Захапляючыся помнікамі архітэктуры нашага горада – цудоўнымі цэрквамі і касцёламі, палацамі і грамадскімі будынкамі – мы рэдка ўсведамляем тое, наколькі цяжкай і працаёмкай справай было сто або дзвесце гадоў таму вырабіць усе неабходныя матэрыялы для іх будаўніцтва.

Будаўнічыя матэрыялы хоць і ляжалі пад нагамі, але трэба было іх адпаведным чынам апрацаваць і даставіць на месца будоўлі. Таму зараз гаворка пойдзе пра будаўнічыя прадпрыемствы Гродна. Вялiкi матэрыял падрыхтаваў сайт harodnia.com.

Гродзенская кафля 17 стагоддзя з Пагоняй
Гродзенская кафля 17 стагоддзя з Пагоняй

Усе неабходныя для будаўніцтва матэрыялы гродзенцы здабывалі ў ваколіцах горада. Так было, напрыклад, з вапнай, якая калісьці была важнейшай заменай сучаснага цэменту. Амаль кожны гродзенец ведае пра Мелавыя Горы каля Пышкаў. Цяпер гэта зарослыя лесам пагоркі на беразе Нёмана, а яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя тут кіпела жыццё. Выдатны гісторык Зыгмунт Глогер пакінуў для нас каштоўную справаздачу пра выгляд гэтых мясцін ў 1870-х гадах: “Потым мы прыехалі ў мелавую шахту, якая называлася Міолы або Мелавец (ад слова мел). Гэта мелавы пагорак, сфармаваны раней за рачную даліну, у якой Нёман прабіў сабе напрасткі рэчышча. Залежы вапны ўзносяцца на некалькі сажняў над узроўнем вады на правым беразе і менавіта тут у адхоне гары знаходзіцца шахта у выглядзе вялікай снежна-белай катлавіны, ажыўленая працай некалькіх дзясяткаў людзей, переплеценая маляўнічымі рамамі лясной зеляніны і зараснікаў. Рабочыя ламалі белую вільготную камяністую глебу, перацягвалі снежныя глыбы на бераг Нёмана, дзе складвалі іх у рады, з якіх вапна пасля высыхання загружаецца на судны або вазы. Недалёка ад шахты каля берагу мы спаткалі бот, нагружаны некалькімі сотнямі корцаў гэтай вапны, якія павінны былі плысці з Нёмана на Аўгустоўскі канал у Аўгустоў.”

Мелавы кар'ер каля Нёмана, 1930-я гг
Мелавы кар’ер каля Нёмана, 1930-я гг

Падобна справа выглядала і з цэглай. Трэба было толькі адшукаць як мага бліжэй да запланаванага месца будаўніцтва залежы гліны і можна было адкрываць цагельню. Першыя цагельні выглядалі вельмі проста. Будавалася печ для абпальвання цэглы і некалькі пляцовак для яе сушкі (часта пад нейкім простым накрыццём). Гэтыя на першы погляд непрыкметныя прадпрыемствы забяспечвалі горад тысячамі штук цэглы, асабліва неабходнай на будоўлі вялікіх кляштараў і касцёлаў. Менавіта таму гродзенскія езуіты, бернардзіны і брыгідкі валодалі ўласнымі цагельнямі, а ўніяцкі мітрапаліт меў іх ажно чатыры.

Тэхналогія вырабу цэглы мала змянілася нават і ў XIX стагоддзі. Цэгла заставалася досыць дарагім будаўнічым матэрыялам і яшчэ ў пачатку 80-х гадоў XIX стагоддзя большасць дамоў у Гродне будавалі з дрэва. Цесная драўляная забудова вуліц была вельмі небяспечнай у пажарным плане. Апошні вялікі пажар у Гродне адбыўся летам 1885 года. Тады згарэла літаральна палова будынкаў горада над Нёманам. Трэба было адбудоўваць горад! Да таго ж яшчэ і расійская ўлада забараніла будаўніцтва дамоў з дрэва на цэнтральных вуліцах губернскіх гарадоў. Менавіта тады і надышоў час найбольш знакамітай гродзенскай цагельні Станіславова.

