Заўтра 9-га красавіка ў 19-00 на галоўным стадыёне ЦСК “Нёман” адбудзецца першая гульня ½ фінала Кубка Беларусі па футболу. У госці да гарадзенскага Нёмана завітае салігорскі Шахцёр. У час гульні будзе выкарыстана штучнае асвятленне. Як прыгожа гэта выглядае  футбольныя заўзятары (і не толькі) маглі бачыць пад час кубкавай гульні ў мінулым годзе. На шляху да паўфінала Нёман выбіў з барацьбы мінскае МТЗ-РІПО (0:0 і 3:0), а “краты” ўпэўнена перайгралі мікашэвіцкі Граніт (2:0 і 3:0). Трэба адзначыць, што каманды па-рознаму распачалі ў мінулы ўік-энд Чэмпіянат Беларусі. Калі Нёман прынёс сваім прыхільнікам хатнюю перамогу над Гомелем (1:0), то Шахцёр на сваім полі разышоўся мірам с наваполацкім Нафтанам (1:1).

Другую паўфінальную пару склалі БАТЭ і Нафтан. Каманды згуляюць між сабой двойчы: 9-га і 22-га красавіка. Па выніках гэтых гульняў вызначыцца фінальная пара, пераможца гэтай пары і стане ўладальнікам Кубка. Дарэчы фінал можа абяцаць з вялікай верагоднасцю ўдзел у Еўракубках.  Улічваючы, што другім фіналістам можа стаць барысаўскі клуб, які ўжо забяспечыў сабе ўдзел у адборачным турніры Лігі Чэмпіёнаў. Такім чынам па рэгламенту, калі ў фінал трапляе БАТЭ, то другі фіналіст аўтаматычна трапляе ў кубак УЕФА. Такі сцэнарый добра вядомы гарадзенскім аматарам футбола. Год назад Нёману было дастаткова ў паўфінале перайграць брэсцкае Дынама, каб трапіць у Еўропу. Аднак пасля шмат абяцаючага гасцявога выніка (2:2) нашыя футбалісты прайгралі на хатнім стадыёне 1:2.  Мячы дынамаўцаў атрымаліся вельмі кур’ёзнымі і былі забітыя на апошніх хвілінах матчу. Пасля гульні прыхільнікаў нашай каманды можна было безпамылкова пазнаць і спаткаць у барах старога горада.
Хочацца верыць, што на гэты раз фартуна будзе на нашым баку.

Запрашаю ўсіх жыхароў нашага слаўнага горада 9-га красавіка на наш прыгожы стадыён падтрымаць любімую каманду! Жадаючыя адчуць сапраўдны драйв  могуць завітаць на  сектар фанатаў групоўкі NS12 – сектар нумар 21.

Хінт: купляйце білеты загадзя, перад самой гульнёй заўжды ўзнікае доўгая чарга.


Читайте также:

  1. s13 s13

    0

    0

    может вырвусь на футбич…

  2.  Знатный Спамер

    0

    0

    Схадзіць раю ўсім — вельмі прыгожая атмасфера.

  3. RO™ Troller™

    0

    0

    Роцкер, кто билеты берет?

  4.  RockeR

    0

    0

    ^) Мне уже взяли 🙁

  5.  Lam

    0

    0

    халера, штосьці надвор’е не ўражвае 🙁

  6.  inform

    0

    0

    Надеюсь козырек не протекает на стадионе. Усть информация сколько билетов продано?

  7. s13 s13

    0

    0

    сегодня в обед в очереди пришлось 10 минут отстоять, представляю, что будет перед матчем…

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.