“Змястоўным і добразычлівым” назваў адказ футбольнага клуба наконт пашырэння ўжывання беларускай мовы Ігар Случак, каардынатар кампаніі “Справаводства па-беларуску”. Беларускамоўных надпісаў на форме ў гэтым сезоне не будзе, але па-беларуску можа загучаць суправаджэнне матчаў.

Як адказаў у лісце начальнік аддзела грамадскіх сувязяў клуба Пётр Карнаух, надпісы на форме ў чэмпіянаце 2013 года застануцца на рускай мове, бо вытворчасць новай формы – справа дарагая, перадае «Твой Стыль«.

Затое перавод візуальнага і гукавога суправаджэння на беларускую мову гэта тое, з чаго клуб мае “пачаць у найбліжэйшай будучыні”.

У лісце таксама сцвярджаецца, што вядучы прэс-канферэнцыі можа яе весці па-беларуску, а ўдзельнікі – адказваць на той мове, якая ім зручнейшая.

А вось для стварэння беларускамоўнага сайту “патрэбен час”.

ФК Нёман, Ігар Случак

Націсніце, каб паглядзець ліст у большым памеры

Ігар Случак у сваім блогу піша пра ліст, што “калі гэта і адпіска, то напісана пісьменна і з густам”, даючы агулам станоўчую ацэнку камунікацыі клуба з грамадскасцю.


Читайте также:

  1.  Sjarozhik

    0

    0

    малайцЫ!!!

  2. винт yandex.ru винт

    0

    0

    Правільна, а яшчэ вярніце гістарычныя герб і сцяг тады і станем ‘Беларусь’ а не БССР.

  3. винт yandex.ru винт

    0

    0

    Правільна, а яшчэ вярніце гістарычныя герб і сцяг і станем «Беларусь», а не БССР.

  4.  aleksfly

    0

    0

    Правільна, а яшчэ вярніце Саню Алумону.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






  • Архив

    Февраль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Янв  
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.