Прадпрыемства па вырабе торфа ў ваколіцах Гродна ў 1860-х гг. Малюнак Н. Орды. Прыкладна таксама выглядалі і тагачасныя цагельні
Прадпрыемства па вырабе торфа ў ваколіцах Гродна ў 1860-х гг. Малюнак Н. Орды. Прыкладна таксама выглядалі і тагачасныя цагельні

Невялікая цагельня існавала на землях былой каралеўскай рэзідэнцыі Станіславова як мінімум з 1820 года, але магчыма, што заснавана яна была яшчэ ў часы Антонія Тызенгаўза. Росквіт жа яе звязаны з родам Друцкіх-Любецкіх, якія былі гаспадарамі Станіславова з 1814 па 1939 г. Цагельня карысталася багатымі залежамі гліны ў трохкутніку сучасных вуліц Дубко – Дзяржынскага – Пушкіна. Мясцовая гліна мела характэрны жоўты колер, таму і зробленая з яе цэгла была з такім самым жоўтым адценнем.

У 1886 годзе цагельня ўжо мела свой уласны мураваны будынак, паравы рухавік у восем конскіх сіл. Фабрыка выпускала каля 100 тысяч цаглін штогод, а з пачатку XX стагоддзя – таксама гліняную плітку і трубы, бетонныя ступенькі, аздобленыя мазаікай і шмат іншых патрэбных у будаўніцтве матэрыялаў. Спецыфіка працы, звязанай з дабычай гліны дазваляла працаваць толькі летам на працягу 125 – 140 дзён у год.

Выраб цэглы быў вельмі няпростай справай і праходзіў у некалькі этапаў. Найперш трэба было падрыхтаваць гліну, якую прапускалі праз спецыяльную глінамялку, каб яна насыцілася кіслародам і стала больш прыдатнай для апрацоўкі. Пасля майстар закладваў кавалак гліны ў форму, здымаў зверху лішак гліны, пераварочваў форму і… на стале ўжо ляжала роўненькая прыгожая цагліна. Майстар за 12 – 14 гадзін працы мог зрабіць нават да тысячы цаглін.

Далей цагліны сушылі на вольным паветры каля двух тыдняў і толькі пасля гэтага адбываўся працэс абпалкі. Цагліны складваліся ў печ, або фарміраваліся ў піраміду, паралельна пракладаючыся дровамі, усё гэта абмазвалася глінай і падпальвалася. Абпал цэглаў цягнуўся каля пяці дзён. Увесь гэты час рабочыя дзяжурылі каля печы, сочачы за тым, каб цэгла нагрэлася да амаль белага колеру. Пасля таго, як агонь патухаў, трэба было чакаць яшчэ 5 – 7 дзён, каб цэгла астыла. Такім чынам выраб адной партыі цэглы цягнуўся амаль месяц.

Паступова Друцкія-Любецкія на абшарах сваіх валоданняў стварылі цэлую сетку цагельняў. Так у 1900 годзе ў маёнтку Станіславова было ажно тры заводы, якія выраблялі цэглу: завод “пры Лапенскай дарозе”, завод “насупраць вакзала”, завод “пры вёсцы Пярэселка” (арандаваўся Бадылькесам, праз нейкі час стаў яго уласнасцю і пазей перайшоў да Аркіна). На гэтых заводах штогод выраблялася да 5,5 мільёнаў цаглін і было занята больш за сто чалавек.

Станіславоўская цагельня, 1930-я гг
Станіславоўская цагельня, 1930-я гг

Хаця Друцкія-Любецкія амаль цалкам дамінавалі ў вытворчасці цэглы ў ваколіцах Гродна, аднак тут яны не былі поўнымі манапалістамі. Напрыклад у 1866 годзе ў Гродне было тры цагельні, якія належалі Рыўцы Собалевай, Моўшы Баткоўскаму і спадкаемцам Варшаўчыка. У 1867 годзе гэтыя заводы выпусцілі больш за 700 тысяч цаглін. Выпускалася на заводах і негашоная вапна, для чаго трэба было ў спецыяльных печах перапальваць вапняк.

Хутка пасля пажару 1885 года Друцкія-Любецкія рашыліся на пашырэнне сваёй справы ў сферы вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. У 1895 годзе каля чыгункі недалёка ад гродзенскага вакзала была заснавана кафлярня. Гродзенцы здаўна выкарыстоўвалі кафлю для аздаблення печаў у сваіх дамах і ўмелі рабіць вельмі добрую кафлю. Амаль на кожным месцы старога Гродна археолагі знаходзяць рэшткі кафлі з XVI – XVIII стагоддзяў, а на вялікай Траецкяй вуліцы некалькі гадоў таму адкапалі нават майстэрню кафляра чатырохсотгадовай даўніны. Станіславоўская кафлярня, як для канца XIX стагоддзя была ўжо цалкам сучасным прамысловым прадпрыемствам на якім у 1900 годзе працавала 28 чалавек.

