• “Гародня без фары Вітаўта – гэта не Гародня!”

    • 228
    • 27 мая 2013, 16:45
    • Гродноисториякультурареконструкцияпамятники архитектуры

    23 мая ў Гродне прайшла прэзентацыя мультымедыйнага праекта “Гародня. 50 год без Фары Вітаўта”. Прадстаўленыя кніжнай серыяй “Гарадзенская бібліятэка” кніга і дыск утрымліваюць унікальныя фатаграфіі, гісторыю існавання і знішчэння храма, успаміны жыхароў горада і даследаванні гісторыкаў. Па словах каардынатара серыі Эдварда Дмухоўскага, ідэя выдання кнігі і дыска паўстала ўжо даўно: “Была вялікая зацікаўленасць гісторыяй гэтага касцёла. Ёсць мноства артыкулаў на гэтую тэму, а суцэльнага выдання не было. Вось мы і вырашылі гэта ўсё размясціць пад адной вокладкай. Падумалі, што прэзентацыю можна зрабіць на сумны юбілей – 52-ю гадавіну разбурэння гэтага касцёла”. На дыску змешчаны артыкулы беларускіх і літоўскіх гісторыкаў па гісторыі касцёла з моманту яго заснавання да моманту разбурэння і мноства ўнікальных фатаграфій. У рамках прэзентацыі мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавёў пра тое, што падобныя разбурэнні закранулі не толькі гарадзенскія архітэктурныя аб’екты. Гэтаксама савецкая ўлада знішчыла рэлігійныя помнікі архітэктуры ў Мінску, Брэсце, Полацку, Пінску, Глыбокім і іншых гарадах Беларусі. “Фара Вітаўта – буйны помнік готыкі не толькі на тэрыторыі Беларусі. Гэтя сапраўды каласальная страта. Гэта частка вашай гарадзенскай ідэнтычнасці і частка нашай беларускай гісторыі”. Фара Вітаўта была падарваная ў Гродне 29 лістапада 1961 года ў дзве гадзіны ночы па рашэнні выканкама Гродзенскага гарсавета “Аб зносе аварыйнага будынка былога вайсковага касцёла на Савецкай плошчы”. Гэта быў адзін з самых вялікіх касцёлаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які праіснаваў у розных сваіх архітэктурных выявах 600 гадоў. Эдвард Дмухоўскі: “У канцы 1990-х гадоў гарадзенскія ўлады арганізавалі канферэнцыю, прысвечаную касцёлу, якая праходзіла ў Палацы тэкстыльшчыкаў. Аляксандр Мілінкевіч, які працаваў у гарвыканкаме, сказаў тады: “Гародня без фары Вітаўта – гэта не Гародня!” Пасля канферэнцыі было прынята рашэнне правесці раскопкі на месцы ўзарванага касцёла, у якіх прымаў удзел адзін з укладальнікаў кнігі гісторык Аляксандр Краўцэвіч. “Калі ў 1992 годзе пачаліся раскопкі, мы ведалі, што гэта – не звычайныя раскопкі. Мы ведалі, да чаго дакранаемся. Раней на месцы сквера былі могілкі, дзе пахаваныя ксяндзы, паважаныя гараджане і вернікі. Падчас раскопак месца было цэнтрам гарадскога жыцця. Прыходзілі людзі, і мы расказвалі ім аб нашай працы, а старажылы наўзамен расказвалі нам пра месца, якое тут было. У выніку мы ўбачылі, што якасць падмуркаў была выдатная. Гэты храм мог бы стаяць яшчэ сотні гадоў. І тады прагучала ідэя зрабіць адраджэнне Фары Вітаўта ў Гродне нацыянальным праектам у краіне, які змог бы аб’яднаць усіх беларусаў. Я веру, што мы гэты касцёл калі-небудзь будзем адраджаць”. На прэзентацыі гісторыкі Таццяна Касатая і Ігар Лапеха паказвалі макеты Фары Вітаўта. Таццяна Касатая: “У нас з’явілася ідэя зрабіць макет Фары Вітаўта, каб любы чалавек мог адчуць сябе архітэктарам і паўтарыць нашу справу. Сам макет зрабіў архітектар Андрэй Шулаеў з чатырох лістоў фармату А5. Гэта дае магчымасць любому чалавеку і нават дзіцяці адчуць сябе аднаўленцам архітэктурнай каштоўнасці, павысіць адказнасць за спадчыну, далучыцца да гісторыі Гародні і палепшыць сваю ідэнтычна-гістарычную памяць”. Тэма адраджэння Фары Вітаўта лётала ў паветры ўжо даўно. Гэтым касцёлам цікавіцца мноства пакаленняў гісторыкаў, з’яўляюцца новыя тэксты і новыя спрэчкі. Эдвард Дмухоўскі: “Да гэтага часу ідуць спрэчкі, што тут было - царква ці касцёл. Каб аднавіць касцёл, трэба вырашыць, як ён выглядаў, прыйсці да адзінага меркавання. На маю думку, тут павінен быць агульны хрысціянскі храм, дзе каталіцкія і праваслаўныя набажэнствы будуць весціся па раскладзе. Напрыклад, ўзоры такіх храмаў ёсць у Чэхіі. Гэта павінен быць помнік гарадзенцам, якія жылі ў гэтым горадзе, якія стваралі гэты горад, загінулі тут пад машынай таталітарызму, якіх мы памятаем і якімі ганарымся”. Прэзентацыю наведалі больш за 60 чалавек. Кнігу і дыск, якія каштуюць 20 тысяч рублёў, можна набыць, звязаўшыся з каардынатарамі “Гарадзенскай бібліятэкі”.

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 28

  • В спортивных магазинах MySport и фирменных магазинах Columbia, Спортландия и FootTerra скидка 50% на осенне-зимнюю коллекцию прошлого сезона. Предложение действительно до исчерпания товарных запасов....

    Технические средства для проверки их эффективности установят между городами Щучин и Ивье. Именно в этой местности наиболее часто в ночное время можно встретить зверей.

    Последней нынешняя линейка станет для почти 6 тысяч выпускников одиннадцатых классов в Гродненской области. А свыше 12 тысяч ребят за школьные парты в этом году сядут впервые.

    Спортивные знакомства на уровне пранка - в Гродно два пикапера поспорили и на время знакомились с гродненками. Что из этого вышло, смотрите в видео.

    27 летний житель Гродно придумал весьма изощренный способ развода в Сети. Он втирался в доверие к людям, рассказывал, что у него есть своя фирма, на счету которой лежит крупная сумма денег. Однако,...

    В ближайшую пятницу гродненский общепит пополнится новым заведением, где помимо "хлеба", предложат еще и "зрелищ". На улице Студенческой в самом центре Гродно открывается караоке гастробар "БарДо"....

    Сегодня около 3 часов ночи в областном центре сотрудниками ГАИ был задержан пьяный таксист.

    Все новости
  • Самое популярноеСамое обсуждаемое
  • За неделюЗа месяц