• Як 60 тысяч рублёў пераважылі паўмільёна

    • 33
    • 10 января 2007, 10:55

    "Гродзенская праўда" з захапленьнем напісала пра дабрачыннасьць губэрнатара Гарадзеншчыны, а шараговых фундатараў не заўважыла. Чаму? У другім нумары ў якасьці асноўнага матэрыялу газэта змясьціла здымак шматдзетнай маці, якая трымала ў руках "Гродзенскую праўду". І паведаміла: "За личные средства губернатора оформлена полугодовая подписка для детского дома семейного типа, который опекает Галина Снопко, и для многодетной семьи Чумаковых…" Нагадаю, што паўгадавая падпіска гэтага выданьня каштуе прыблізна 30 тысяч рублёў. Замілаваньне выклікае выраз "за личные средства", быццам губэрнатар Саўчанка адкладваў іх месяцамі, каб толькі зрабіць падарунак дзеткам. Ці не занадта дробнае ахвяраваньне для кіраўніка такога рангу? Да таго ж шмат хто кажуць: калі па сутнасьці, то падарунак зроблены ня дзеткам, а самой газэце. Дзякуючы губэрнатару, падпіска "Гродзенскай праўды" павялічылася аж на два экзэмпляры і дасягнула 8.696 экзэмпляраў – тыражу сярэдняй "раёнкі". Між тым сёньня на Гарадзеншчыне пражывае 1 мільён 130 тысяч насельнікаў. Пры такой колькасьці патэнцыйных чытачоў варта разважаць над якасьцю выданьня, апекаванага кіраўніком абласной вэртыкалі. Да таго ж трэба ўлічваць абавязковую падпіску на дзяржаўных прадпрыемствах і ў арганізацыях. Каб такія меркаваньні не падаліся крытыканскімі, пачытаем хоць бы нумар з паведамленьнем пра губэрнатарскую дабрачыннасьць. Адзін з ключавых там матэрыял кіраўніка фінансавага ўпраўленьня аблвыканкаму, які заклікае "жить по средствам, но при этом еще и экономить". Цікава, як? Калі жыць па беларускіх сродках – гэта ўжо цяжэнная эканомія і абмежаваньне для кожнага беларуса. Ці, можа, дзеткі прачытаюць другое інтэрвію зь іншым чыноўнікам – дырэктарам "Гроднахарчгандлю"? Наўрад... Вось і атрымліваецца: такая газэта не падарунак, а пакараньне дзетвары! Уражвае хіба толькі адсутнасьць у нумары партрэту рэдактаркі газэты Алены Берасьнёвай, выява якой зьяўляецца на старонках выданьня амаль штотыдзень. Магчыма гэта адбылося таму, што ў нумары зьмешчаны здымак губэрнатара? Дарэчы, спадарыня Берасьнёва пасьля нейкай чарговай рэспубліканскай нарады з гонарам напісала: яна сядзела ўсяго ў пяці мэтрах ад прэзыдэнта! Якому яна, абраная кандыдаткай усебеларускага сходу, зноў жа са старонак газэты прынародна паклялася: "Я апраўдаю ваш давер!" Пакуль "Гродзенская праўда" апісвала дабрачынны губэрнатарскі акт, звычайныя гарадзенскія маладзёны з блогу S13 таксама правялі акцыю дапамогі дзеткам-сіротам. Па закліку сэрца назбіралі грошай, адзеньня, пісьмовых прыладаў, кніжак, якія ледзь зьмясьціліся на 15 (!) машынах. І адвезьлі ўсё гэта ў дзяцячы прытулак. Адзін толькі хлопец з прыгараднай вёскі Путрышкі ахвяраваў тавараў на суму больш чым 500 тысяч (!) рублёў. Губэрнатару да яго цягнуцца не дацягнуцца... Паведаміць пра тое "Гродзенская праўда"? Дасьць хаця б некалькі словаў замест партрэту сваёй рэдактаркі? Большасьць маіх знаёмцаў схільныя да адказу "не". А мо яны ўсё ж памыляюцца? Дай Бог... Алесь Васількоў bulletinonline

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 3

  • Вдали от большой воды под крышей старой военной палатки гродненский врач-рентгенолог Андрей Блажевич, с юности увлечённый исторической реконструкцией, взялся ни много ни мало… за строительство старинного...

    Футбольный тренер на «распреде» (почти) о работе в Зельве, о которой он не жалеет

    Сегодня полностью обеспечить жильём иногородних студентов может только аграрный университет. В медицинском койко-место предоставят 70 процентам нуждающихся, в ГрГУ имени Янки Купалы заселят первокурсников...

    21 августа глава государства посетил Ивье, где не был 11 лет, и остался очень доволен увиденным. Но Белстат утверждает, что там не все хорошо.

    Они самые популярные цветы на 1 сентября, главные фигуранты уже крылатого выражения «потому что гладиолус» и просто необычайно красивые цветы. В Гродно проходит уникальная выставка. 75 сортов, среди...

    Бывшего директора предприятия «Белэнергосетьпроект» приговорили к 8,5 годам колонии. Там разрабатывали проектную документацию по комплексу противоаварийной автоматики строящейся АЭС под Островцом.

    Трудоустроены более 1200 гродненцев, построили 75 тысяч квадратных метров жилья, распечатали развязку вблизи «Тринити» и повысили зарплаты.

    Все новости