Абсалютна ўсе пра беларускі рок!

Дзе працавалі першыя беларускія рокеры? Колькі каштавала першая гітара? Які беларускі рок-гурт з’явіўся на сцэне толькі дзякуючы прададзенай машыне? Чаму першая кніга пра беларускі рок выйшла у ЗША?  Усё самае важнае пра беларускі рок – на сустрэчы з вядомымі знаўцамі нашай рок-сцэны – Вітаўтам Мартыненкам і Анатолем Мяльгуем! Гродна, 29 красавіка (серада) – 18.30 – памяшканне Таварыства Беларускай Школы (Будзёнага 48а-44). У праграме таксама творчая сустрэча з бард-рок спявачкай Таццянай Беланогай.

Фан-клуб беларускага року “Будзьма свабоднымі” 29 красавіка (серада) запрашае ў Гародню на сустрэчу з аўтарамі кнігі “222 альбомы беларускага року” Вітаўтам Мартыненкам і Анатолем Мяльгуем.

У імпрэзе разам з абодвума аўтарамі нацыянальнай музычнай энцыклапедыі бярэ ўдзел і папулярная бард-рок спявачка Таццяна Беланогая, якая прадставіць свой апошні альбом “Дзвюхкроп’е” і новыя песні.

Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй — знакамітыя музычныя крытыкі. Пра беларускі рок пішуць з пачатку 80-ых гадоў. Іх першая кніга “Праз рок-прызму” выйшла у 1989 годзе ў ЗША. “222 альбомы беларускага року” – працяг той першай кнігі (без аніякіх паўтораў). Выданне ўяўляе сабой энцыклапедыю беларускай музыкі, бо праз выданне альбомаў можна прасачыць гісторыю айчыннага року. Кніга расказвае пра альбомы нашых каманд, што выходзілі не толькі ў Беларусі, але і ў ЗША і Польшчы, Расіі і Францыі, Нямеччыне і Вялікай Брытаніі ды іншых краінах ад 30-х гадоў да нашых дзён.

Сустрэча пройдзе ў традыцыйным месцы: Гродна, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). Уваход вольны! Пачатак у 18.30.

Увага!!! Усе ахвотныя атрымаюць у падарунак дыск “Фестывальны рух Беларусі” ад фан-клуба “Будзьма свабоднымі”.

Усе падрабязнасці.
Даведкі праз тэл. 649 08 88.


Читайте также:

    Оставить комментарий


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


    Поиск


    Популярное за неделю



    Афиша Гродно

    Отдых в Гродно




    Отзывы о заведениях






    Все новости Беларуси

  1. Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  2. Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.