_7-га кастрычніка ў Гарадзенскай Абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага адбудзецца прэзентацыя чарговай кнігі вайскова-гістарычнай серыі “Беларусь у войнах”.
Ёй сталася праца Дзмітрыя Матвейчыка "Паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў". У сваёй кнізе аўтар асноўную ўвагу звяртае на вайсковы аспект падзеяў. У навукова-папулярнай форме апісваюцца фармаванне паўстанцкіх арганізацый, баявыя дзеянні паўстанцкіх атрадаў і мерапрыемствы расійскіх уладаў па падаўленні паўстання і рэпрэсіі супраць яго ўдзельнікаў. Аўтар,беларускі гісторык –архівіст, закранае амаль не даследаваныя бакі гэтых падзеяў.
Нарыс баявых дзеянняў, пры пэўнай вузкаспецыяльнай скіраванасці, выкліча цікавасць у шырокага кола аматараў гісторыі. Акрамя аўтара ўдзел у прэзентацыі возьме рэдактар серыі, навуковец Мікола Плавінскі. Падчас імпрэзы будзе праведзена віктарына з цікавымі прызамі ад кампаніі "Будзьма беларусамі!"
Імпрэза адбудзецца ў 17.00 па адрасе вул. Замкавая, 20
Проблема с трудоустройством вчерашних студентов – не редкость. Некоторые специальности не предполагают того, чтобы студент параллельно учёбе подрабатывал.
Здание - одно из восьми уцелевших объектов периода реформаторской деятельности Антония Тизенгауза. В своё время оно служило городской резиденцией вице-администратора королевской экономии.
В этом году в Гродненской области планируется начать новый инвестиционный цикл. В связи с этим средства будут направлены на модернизацию и новое производство, строительство, инфраструктуру.
В сети салонов и интернет-магазине МТС снизились цены на ряд смартфонов Apple последнего поколения: iPhone 12 и iPhone 12 mini. Теперь при их покупке можно будет сэкономить до 200 рублей.
Кто хотел «настоящую зиму» — получите: в Гродно приходят сильные морозы. В эти выходные с рабочей субботой прогнозируют и снег, и солнце. А в ночь на понедельник, 18 января, ожидается до -31 °С.