Чацвёрты фестываль AD.NAK! абвяшчае прыём працЧацвёрты Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! вітае прасунутых беларускіх творцаў ад рэкламы і пачынае прыём прац на намінацыі і конкурсы. Прыём прац працягнецца да 3 чэрвеня, а фестывальны дзень пройдзе 27 чэрвеня.

AD.NAK! папярэдніх гадоў прадэманстраваў, што беларуская мова паступова робіцца якасным інструментам для праяўлення адметнасці як мясцовых, так і сусветных брэндаў, стварэння новай унікальнай якасці і ўвогуле трэндам у сучаснай камунікацыйнай прасторы. Таму асноўны слоган сёлетняга фестывалю:

«ТРЭНД BY AD.NAK — УКЛЮЧЫ ВЫКЛЮЧНАСЦЬ».

Сёлета фестываль мае на мэце звярнуць увагу прафесійнай супольнасці на невідавочную аксіёму: калі ты — беларусаарыентаваны, ты ўжо ў трэндзе! Арганізатары мяркуюць заахвоціць найперш маладую плынь адмыслоўцаў і энтузіястаў да пошукаў сваёй прафесійнай выключнасці менавіта ў беларусацэнтрычным сегменце. 

Новы стыль фестывалю AD.NAK! падкрэслівае яго асноўную ідэю: стварэнне новай унікальнай якасці магчымае толькі на падставе ведаў пра найлепшыя здабыткі чалавецтва, досведу сусветных брэндаў і адмысловага іх асэнсавання. Стварэнне новага заўсёды грунтуецца на найлепшых здабытках мінулага і на хвалі новых трэндаў. 

Мінулыя фестывалі паказалі інтарэс беларускага рынку да стварэння рэкламы, арыентаванай на беларусаў, менавіта на беларускай мове. Асаблівае значэнне мае тое, што патрэбу ў камунікацыях з беларускімі спажыўцамі па-беларуску ўсведамляюць не толькі камерцыйныя арганізацыі, а таксама і спартовыя клубы, творчыя праекты, сацыяльныя кампаніі, установы культуры. 

«У гэтым годзе ідзе абнаўленне не толькі ў стылі фестывалю, але і ў кірунку дзейнасці кампаніі “Будзьма беларусамі!” агулам. Мы актыўна прасоўваем думку “Культура паляпшае жыццё”. Рэклама — частка культуры. Таму яна таксама мусіць паляпшаць жыццё, прычым не толькі са спажывецкага гледзішча. Мы бачым, што беларускамоўны маркетынг павялічвае свой уплыў з аднаго боку на грамадства, з іншага — на прафесійную супольнасць. Якасныя змены, якія адбыліся цягам мінулага года, паказалі, што беларускамоўная рэклама можа быць найэфектыўнейшым сродкам данясення да аўдыторыі думак стваральнікаў прадуктаў, паслугаў, ідэй. І гэтая тэндэнцыя захаваецца», — адзначае каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі» Ніна Шыдлоўская.

У гэтым годзе фестываль максімальна адкрыты для ўсялякіх ініцыятываў з боку партнёраў. Ужо сёння буйныя беларускія кампаніі выказалі жаданне падтрымаць фестываль і асобныя яго конкурсы. Аргкамітэт фестывалю адкрыты для кантактаў і гатовы разглядаць прапановы аб партнёрстве цягам двух найбліжэйшых тыдняў.

«Кожны год камунікацыя брэндаў са спажыўцамі робіцца ўсё больш індывідуалізаванай. Сёння кампаніі вымушаныя ствараць цікавы для людзей кантэнт, які забірае іх увагу і прымушае дзейнічаць. Рэкламу не глядзяць, з ёй кантактуюць і ўзаемадзейнічаюць. І ў гэтым міксе language is true message, бо мова ёсць асновай камунікацыі”, — адзначыў кіраўнік праекта Marketing.by Сяргей Скараход.

Удзел у намінацыях і конкурсах фестывалю могуць узяць усе, хто працуе і стварае рэкламна-камунікацыйныя прадукты: прафесійныя маркетолагі і рэкламісты, пачаткоўцы і будучыя спецыялісты ў гэтай галіне. Сёлета ва ўдзельнікаў ёсць вялізны выбар магчымасцяў для самасцвярджэння і стварэння работ, якія могуць ужо летам зрабіцца трэндавымі.

Змяніўся і сайт фестывалю AD.NAK!. Сёлета на ім можна знайсці шмат цікавай і карыснай інфармацыі, навінаў фестывалю, а таксама, што важна, новыя аргументы і думкі вядучых прадстаўнікоў рэкламнай галіны, партнёраў і сябраў журы фестывалю. 

Прыём работ сёлетняга фестывалю працягнецца да 3 чэрвеня. Пасля гэтага за працу возьмецца прафесійнае журы, якое паводле міжнародных стандартаў ацэнкі конкурсных работ рэкламных фестываляў абярэ найлепшыя работы. Дарэчы, сёлетні склад журы напалову абноўлены.

Фестывальны дзень AD.NAK! адбудзецца ў канцы першага летняга месяца — 27 чэрвеня. Ён складзецца з адметнага адкрыцця, адукацыйнай праграмы і ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў.

