15 сакавіка ў Гродне на VII з’ездзе непрызнанага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі лідэрам аб’яднання зноў абрана Анжаліка Борыс.

Для ўдзелу ў выбарах старшыні СПБ былі вылучаны дзве кандыдатуры — А.Борыс і кіраўніка Гродзенскай гарадской арганізацыі аб’яднання Мечыслава Яскевіча. Бюлетэні 163 са 165 дэлегатаў з’езда, якія ўзялі ўдзел у галасаванні, былі прызнаны сапраўднымі. За Анжаліку Борыс прагаласавалі 148 дэлегатаў, за М.Яскевіча — 15.

Лідэр СПБ выказала падзяку дэлегатам з’езда за давер і падтрымку на працягу апошніх чатырох гадоў і заявіла, што працягне дзейнасць аб’яднання па нацыянальна-культурным адраджэнні палякаў, а таксама будзе імкнуцца да легалізацыі СПБ.Удзельнікі з’езда абралі раду з 25 чалавек і прынялі адозву да кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з прапановай наладзіць дыялог паміж аб’яднаннем і дзяржаўнымі структурамі, які, на іх думку, павінен садзейнічаць афіцыйнай рэгістрацыі СПБ.

У сваім выступе лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч зазначыў, што ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў былі спробы пасварыць палякаў з беларусамі, аднак яны скончыліся безвынікова, паколькі «немагчыма пасварыць блізкія народы, якія на працягу стагоддзяў узаемна абагачалі культуры адзін аднаго».

Паводле nn.by.
Дадаткова: фотарэпартаж Сая, рэпартаж Радыё Рацыі.


Читайте также:

  1.  Lam

    0

    0

    хочацца верыць, што тут у каментах не будзе таго бруду, што на форумах tut.by на гэту тэму 🙂 Мае віншаванні А.Борыс.
    А Мілінкевіч таксама па-польску rozmawial?

  2.  Новогодний корреспондент

    0

    0

    радио рация херню наснимала

  3. s13 s13

    0

    0

    @ Новогодний корреспондент: у рацыи нет своего нормального фотокора в Гродно, на сколько я знаю

  4.  Новогодний корреспондент

    0

    0

    а ненормальный есть?

  5.  Pawelek

    0

    0

    da prosto net slow. odni mysli. kak eto wsio urhe zaj…o!! ja sam poliak no wsio ne mogu dognat’ kakogo figa oni wsio lezut w belorus’. etot Milinkewi4 kotorogo sponsirujet ewropa i skorej wsego amerika. i predstawte 4to budet jesli on pridiot k wlasti. a ja pomniu 4to hodil na wse eti demonstracii, na wse sjezdy i na wsiakije prazdniki gde i inogda prisutstwola Borys. kone4no i diktatura nadojela i etot niewyksztalcony czlowiek ktory stoi u wladzy w Bialorusi- tez. no i netu na kogo meniat’.
    A. Borys- serde4no pozdrawliaju. (interestno 4to ona za etu dekadu predprimet horo6ego)
    powodzenia…

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Август 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июл  
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.