Станіславоўская кафлярня на вуліцы Чырвонаармейскай, 2011 г (1)
Станіславоўская кафлярня на вуліцы Чырвонаармейскай, 2011 г (1)

Станіславоўская кафлярня на вуліцы Чырвонаармейскай, 2011 г (2)
Станіславоўская кафлярня на вуліцы Чырвонаармейскай, 2011 г (2)

Вытворчасць кафлі была падобна да вырабу цэглы, але патрабавала некалькі дадатковых дзеянняў. Найперш трэба было сфармаваць кафлю. Яна складалася з двух частак: пярэдняй, аздобленай ці гладкай, і адваротнай, якая напамінала горла збана і з пры дапамозе якой кафлю прымацоўвалі да пячной сцяны. Пярэднюю частку адбівалі пры дапамозе драўлянай формы, да яе прымацоўвалі румпу (так называлася адваротная частка) і пазней нейкі час сушылі на сонцы. Праз некалькі дзён кафлю падпраўлялі і клалі ў печ. Аднак калі патрэбна было зрабіць кафлю з бліскучай гладкай паверхняй, то неабходна было прыгатаваць глазуру – паліву. Паліву, якая ўяўляла сабой досыць складаную сумесь розных хімічных матэрыялаў (часта даволі шкодных для здароўя) таўклі спецыяльнымі прыстасаваннямі а потым растваралі. Ужо абпаленую кафлю вымалі з печы, абчышчалі і сарціравалі. Калі кафля трэскалася ці была абсмаленая, то не падыходзіла для палівання. Добрую кафлю бралі ў руку і майстар проста з кубка паліваў яе палівай. Гэта была вельмі складаная праца, якая ў пачатку XX стагоддзя выконвалася выключна ўручную. Такая кафля зноў абпальвалася ў печы і тады ўжо можна было атрымаць задавальненне ад бліскучага малюнка на ёй. Умовы працы на прадпрыемствах Друцкіх-Любецкіх былі досыць цяжкімі. У пачатку XX стагоддзя цэглу ўжо рабілі пры дапамозе спецыяльнага прэса, аднак астатнія дзеянні патрабавалі вялікай фізічнай сілы. Таму здзіўляе той факт, што разам з мужчынамі на працягу дзесяці гадзін у суткі на фабрыцы працавала некалькі жанчын. Агульная колькасць рабочых станіславоўскай цагельні і кафлярні ў пачатку XX стагоддзя перавышала 100 чалавек. Праўда, праз пару гадоў да Станіславова падышла вузкакалейка, што вельмі спрасціла працэс дастаўкі прадукцыі ў Гродна і іншыя мясцовасці. Несумненна, Друцкія-Любецкія клапаціліся пра сваіх рабочых больш за іншых гродзенскіх прадпрымальнікаў. Трывалым сведчаннем таго з’яўляюцца цудоўныя аднапавярховыя домікі на сучаснай вуліцы Яна Каханоўскага, якія былі пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя для рабочых цагельні і кафлярні. Хоць і переробленыя пазнейшымі жыльцамі, домікі і сёння ўражваюць сваёй аўтэнтычнасцю і арыгінальнасцю форм.

У канцы 1930-х гадоў прамысловыя прадпрыемствы князя Друцкага-Любецкага былі амаль поўнымі манапалістамі па выпуску будаўнічых матэрыялаў для Гродна. У прадстаўніцтве фірмы на Тэатральнай прошчы, 6 (цяпер Плошча Тызенгаўза) можна было замовіць пячную кафлю і арнаменты, кафельныя ванны, ганчарныя вырабы пад заказ, цэглу ручной работы, цэглу станочную а таксама шмат іншых матэрыялаў для будаўніцтва і аздаблення свайго дому. Фактычна адным канкурэнтам цагельні Станіславова ў міжваенны час засталася цагельня Аркіна на вуліцы Базыліянскай, 39а (цяпер Лермантава). У гэтым раёне горада цагельні існавалі здаўна дзякуючы залежам добрай гліны ў гэтай мясцовасці. Нават адна з тутэйшых вуліц называлася Гліняная (з сярэдзіны 1930-х гадоў – вуліца Жвіркі, а з 1939 г. – Чкалава). Можа якраз гэтая гліна выкарыстоўвалася для вырабу плінфы (старадаўняй цэглы), з якой вымуравалі царкву на Каложы.

