• Гродна наведае аўтар унікальнай энцыклапедыі Васіля Быкава

    • 60
    • 05 мая 2009, 11:18
    • Без рубрики

    У чацвер, 7 мая, Гродна наведае Сяргей Шапран, аўтар унікальнай кнігі, прысвечанай гісторыі жыцця Васіля Быкава. Сустрэча з аўтарам пачнецца а 19.00 па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). Кожны ахвотны зможа атрымаць кнігу з подпісам і пажаданнямі аўтара, а таксама пачуць жывы голас Васіля Быкава. Кніга “Васіль Быкаў: гісторыя жыцця” – першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава. Кніга аздоблена здымкамі, большая частка якіх публікаецца ўпершыню. Сярод змешчаных на 734 старонках кнігі дакументах асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя раней архіўныя матэрыялы, рукапісы і эпісталярная спадчына Васіля Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944-1945 гг., ліставанне з Алесем Адамовічам, В. Аскоцкім, В.Астаф’евым, Рыгорам Барадуліным, В.Някрасавым, А.Твардоўскім). У тым ліку ўспаміны Ч. Айтматава, С.Алексіевіч, Г. Бакланава, С. Быкава, В. Быкавай, Г. Бураўкіна, Б. Васільева, М. Гарбачова, І. Карпюк, З. Пазьняка, С. Шушкевіча. Кніга Васіль Быкаў “Гісторыя жыцця”, якая выйшла ў супольным праекце “Гарадзенскай бібліятэкі” і “Бібліятэкі Бацькаўшчыны”, складаецца з 2-х тамоў. Першы том пабачыў свет у красавіку бягучага года, а другі мае выйсці ў чэрвені напярэдадні 85-й гадавіны з дня нараджэння пісьменніка. Інтэрв’ю з Сяргеем Шапранам Запрашаем на сустрэчу! Пачатак: Гродна, чацвер, 7 мая, 19.00, вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). Удзел бяруць вядомыя прадстаўнікі гарадзенскай і менскай творчай інтэлігенцыі. Падрабязней на http://ruh-u-hrodna.livejournal.com/

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 0

  • Вдали от большой воды под крышей старой военной палатки гродненский врач-рентгенолог Андрей Блажевич, с юности увлечённый исторической реконструкцией, взялся ни много ни мало… за строительство старинного...

    Футбольный тренер на «распреде» (почти) о работе в Зельве, о которой он не жалеет

    Сегодня полностью обеспечить жильём иногородних студентов может только аграрный университет. В медицинском койко-место предоставят 70 процентам нуждающихся, в ГрГУ имени Янки Купалы заселят первокурсников...

    21 августа глава государства посетил Ивье, где не был 11 лет, и остался очень доволен увиденным. Но Белстат утверждает, что там не все хорошо.

    Они самые популярные цветы на 1 сентября, главные фигуранты уже крылатого выражения «потому что гладиолус» и просто необычайно красивые цветы. В Гродно проходит уникальная выставка. 75 сортов, среди...

    Бывшего директора предприятия «Белэнергосетьпроект» приговорили к 8,5 годам колонии. Там разрабатывали проектную документацию по комплексу противоаварийной автоматики строящейся АЭС под Островцом.

    Трудоустроены более 1200 гродненцев, построили 75 тысяч квадратных метров жилья, распечатали развязку вблизи «Тринити» и повысили зарплаты.

    Все новости