У гэтым пасце я прапанаваў правесці экскурсію па Гародне, прысвечаную Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных месцаў. Дак вось, экскурсія адбудзецца! Экскурсія будзе праводзіцца па-беларуску і пройдзе па самых значных помніках архітэктуры нашага горада. Вядомыя кажнаму гродзенцу месцы яшчэ не азначаюць, што кожны з нас дасканальна ведае іх гісторыю.
Пачатак экскурсіі 18 красавіка ў 12.00
Працягласць 2 - 2,5 гадзіны
Месца сбора - статуя Вітаўта паміж Старым і Новым замкамі ў 11.50
Маршрут экскурсii:
Экскурсія пачынецца з Замкавай гары, дзе размясціўся Стары замак. Мы пазнаёмімся з левым берагам Нёмана, Занёманскім фарштатам. Затым па масту крочым да каралеўскага палацу - Новага замку.
На вуліцы Замкавай знаемімся з пажарнай вежай, сінагогай, палацамі Храбтовічаў і Масальскіх.
На былым Рынку (плошча Совецкая) даведаемся пра гісторыю Езуіцкага і Бернардынскага кляштараў, палацамі Сангушкаў, Мураўева і іншымі старадаўнімі пабудовамі. Узгадаем гісторыю страчанай спадчыны Рынку (Фара Вітаўта, Ратуша, палац Радівілаў).
Па былой Дамініканскай вуліцы (зараз Савецкая) пройдземся да слаўнай Гарадніцы дзе пабачым творы архітэктуры XVIII ст. і пачатку XX ст. (Лютэранская кірха, былое рамеснае вучылішча).
Вуліца Элізы Ажэшкі пазнаеміць нас з Пакроўскім саборам, жаночай гімназіяй, домікам рамесніка, і абавязкова з домам самой пісьменніцы Элізы Ажэшкі.
Экскурсію будзе праводзіць Таццяна Казак. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Экскурсія бясплатная.
Маршрут проляжет по обе стороны белорусско-польской границы. Это будет своеобразное кольцо, которое позволит путешествующим на велосипеде посетить два популярных туристических объекта, распложенных...
За год среднестатистический белорус съедает больше 20 кг сахара. Сколько из них произведено на Скидельском сахарном комбинате, точно не скажет никто, но доля предприятия из города-спутника очень велика,...
В Беларуси прорабатывается ряд мер по стимулированию рождаемости, в том числе пособие для женщин за рождение детей с кратким перерывом - в три-четыре года.