Забудова былой цагельні Аркіна на вуліцы Базыліянскай (Лермантава), 2011 г
Забудова былой цагельні Аркіна на вуліцы Базыліянскай (Лермантава), 2011 г

Пасля верасня 1939 года ўсе будаўнічыя прадпрыемствы былі нацыяналізаваны, а ў пачатку 1960-х гадоў вынесены за межы горада ў раён вуліцы Горкага. Яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў будынкі былой цагельні Станіславова на вуліцы Дзяржынскага свяцілі пустымі аканніцамі або выкарыстоўваліся як склады, аж пакуль у пачатку ХХІ стагоддзя іх цалкам не зруйнавалі. Сёння сведкамі росквіту будаўнічай прамысловасці ў горадзе засталіся толькі будынкі кафлярні Станіславова на Чырвонаармейскай вуліцы, рэшткі цагельні Аркіна на вуліцы Лермантава, а таксама некалькі дамоў, пабудаваных для рабочых фабрыкі Друцкіх-Любецкіх на вуліцы Каханоўскага і завулку Дзяржынскага. Усе вышэй адзначаныя помнікі гісторыі могуць перастаць існаваць ужо напрацягу некалькіх наступных гадоў. Ніхто нават не плануе захаваць для гісторыі хоць бы адно з месцаў, дзе з’яўлялася звычайная цэгла, без якой, аднак, не было б нашага цудоўнага горада.

Фірменныя знакі Станіславоўскай кафлярні (1)
Фірменныя знакі Станіславоўскай кафлярні (1)

Фірменныя знакі Станіславоўскай кафлярні (2)
Фірменныя знакі Станіславоўскай кафлярні (2)

Фірменныя знакі Станіславоўскай кафлярні (3)
Фірменныя знакі Станіславоўскай кафлярні (3)


Читайте также:

  1. MEGA BOMBS MEGA BOMBS

    0

    0

    Очень познавательно и интересно.=)

  2. kazbich kazbich

    0

    0

    Дзякуй

  3. BackinSyn BackinSyn

    0

    0

    Гродзенская кафля 17 стагоддзя з Пагоняй

    Интересно,зачем изображение польского крылатого гусара выдавать за Погоню?

  4. licvin licvin

    0

    0

    @ BackinSyn:
    пагоня- нацыянальны сьцяг нашага народа, а не польскага. iснавала мноства варыянтау гэтага гiральдычнага знака, але у аснове заусёды: вершнiк з узнятым над шалавой мячом

  5.  Ven4yk

    0

    0

    @ BackinSyn:
    Выява на геральдычнай кафлі «Пагоні» вельмі папулярны сюжэт як ў Гародне так і па ўсей Рэчы Паспалітай. Кафля мела квадратную форму, у правым вугле выява Пагоня ў левым ПОЛЬСКАГА Белага арла!! Ніжэй асабісты герб магната які яе заказаў у майстра! Падобных кафляў шмат знайшлі ў час прац на Савецкай плошчы, на Вялікай Траецкай і іншых месцах! Гэта прыклад дэкаратыўнага дойлідства нашых продкаў!

  6.  Natalya

    0

    0

    Вітаю шаноўных спадароў:licvin 16.10.2013, 20:46,
    Ven4yk 16.10.2013, 21:26, вельмі прыемна, што размаўляеце на роднай мове!
    «Пагоня» — гэта дынастычны герб дынастыі Гедымінавічаў, герб Вялікага Княства Літоўскага,наш беларускі сцяг. Але мне, як і спадару BackinSyn, падалося, што на гэтай кафлі намаляваны крылаты гусар Рэчы Паспалітай, а не «Пагоня».

  7.  Ven4yk

    0

    0

    @ Natalya:
    Дзякуй) Пагоняў вельмі шмат варыянтаў! тут жа геральдычная кафля, шляхтіч пажадаў каб на яго печы Пагоня была ў выглядзе гусара, так майстр і зрабіў! Кафля гэта не дзяржаўная пячатка, майстр мог рабіць яе стылізавана, замест крылаў мог быць і шчыт (розных тыпаў)! Такіх кафляў знойдзена шмат па Беларусі, цэлых, і там добра відаць что гэта герб!

    і ў ВКЛ былі крылатыя гусары, 17 ст. росквіт гэтага віда кавалерыі!

  8.  Ven4yk

    0

    0

    “Пагоня” – гэта дынастычны герб дынастыі Гедымінавічаў@ Natalya:

    Калюмны герб роду Гедымінавічаў!

  9.  Natalya

    0

    0

    Шаноўнаму спадару, які падпісваецца Ven4yk 17.10.2013, 11:46
    Герб «Калюмны» (тры вежы,Гедымінавы слупы) выкарыстоўваўся ў ВКЛ галінай Гедымінавічаў -Ягелонамі, якія былі кіруючай дынастыяй Польшчы.А Гедымінавічы — кіруючая дынастыя Літвы. Калі перавага засталася за «Пагоняй», герб «Калюмны» выкарыстоўвалі як дадатковую эмблему.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.