Некалькі дзён таму «Гродзенская праўда» надрукавала артыкул «Как проходит реконструкция дворцово-паркового комплекса в Святске?«. У тэксце ідзе размова пра, здавалася б, цалкам пазітыўную падзею – заканчэнне ачысткі воднай сістэмы Свяцка і пераход да рэстаўрацыі палаца.

Як жа доўга гродзенцы чакалі гэтага дня, гадамі змагаючыся хоць бы за аднаўленне зліўных сістэм палаца, адсутнасць якіх бязлітасна нішчыла будынак і галерэі! Яшчэ б, бо палацава-паркавы ансамбль у Свяцку, узведзены італьянскім архітэктарам Джузэпэ Сака для магнатаў Валовічаў – унікальны для ваколіц Гродна. Гэта адзінае тварэнне Сака, якое дайшло да нас у першапачатковым выглядзе і ці не адзіны на Гарадзеншчыне палац, дзе нават захаваліся інтэр’еры некаторых залаў!

Аднак першапачатковая радасць хутка азмрочылася пасля ўважлівага разгляду праекта рэстаўрацыі палаца і фразы аўтара аб тым, што “планируется освободить основное здание от мансарды – надстройки третьего этажа советских лет”, пiша «Твой Стыль». Такім чынам, у палаца будуць дэмантаваць найбольш характэрную ягоную асаблівасць – так званы “ламаны” барочны дах, характэрны для пабудоваў эпохі барока! Пры чым выдаюць гэты дах за “надбудову савецкіх часоў”.

2013-08-13_111444

Так выглядае палац у Свяцку з птушынага палёту сёння.

А такі выгляд прапануюць яму надаць рэстаўратары. Просім звярнуць увагу на дах палаца.

2013-08-07_123602

Пасля справядлівых каментараў гарадзенскіх гісторыкаў і дэманстрацыі фотазымка палаца пачатку 1930-х гг. (усё з той самай мансардай), журналістка Святлана Мурына змяніла аргументацыю, напісаўшы ў дадатак да свайго ўласнага артыкула наступнае (мова і арфаграфія захаваныя):

“При написании материала я […] учла компетентное мнение научного руководителя, главного архитектора проекта Людмилы Ивановой и искусствоведа Ольги Кикуня (ОАО «Белрестоврация»).

При изучении истории дворца Воловичей были найдены фотографии 20-х годов минувшего века, где дворец не имеет мансарды. Она появилась в 30-е годы и была предназначена для размещения больничных палат. Реконструкция же предусматривает возвращение зданию первоночального облика 18 века.

Этот проект утверждён Белорусской республиканской научно-практической Радой по вопросам историко-культурного наследия при Министерстве культуры Республики Беларусь.”

2013-08-13_111501

Фотаздымак палаца ў Свяцку з класічным барочным дахам. Пачатак 1930-х гг.

Выходзіць, што мансарда ўсё ж не “надбудова савецкіх часоў” а вынік рэканструкцыі 1930-х гг.! Паверым на слова, але паўстае пытанне – як можна на аснове гіпатэтычнага здымка 1920-х гг. (калі ён існуе) меркаваць пра выгляд палаца ў 1770-х гг.? Гэта як меркаваць па малюнку Каложы сярэдзіны ХІХ стагоддзя, што царкава выглядала таксама ў момант яе пабудовы ў ХІІ стагоддзі. Відавочны абсурд.

UPD. Фото 1920-ых (http://orda.of.by/.lib/aftanazy/rezyd/t3/139?m=33.7,40.6)

141

142

143

Нават калі дапусціць, што такі здымак існуе (падкрэслім яшчэ раз, мы яго не ведаем), то гэта зусім не значыць, што палац не перабудоўваўся цягам ХІХ стагоддзя, не цярпеў пад час Першай Сусветнай вайны і што нізкі дах 1920-х гг. можа быць проста часовым пакрыццём перад навуковай рэстаўрацыяй.

2013-08-13_111519

Так зменіцца выгляд палацу з выпадку перабудовы даху. Згадзіцеся, на карысць комплексу гэта яўна не пойдзе.

Доказам наяўнасці такога нізкага даху ў палаца павінны быць як мінімум праектныя малюнкі будынка канца XVIII стагоддзя або хаця б работы якога мастака пачатку XIX ст. Дзе яны? Перакананы, што ў сабраных навукоўцамі-праектантамі матэрыялах такіх выяваў няма.

Можа варта заплюшчыць вочы, сказаўшы сабе: хай робяць які захочуць дах, абы аднавілі сам будынак? Але гэта было б безумоўным злачынствам! Кожны, хто быў у Свяцку, бачыў, што высокі дах – гэта галоўнае, што прыдае палацу ўрачыстасці і велічнасці.

