• Фэст экскурсаводаў у Гродне: 13 бясплатных экскурсій для ўсіх ахвотных

    • 633
    • 17 апреля 2013, 12:03
    • Гроднособытиядатановости городаэкскурсии

    Сёлета Фэст экскурсаводаў у Гродне ладзіцца з 19 па 21 красавіка. У праграме – экскурсіі па гарадзенскіх храмах, могілках і шэраг незвычайных тэматычных экскурсій.

    Пра намер правесці ў Гродне некалькі бясплатных экскурсій арганізатары “Фэсту экскурсаводаў” у Беларусі загадзя паведамілі ў Гродзенскі гарвыканкам. Туды ж накіравалі назвы экскурсій і ўсе маршруты. Гэта  зроблена дзеля таго, каб не паўтарыўся сумны досьвед мінулага году, калі ніводная з запланаваных у Гродне экскурсій не адбылася: напярэдадні экскурсаводаў наведалі супрацоўнікі міліцыі і папярэдзілі, што экскурсіі  будуць разглядацца як несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы. Сёлета ў часе “Фэсту экскурсаводаў” гарадзенцы змогуць паўдзельнічаць і ў забароненых год таму экскурсіях, паведамляе "Твой Стыль". Сярод іх вельмі цікавыя, на думку арганізатараў, “З гісторы гродзенскай чыгункі”, “Гародня маргінальная ў пачатку ХХ ст.”, “Гродзенскімі шляхамі Васіля Быкава”. Зусім новая і незвычайная экскурсія – “Вандроўка па занёманскаму фарштату”. Па гэтаму раёну вельмі рэдка водзяць экскурсантаў, бо ён лічыцца мадэрновым, сучасным, але вельмі насычаны гістарычнымі асаблівасцямі. У праграме Фэста – шэраг экскурсій па храмах, у якіх будуць прадстаўленыя практычна ўсе канфесіі, і адмысловая экскурсія для выхаванцаў дзіцячага дома. Яна адзіная, да якой нельга далучыцца. Ахвотным паўдзельнічаць ва ўсіх астатніх экскурсіях дастаткова з’явіцца ў адпаведны час да месца пачатку экскурсіі. Акрамя Гродна, экскурсіі на Гарадзеншчыне пройдуць у Слоніме, Лідзе, Астраўцы, Наваградку, Ізабэліне.

    Гродзенская вобласць

    Гродна Экскурсія па касцёлу Звествання Маці Божай і былому брыгіцкаму манастыру 19 красавіка, 15.00,Касцёл Звествання Маці Божай на вул. К.Маркса Прадстаўнік касцёла
    Анімаваная экскурсія для дзяцей дзіцячага домаМаршрут: Савецкая пл. – вул. Замкавая – Замкавая гара – тэрыторыя Новага замка 19 красавіка, 16.30 Таццяна Касатая
    Старыя гродзенскія могілкіТэрыторыя могілак  на вул. Антонава   19 красавіка, 19.00, уваход на тэрыторыю праваслаўных могілак з боку вул. Антонава Ігар Ламека
    Экскурсія па сінагозе 20 красавіка, 11.00, каля сінагогі на вул. Вялікая Траецкая Экскурсія ад турфірмы“Мерцана” http://mercana.by/
    На крок ад заўтра: падзеі верасня 1939 года ў гісторыі Гародні. 20 красавіка, 13.00, каля мемарыяльнага знака Р.Гарнавых (Стары мост) Ігар Ламека
    З гісторы гродзенскай чыгункі 20 красавіка, 15.00, каля водацяжных вежаў Кася і Бася (вул. Свярдлова) Экскурсія ад турфірмы“Мерцана” http://mercana.by/
    Пярліна беларускай архітэктуры – Каложская царква 20 красавіка, 16.00, каля царквы Св. Барыса і Глеба, Каложскі парк Прадстаўнік царквы
    Гародня маргінальная ў пачатку ХХ ст. 20 красавіка, 18.00, каля Драмтэатра Сяргей Раманаў
    Экскурсія па Свята-Уладзімірскай царкве 21 красавіка, 12.00, вул. Перамогі, 5 Прадстаўнік царквы
    Вандроўка па занёманскаму фарштату 21 красавіка, 13.15, каля ўваходу ў Францішканскі касцёл на вул. Агародная Таццяна Касатая
    Гродзенскімі шляхамі В.Быкава 21 красавіка, 14.30, каля помніка В.Д. Сакалоўскаму (вул. Савецкая, 6) Ігар Ламека
    З гісторыі грэка-каталіцкай царквы ў Гродна 21 красавіка, 16.00, вул. Гараднічанская, 32 Прадстаўнік касцёла
    Кінатэатральная Гародня 21 красавіка, 18.00, каля Драмтэатра Экскурсія ад турфірмы“Мерцана” http://mercana.by/
    Астравец Гісторыя Астраўца 21 красавіка,11.00 помнік Леніну Казак Ірына Чаславаўна
    Ізабэлін, Ваўкавыскі раён Маўклівыя сведкі гісторыі Ізабэлінскага края 20 красавіка, 11.00, бібліятэка  в. Ізабэлін Свістун Ганна
    Ліда "Горад Гедыміна" 20 і 21 красавіка, 11.00, гасцініца “Ліда” Алена Барыс
    Навагрудак Архітэктурны воблік Наваргудка: тыповасць і унікальнасць 20 красавіка, субота, 11.30. музей імя А. Міцкевіча Мікалай Гайба
    Слонім Старажытны Слонім 18 красавіка, 18.00, летні амфітэатр  у гарадскім парку Дзяніс Юрчык
    Большасць экскурсій распрацаваныя спецыяльна дзеля Фэсту, але, калі будзе попыт, іх можна будзе паўтарыць для ўсіх ахвотных у любы час.
    Арганізатары "Фэсту экскурсаводаў 2013" у Гродне - ГА "Беларускі камітэт ІКАМОС" і турфірма “Мерцана”. “Фэст экскурсаводаў” узнік у 2009 годзе. Гэта шэраг бясплатных экскурсій па найцікавейшых мясцінах, па небанальных маршрутах і тэмах. Галоўная мэта Фэсту, прымеркаванага да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка па ініцыятыве ЮНЭСКА, - пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень. Сёлета ў часе Фэсту запланавана каля 60 экскурсій па Мінску і яшчэ блізу 40 у больш чым 25 гарадах.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 33

  • С 1 сентября отменяется обязанность платить за проезд в общественном транспорте для школьников. Правда, при этом ученик обязан иметь при себе справку из учреждения образования.

    Вдали от большой воды под крышей старой военной палатки гродненский врач-рентгенолог Андрей Блажевич, с юности увлечённый исторической реконструкцией, взялся ни много ни мало… за строительство старинного...

    Футбольный тренер на «распреде» (почти) о работе в Зельве, о которой он не жалеет

    Сегодня полностью обеспечить жильём иногородних студентов может только аграрный университет. В медицинском койко-место предоставят 70 процентам нуждающихся, в ГрГУ имени Янки Купалы заселят первокурсников...

    21 августа глава государства посетил Ивье, где не был 11 лет, и остался очень доволен увиденным. Но Белстат утверждает, что там не все хорошо.

    Они самые популярные цветы на 1 сентября, главные фигуранты уже крылатого выражения «потому что гладиолус» и просто необычайно красивые цветы. В Гродно проходит уникальная выставка. 75 сортов, среди...

    Бывшего директора предприятия «Белэнергосетьпроект» приговорили к 8,5 годам колонии. Там разрабатывали проектную документацию по комплексу противоаварийной автоматики строящейся АЭС под Островцом.

    Все новости