Перад Другой сусветнай вайной у Гродна працавала даволі значная колькасць розных прамысловых прадпрыемстваў, а ў мясцовых вытворцаў можна было купіць амаль усё, што было патрэбна для жыцця. Але прадпрыемстваў, вядомых па-за межамі горада ці міжваеннага Беластоцкага ваяводства было няшмат.

Па ўсёй краіне былі папулярнымі вырабы Гродзенскай тытунёвай фабрыкі і сапраўднай падставай для гонару былі для гродзенцаў матацыклы фабрыкі Старавольскіх. Аднак у Гродна існавала яшчэ адно вядомае на абшарах міжваеннай Польшчы прадпрыемства, прадукцыю якога тады даслоўна «трымаў у руках» амаль кожны жыхар краіны. Гэта была Першая краёвая фабрыка ігральных карт Аляксандра Лапіна ў Гродне, пра якую распавядае harodnia.com.

У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Гродне пачалі узнікаць прадпрыемствы з цікавай назвай – тыпалітаграфія. Гэта былі значна ўдасканаленыя друкарні, галоўнай асаблівасцю якіх была магчымасць друкавання літаграфій. Да канца XVIII стагоддзя амаль адзінай тэхнікай друкавання малюнкаў у кнігах была гравюра на медзі. Аднак тэхналогія іх вытворчасці была вельмі дарагой і апрача працы мастака патрабавала яшчэ ўдзелу разьбяра – майстра, які пераносіў малюнак на медную пласціну. І толькі ў канцы XVIII ст. немец Алаізій Зэнэрфельд прыдумаў тэхніку літаграфавання. Гэта тэхніка палягала на тым, што мастак наносіў малюнак нейкім тлустым матэрыялам на спецыяльны камень, а потым апрацоўваў камень слабой кіслатой. Кіслата не растварала тыя часткі каменя, што апрацоўваліся тлушчам і ў выніку атрымліваўся выпуклы малюнак, які патрэбна было толькі памазаць друкарскім чарнілам і… можна было друкаваць.

У 1879 годзе першую ўласную тыпалітаграфію заснавалі прадстаўнікі заможнай мяшчанскай сям’і Лапіных. У 1881 годзе яна функцыянавала ў будынку Лапіных на вуглу сучасных вуліц Савецкай і Дамініканскай. Яе ўладальнікам быў Саламон Лапін, а з пачатку XX стагоддзя справы ў тыпалітаграфіі вяла яго ўдава Сора. У 1914 годзе двое сыноў Саламона Лапіна Аляксандр і Абрам выкупілі для свайго прадпрыемства будынак на вуліцы Аляксандраўскай, 46, які папярэдне належаў мешчаніну Івану Сайко. Гэты будынак захаваўся па адрасе Будзёнага, 56 і менавіта з ім звязаны найлепшыя гады тыпаграфіі Лапіных.

2013-10-04_124052

2013-10-04_124111

Перад Першай сусветнай вайной тыпаграфія друкавала галоўным чынам этыкеткі для гродзенскіх цыгарэт, каляровыя рэкламныя аб’явы, а з пачаткам вайны выдала нават некалькі цікавых прапагандысцкіх плакатаў, якія прадстаўлялі пераможныя бітвы расійскай арміі з немцамі.

Амаль адразу пасля ўзнікнення Польскай дзяржавы і польска-савецкай вайны браты Аляксандр і Абрам Лапіны рашыліся на пашырэнне сваёй справы ў сферы літаграфічнага выдавецтва і пачалі забіць захады аб атрыманні канцэсіі на друкаванне ігральных карт. Яны атрымалі канцэсію ў пачатку 1922 года, а праз нейкі час, найпазней зімой 1923 года, пачалі вырабляць карты, што дазволіла братам Лапіным перайменаваць сваю літаграфію ў «Першую краёвую фабрыку ігральных карт».

Фабрыка размясцілася ў згаданым раней будынку на сучаснай вуліцы Будзёнага, 56. Фабрыка займала сем пакояў і шмат памяшканняў, узведзеных вакол будынка. У міжваенныя гады на фабрыцы правала да пяцідзесяці чалавек пад кіраўніцтвам тыпаграфа з Нямеччыны Макса Леапольда Коля.

Фабрыка братоў Лапіных у міжваенны час не была адзіным прадпрыемствам у Польшчы па выпуску ігральных карт. Існавала яшчэ як мінімум тры вялікіх фабрыкі: Акцыянернае таварыства Карпаліт у Львове, Кракаўская фабрыка ігральных карт (існавала да 1926 года) і Сілезская фабрыка ігральных карт Леапольда Новака ў Хожаве. Але і попыт на гэты від тавара ў «шалёным» міжваенным дваццацігоддзі з яго салонамі, казіно і бандыцкімі «піўнушкамі» быў непараўнальна большы за сённяшні. Паколькі ігральныя карты былі хоць і хадавым, але досыць спецыфічным, таварам, звязаным з азартам і часта ашуканствам, дзяржаўныя ўлады пільна кантралявалі іх прадукцыю.

Карты павінны былі быць высокай якасці, аднолькавымі, а кожная калода перад запакоўкай правяралася дзяржаўным чыноўнікам і апячатвалася.

Восенню 1939 года фабрыка братоў Лапіных была нацыяналізавана, а яе гаспадары загінулі ў гродзенскім гета ўжо ў гады нямецкай акупацыі. Пасля 1944 года фабрыку зарыентавалі на выраб прапагандысцкіх матэрыялаў: партрэтаў савецкіх кіраўнікоў і плакатаў, якія праслаўлялі шчаслівае жыццё працоўных ў СССР. І ў гэтым няма нічога дзіўнага, паколькі ажно да пачатку 1950-х гадоў літаграфія ў Гродне была адзіным у Савецкай Беларусі прадпрыемствам каляровага друку. Пра літаграфію і яе рабочых, гродзенцаў, якія ў большасці пасля выехалі ў Польшчу, цікава ўспамінае вядомы беларускі паэт Валянцін Тарас, бацька якога ў 1944–1947 гадах быў дырэктарам фабрыкі.

У будынку на вуліцы Будзёнага фабрыка працавала да 1993 года. Пазней яе месца заняла гродзенская мытня. Цяпер дом стаіць пусты. Мытня плануе яго рэканструкцыю, аднак няма пэўнасці, што будзе захаваны хоць і панішчаны, але вельмі цікавы адзіны ў Гродне комплекс гаспадарчых забудоў даволі значнага прамысловага прадпрыемства міжваенных часоў, якім засталася ў гісторыі Гродна Першая краёвая фабрыка ігральных карт.


Читайте также:

  1.  lukas-2009

    0

    0

    Ну не совсем правильная информация. Здание сейчас принадлежит Белтаможсервису и они планируют его реконструкцию.

  2. MEGA BOMBS MEGA BOMBS

    0

    0

    Там полы и стены настолько гнилые что проще снести.

  3.  Natalya

    0

    0

    Вялікі дзякуй аўтару артыкула. Шмат чаго новага і цікавага даведалася.

  4. Drog Drog

    0

    0

    Жаль фото образцов типолитографической продукции нет.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.