І нарэшце, самае галоўнае – такі дах – неад’емная рыса стылю пераходнага ад барока да класіцызму і рыса творчасці самога каралеўскага архітэктара Джузэпэ Сака. Глянем на ягоныя тварэнні: Новы Замак або крывую афіцыну (музычны філігель) на плошчы Тызенгаўза, або на гарадзенскія палацы Сангушак, Сапегаў, Радзівілаў – усе яны ў XVIII стагоддзі мелі менавіта такія мансардныя “ламаныя” барочныя дахі.

2013-08-13_111537

Класічная гарадзенская камяніца XVIII ст. з ламаным барочным дахам.

Такі самы барочны дах меў будаваны Дж.Сака Новы Замак у Гродне.

2013-08-13_111602

 

На малюнку Ю.Пешкі 1840-х гг. Новы Замак у Гродне яшчэ мае барочны дах.

2013-08-13_111636

Першапачатковы выгляд спраектаванага і пабудаванага Дж.Сака музычнага флігеля на Плошчы Тызенгаўза.

Глянем нарэшце на ацалелы шэдэўр вялікага архітэктара – палац познанскіх біскупаў. Ён амаль як Свяцк і таксама мае барочны дах. Хочацца спытаць шаноўных даследчыкаў, а разам з імі і аўтара артыкула: гэта таксама “надбудовы савецкіх часоў”?

2013-08-13_111651

Пабудаваны Дж.Сака палац познаньскіх біскупаў у Цёнжне. Гэта, фактычна, палац у Свяцку з адным дадатковым паверхам. Як бачым, у палаца ўсё той жа барочны дах, названы журналісткай “ГП” “мансардай савецкіх часоў”.

Гродзенскія гісторыкі ў самым хуткім часе звернуцца ў міністэрства культуры за афіцыйнымі тлумачэннямі на прадмет запланаванай “рэканструкцыі” палаца, а пакуль спадзяемся, што журналісты, якія ўзяліся за асвятленне сітуацыі ў прэсе на старонках СМІ, надрукуюць больш грунтоўны матэрыял, дзе дакажуць, што ў XVIII стагоддзі палац у Свяцку не меў цудоўнага манстарднага даху.

2013-08-13_111702

Менавіта такі выгляд палаца ў Свяцку найбольш адпавядае духу эпохі і ягонаму сапраўднаму гістарычнаму абліччу.


Читайте также:

  1.  nu da ladno

    0

    0

    … все пропало!!! клиенту снимают гипс!!! (с)
    и что, сейчас еще три года будут спорить каой вид будет у здания, а оно за это время дубет добросовестно гнить? что делали во время комплексных научных исследований?
    п.с. я, конечно, далек от высокого искусства, но вариант с мансардой мне нравится больше

  2. Vivien Vivien

    0

    0

    Гродзенскія гісторыкі ў самым хуткім часе звернуцца ў міністэрства культуры за афіцыйнымі тлумачэннямі

    И это правильное и цивилизованное решение. Нужно обращаться сразу не только за тлумачэннямi, но и с прапановамi. Уверена, истина восторжествует.

  3.  Evgeni

    0

    0

    Ну согласитесь, граждане, последний снимок Святска без мансарды имеет какой-то ублюдочный вид (вот тут, в самом деле, напоминает творение советов — дворец текстильщиков). Не надо иметь архитектурное образование, а только природное чувство гармонии и эстетики чтобы понять, что без мансарды дворец похож более на сталинку чем на дворец.

  4.  Evgeni

    0

    0

    Максимум что сделали советы, на мой взгляд — прорубили несколько дополнительных окон на крыше для палат, да и то несимметрично (как всегда через ж…у).

  5.  mail.ru пастернак пастернак

    0

    0

    Эта журналистка из «ГП» сама, конечно же, из советских времён, а все советские люди были одержимы идеями «демонтажа». Вот и предлагает она демонтаж барочной крыши. Совершенно согласен, что это уже будет сталинка, но не дворец! Гродненские историки, не откладывайте в долгий ящик свои соображения по поводу сохранения первоначального облика дворца. Пять последних фотографий — веские аргументы в этом важном деле!

  6. Vivien Vivien

    0

    0

    пастернак пастернак :

    а все советские люди были одержимы идеями “демонтажа”

    Пастернак Пастернакович! А ещё советские люди ходили в тулупах и валенках среди медведей. Честное пионерское!!! Ага. Ну, детский сад, чесслово! 🙂

    пастернак пастернак :

    Эта журналистка из “ГП” …предлагает демонтаж барочной крыши.

    Ничо она не предлагает! Она констатирует факт. Это её работа.

  7. Shadow User vk.com Shadow User

    0

    0

    А общественность как-нибудь может повлиять на данное решение?

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.