія маркі, прычым новыя, альбо за вельмі старыя машыны – апошняе зроблена, каб абмежаваць увоз усякага "ламачча". Напрыклад, максымальная стаўка мыта – 3,5-5 эўра за кубічны сантымэтар рухавіка датычыць новых аўтамабіляў – трохгадовых і яшчэ навейшых за іх, прычым з рухавіком аб'ёмам 2500 кубічных сантымэтраў і болей. Самая малая стаўка – 0,35 эўра разьлічана на малыя машыны (з рухавіком ня больш за 1500 кубічных сантымэтраў) і "ўзростам" 3-10 гадоў. Летась, праўда, на мяжы сталі крыху меней канфіскоўваць іншамаркі. Раней, умоўна кажучы, знайшлі ў легкавіку лішні блёк цыгарэтаў, і ты можаш разьвітацца са сваім транспартным сродкам. Цяпер мытныя органы павінны падрабязна разьбірацца ў кожным асобным выпадку, уперад як падаваць паперы ў суд на канфіскацыю. Зрэшты, усё роўна гарадзенскія мытнікі затрымалі больш за дзьвесьце аўтамабіляў. А раней амаль штодня адбіралі па машыне. Лічыцца, што канфіскаваны транспарт прадаюць праз суд, а грошы перадаюць у дзяржбюджэт. Але як, каму канкрэтна і за якую суму прадаюць, – гэтай інфармацыі знайсьці практычна немагчыма. Алесь Кавалёў bulletinonline.org

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 0

  • В Беларуси заработала платежная система Apple Pay. Точнее, она работала и до этого момента, однако «неофициально» и лишь с карточками иностранных банков

    Более сотни юношей со всей Гродненщины 18 ноября пополнили ряды новобранцев. В Гродненской области в ходе этой призывной кампании защитниками Отечества станут около 1 800 юношей.

    Аукцион должен был состоятся 18 ноября в здании комитета государственного имущества Гродненского областного исполнительного комитета. Но на него не подали ни одной заявки, пишет «Вечерний Гродно».

    — Но на следующее утро мне пришло сообщение с просьбой оплатить проценты для закрытия кредитного договора после возврата товаров в Гродно.

    Ребёнка и его отца, которые пропали в Гродно, ищут на территории Сочи, Адлера, Гагры и морских курортах Краснодарского края.

    Выяснилось, что старые тарифы подорожали, а новые тарифы стоят столько же, сколько раньше стоили тарифы с багажом. По сравнению с ценами неделю назад это плюс $15.

    Водитель Citroen влетел в выдвижную гидравлическую лапу автовышки, на которой в это время работали люди.

    Все новости