У ХІХ ст. любы рамонт у Горадні, будова і перабудова ажыццяўлялася паводле дамовы падрада. У горадзе было шмат будаўнікоў-падрадчыкаў, якія маглі прапанаваць свае паслугі. Адным з іх быў рускі купец, выхадзец з сялянаў, Кірыл Лысянкоў, пiша блогер supron-licvin. Гэта быў вельмі неадназначны чалавек, па горадзе хадзіла шмат чутак пра яго. Гаварылі, што ён, не маючы ні граша, неяк умудраўся выйграваць конкурсы на заключэнне дамовы падрада для рамонту гарадскіх будынкаў, прапаноўваючы найменшую ўзнагароду за сваю працу. Гарадскія ўлады ён запэўніваў у тым, што яго ўмовы з’яўляюцца самымі выгоднымі для гарадской казны.

Тэрмін здачы аб’ектаў звычайна ставіліся невялікія, але затым гэты чалавек адцягваў яго на некалькі гадоў. Будынак прыходзіў у запусценне, прызнаваўся непрыгодным для эксплуатацыі. Затым на гэтым самым месцы ўзводзілася «новое прочное здание». Ідэальная схема, хаця гараджане абураліся, што купец разбураў тое, што некалі было «прочно построено».

Аднойчы гэты падрадчык рамантаваў агароджу ля гарадскога сада. Старую агароджу, даволі нармальнага стану, ён паставіў на сваім участку, што месціўся ля станіславоўскай дарогі. Тут ён будаваў свой дом, які не мог дакончыць з-за адсутнасці фінансаў.

Лысянкоў арандаваў памяшканні на другім паверху мезаніна ў ратушным будынку. Невядома з якой мэтай тут ён «павыймаў вокны і ўсё прывёў у запусценне, бо цяпер няма ў большай частцы ні вокнаў, ні дзвярэй». Праз некаторы час, у 1869 г., гарадскія ўлады задумалі правесці рамонт у гасцінным двары (будынак былой ратушы), якая да таго часу «имела плачевный вид»: працякаў дах, патрэскаліся сцены, пагнілі кроквы. Лысянкоў прапанаваў свой план па перабудове гэтага будынка за 80 тыс.руб. Паводле плана купца, будынак ратушы трэба было знесці, а на яго месцы пабудаваць двухпавярховы гасцінны двор з лаўкамі і крамамі. Своеасаблівы гандлёвы цэнтр ХІХ ст.! На шчасце, гэты праект не ўдалося зрэалізаваць з-за недахопу сродкаў.


Читайте также:

  1.  nu da ladno

    0

    0

    Это из разряда: раскрыт «глухарь», 150 лет пылившийся в архивах правоохранительных органов? )))

  2. винт yandex.ru винт

    0

    0

    А схема оказывается вечная.

  3. Grodno_Za Grodno_Za

    0

    0

    Да-а-а… Частный стройподрядчик в Гродно за полтараста лет не изменился ни на йоту)))

  4. Head Head

    0

    0

    Маскальскі будпадрадчык.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






  • Архив

    Февраль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Янв  
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.