Сёлетняя «фішка» фестывалю AD.NAK! — удзел у адукацыйнай праграме замежных спецыялістаў з Японіі і Італіі, якія завітаюць у Мінск адразу пасля Cannes Lions. Разам з тым ва ўдзельнікаў застанецца магчымасць трапіць на майстар-класы найбольш трэндавых і цікавых прадстаўнікоў беларускага рэкламна-камунікацыйнага рынку.


Читайте также:

  1. vedmon vedmon

    0

    0

    Четвертый Фестиваль белорусскоязычной рекламы и коммуникации AD.NAK! приветствует продвинутых белорусских творцов от рекламы и начинает прием работ на номинации и конкурсы. Прием работ продлится до 3 июня, а фестивальный день пройдет 27 июня.

    AD.NAK! предыдущих лет продемонстрировал, что белорусский язык постепенно становится качественным инструментом для проявления достопримечательностями как местных, так и мировых брендов, создания новой уникальной качества и вообще трендом в современной коммуникационном пространстве. Поэтому основной слоган нынешнего фестиваля:

    «Тренд BY AD.NAK — Включи исключительность».

    В этом году фестиваль имеет целью обратить внимание профессионального сообщества на неочевидные аксиому: если ты — беларусаарыентаваны, ты уже в тренде! Организаторы предполагают побудить прежде всего молодую поток специалистов и энтузиастов к поискам своей профессиональной исключительности именно в белорусоцентричных сегменте.

    Новый стиль фестиваля AD.NAK! подчеркивает его основную идею: создание новой уникальной качества возможно только на основании знаний о лучшие достижения человечества, опыта мировых брендов и специального их осмысления. Создание нового всегда базируется на лучших достижениях прошлого и на волне новых трендов.

    Прошедшие фестивали показали интерес белорусского рынка к созданию рекламы, ориентированной на белорусов, именно на белорусском языке. Особое значение имеет то, что нуждается в общении с белорусскими потребителями по-белорусски осознают не только коммерческие организации, а также и спортивные клубы, творческие проекты, социальные компании, учреждения культуры.

    «В этом году идет обновление не только в стиле фестиваля, но и в направлении деятельности компании» Будем белорусами! «Вообще. Мы активно продвигаем мнению «Культура улучшает жизнь». Реклама — часть культуры. Поэтому она также должна улучшать жизнь, причем не только с потребительской точки зрения. Мы видим, что белорусскоязычный маркетинг увеличивает свое влияние с одной стороны на общество, с другой — на профессиональное сообщество. Качественные изменения, которые произошли в течение прошлого года, показали, что белорусскоязычная реклама может быть найэфектывнейшым средством донесения до аудитории мыслей создателей продуктов, услуг, идей. И эта тенденция сохранится «, — отмечает координатор общественной кампании» Будзьма «Нина Шидловская.

    В этом году фестиваль максимально открыт для любых инициатив со стороны партнеров. Уже сегодня крупные белорусские компании выразили желание поддержать фестиваль и отдельные его конкурсы. Оргкомитет фестиваля открыты для контактов и готовы рассматривать предложения о партнерстве в течение двух ближайших недель.

    «Каждый год коммуникация брендов с потребителями становится все более индивидуализированным. Сегодня компании вынуждены создавать интересный для людей контент, который забирает их внимание и заставляет действовать. Рекламу не смотрят, с ней общаются и взаимодействуют. И в этом миксе language is true message, поскольку язык есть основой коммуникации «, — отметил руководитель проекта Marketing.by Сергей Скороход.

    Участие в номинациях и конкурсах фестиваля могут принять все, кто работает и создает рекламно-коммуникационные продукты: профессиональные маркетологи и рекламисты, начинающие и будущие специалисты в этой области. В этом году у участников есть огромный выбор возможностей для самоутверждения и создания работ, которые могут уже летом стать трендовыми.

    Изменился и сайт фестиваля AD.NAK!. В этом году на нем можно найти много интересной и полезной информации, новостей фестиваля, а также, что важно, новые аргументы и мнения ведущих представителей рекламной отрасли, партнеров и членов жюри фестиваля.

    Прием работ нынешнего фестиваля продлится до 3 июня. После этого за работу возьмется профессиональное жюри, которое по международным стандартам оценки конкурсных работ рекламных фестивалей выберет лучшие работы. Кстати, нынешний состав жюри наполовину обновлен.

    Фестивальный день AD.NAK! состоится в конце первого летнего месяца — 27 июня. Он будет состоять из отличительного открытия, образовательной программы и торжественной церемонии награждения победителей.

    Нынешняя «фишка» фестиваля AD.NAK! — Участие в образовательной программе иностранных специалистов из Японии и Италии, которые приедут в Минск сразу после Cannes Lions. Вместе с тем у участников останется возможность попасть на мастер-классы наиболее трендовых и интересных представителей белорусского рекламно-коммуникационного рынка.

  2.  foto_n

    0

    0

    Как жаль, что С.Чаботько слил свои сайты. Но, скорее всего, не его в этом вина . Жизнь такая. Спасибо, Сергей, за возможность общаться. Прости, но ресурс s13 себя исчерпал. Удачи тебе и везения.

  3.  Bez uxov

    0

    0

    Замечательное «беларускае» слово «прасунуты». По идее должно означать продвинутый, а почему-то подсознание выдает «пропихнутый».

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Август 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июл  
     12345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    2728293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.