Гарадзенскія кватэры актыўна купляюць расіяне

Тым часам мясцовая ўлада ганарыцца посьпехамі ў будаўніцтве жыльля і ўмовамі для яго набыцьця. Аднак насамрэч у суседняй Літве, напрыклад, крэдытавацца больш выгадна.

У Горадні будаўніцтва жыльля летась значна павялічылася, наблізіўшыся да эўрапейскага ўзроўню, дзе за год будуюць адзін квадратны мэтр на жыхара (у Горадні — 0,73 квадратнага мэтра), – так лічыць намесьнік старшыні аблвыканаму Юры Масквічоў. Гарадзенцы будуюцца пад банкаўскія крэдыты. А кватэры ў дамах, што пабудаваны раней, напрыканцы году пачалі скупляць расіяне. Бо сярод беларусаў практычна не засталося людзей, якія могуць адразу выкласьці за «дах над галавой» некалькі дзесяткаў тысяч даляраў.

Будаўнічыя арганізацыі ў горадзе здолелі працаваць рэнтабэльна ў мінулым годзе менавіта дзякуючы заказам на жыльлё. Рабочых раптам нават стала не хапаць, хаця перад тым улады заахвочвалі іх пашыраць будаўніцтва ў Падмаскоўі. Старшыня аблвыканкаму Уладзімір Саўчанка, зважаючы на такія зьмены, нядаўна запатрабаваў ад кіраўнікоў галіны вярнуць усіх назад і даць «фронт работ» на месцы.

Клопат уладаў пра бескватэрных грамадзянаў можна толькі вітаць. Адзінае, што відавочна: эйфарыя ад посьпехаў не дазваляе начальству цьвяроза ацаніць сытуацыю, якая складаецца на цяперашні час. Ва ўсякім разе зрабіць папраўкі на небясьпеку, якая можа чакаць беларускую эканоміку ў бліжэйшым часе.

Паводле расейскіх экспэртаў, танная нафта і газ з Расеі далі магчымасьць падняць заробкі беларусам. Тыя пачалі шырэй браць банкаўскія крэдыты на будаўніцтва, чым і абумоўлены росквіт гэтай галіны, у прыватнасьці, на Гарадзеншчыне.

Але спэцыялісты называюць крэдыт на жыльлё пад 13-16 працэнтаў гадавых – вельмі вялікім. У сваю чаргу ўлады, а таксама банкіры не хаваюць задавальненьня ад факту – за апошні час удалося крэдытную стаўку зьменшыць менавіта да гэтай лічбы. Яшчэ некалькі гадоў назад яна была значна вышэйшай.

А тым часам у суседніх Польшчы і Літве банк выдае грошы на непараўнальна лепшых умовах, чымсьці ў Беларусі: крэдытная стаўка там вагаецца ад 3 да 6 адсоткаў. Хоць заробкі ў суседніх краінах большыя, чым у нас.

Эканамісты лічыць: пасьля падаражаньня расейскага газу больш чым у два разы, цэны ў будаўніцтве рэзка папаўзуць уверх. У прыватнасьці, вытворчасьць цэмэнту на буйным прадпрыемстве ў пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёну вымагае вялікай колькасьці газу. Паводле прагнозаў, кошт самога цэмэнту ў такіх умовах вырасьце як мінімум на 30 адсоткаў.

(c) Алесь Кавалёў


Читайте также:

  1.  anel

    0

    0

    У нас, если возмешь кредит на квартиру, то в итоге прдется заплатить в 2 раза больше чем та сумма, к-ю ты взял. Это — пипец.
    Например, взяв 20тыс.$ на 15 лет придется отдать за это время в итоге ~45тыс.$
    За стабильность ! 😉

  2.  noiron

    0

    0

    А очередь в администрации не приближается к заветному «нулю», а удаляется от него. Т.е. шансы получить льготный кредит тают на глазах. был в начале прошлого года 1884-м, а в конце года — 2370-м. За стабильность?

  3. s13 s13

    0

    0

    noiron, это даже похоже на метод First In Last Out — хотя он совершенно не приемлим в ситуации с очередями за квартирами, но в виде исключения приемлем в нашей стране 🙁

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.