У чацвер 23 красавіка мы ўзгадваем знакамітага гарадзенца Аляксея Карпюка.  Вашай увазе прапаноўваецца відэафільм «Мой Аляксей» – унікальныя кадры з апошняга прыжыццёвага інтэрв’ю жонкі пісьменніка Іны Карпюк. Сваімі ўспамінамі пра Аляксея Карпюка падзеляцца вядомыя гарадзенцы – літаратары, навукоўцы, грамадскія дзеячы, журналісты, прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў. Можна будзе пазнаёміцца з архіўнымі фотаздымкамі, якія ілюструюць гарадзенскае жыццё 50-80 гадоў мінулага стагоддзя.

Падчас сустрэчы адбудзецца таксама прэзентацыя кнігі Аляксея Карпюка «Развітанне з ілюзіямі», якая пабачыла свет у выдавецкай серыі «Гарадзенская бібліятэка».

«Хто баіцца слова «крэсы» і не любіць успамінаць пра штучны падзел Беларусі на Усходнюю і Заходнюю, таму варта чытаць прозу Карпюка… каб без крыўды прыняць, што заходнікі іначай думаюць, іначай працуюць, іначай лічаць грошы, іначай паміраюць, чым усходнікі, і гэта зусім не ў крыўду ні тым, ні гэтым. І гэта не разбурае Край…» — напісала Данута Бічэль у прадмове да кнігі Карпюка.

Падрабязней пра кнігу: http://www.kamunikat.org/knihi.html?pubid=11227

Пачатак мерапрыемства: 23 красавіка, чацвер, 19.00 па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Запрашаем усіх. Уваход вольны.


Читайте также:

  1.  image

    0

    0

    Прочитал книгу А.Карпюка взятую по даннной ссылке. Весьма интересно и познавательно описано то, что происходило в наших местах с конца 30-х и по 60-70-е годы. Ранее читал Вершалинский рай, тоже советую прочесть.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.