• Гарадзенскі Рынак: рэнесансная ратуша

    • 961
    • 08 апреля 2013, 12:58
    • Гроднофотопамятники архитектурымнение

    Ратуша з’яўлялася галоўным будынкам горада з Магдэбургскім правам. Любая ратуша мела рэпрэзентатыўны выгляд, і, як правіла, з’яўлялася самай прыгожай архітэктурнай дамінантай. рынак_гродна Старадаўняя гарадзенская ратуша не была выключэннем. Яна мела вежу з гадзіннікам (першае ўпамінанне гадзіннікавага майстра ў п.п. XVI ст.). На першым паверсе працавалі крамы, медніца, ратушная бочка, камора для пастрыгання сукна. Пад будынкам ратушы знаходзілася гарадская турма.    На вялікі жаль, ратуша не захавалаля да нашых часоў – была зруйнавана у 1660-х гг. у выніку захопу горада маскоўскімі войскамі. У зруйнаваным стане яна прастаяла больш за стагоддзе, калі ў 1784 г. была ўзведзена новая ратуша ў стылі класіцызм. Пасля Другой сусветнай вайны нязначна пашкоджаны будынак ратушы савецкая ўлада вырашыла зруйнаваць, а на вызваленым месцы была зроблена вялізная Савецкая плошча, якая дагэтуль мае такую назву. У пачатку ХХI ст. улады Менска і Магілёва, імкнучыся падкрэсліць сваю багатую гісторыю і вярнуць свой гістарычны воблік, адбудавалі ратушы. У шэрагу іншых гарадоў ратушныя будынкі былі адрэстаўраваны. Прыкладна ў гэты ж час жыхары Горадні замерлі ў чаканні таго, што горад пачне вяртаць свае страчаныя архітэктурныя сімвалы, ў тым ліку і ратушу.

    У выніку рэканструкцыі сярэднявечнага Рынку ў Горадні павінна паўстаць адноўленая Ратуша, Фара Вітаўта. У цэнтры павінен стаяць помнік Стэфану Баторыю - каралю, дзякуючы якому горад стаў неафіцыйнай сталіцай ВКЛ.
    Надзеі не апраўдаліся пасля сумнавядомай рэканструкцыі Савецкай плошчы ў 2006 г. Замест адбудовы старадаўняга Рынку (так называлі жыхары плошчу да др.п. ХІХ ст.) з Фарай Вітаўта, палацам Радзівілаў і Ратушай гарадскія ўлады запраектавалі бязглуздыя бардзюркі з кветачкамі і фантан насупраць танка. Уся плошча была пакрыта тратуарнай пліткай, а старадаўні каменны брук, які хаваўся пад асфальтам, быў знішчаны. У выніку выпілкі дрэваў, што раслі ў паўднёвай частцы плошчы, адкрыўся вельмі непрыстойны від на прамысловую "панараму" левабярэжнай часткі горада. У выніку "бульдозерных" раскопкаў была моцна пашкоджана і назаўсёды страчана значная частка сярэднявечнага культурнага слою (пачытаць можна тут) Падчас рэканструкцыі плошчы гарадзенскія археолагі праводзілі "выратавальныя" раскопкі, каб хоць неяк зафіксаваць тое, што праз імгненне праглыне коўш экскаватара. Археолагамі былі расчышчаны і вымераны падмуркі ратушы (новай, да падмуркаў старой не дакапаліся). Відаць, вывучэннем ратушы будуць займацца нашы нашчадкі, а нам пакуль можна толькі здагадвацца, як яна выглядала ў мінулыя часы. DSC01118 DSC01098 Расчыстка падмуркаў ратушы. Здымкі зроблены 21 красавіка 2006 г. Ніжэй supron-licvin прапануе свой варыянт рэканструкцыі знешняга выгляду гарадзенскай рэнесанснай ратушы. haradzienskaja ratusza Прадстаўлены малюнак ратушы быў выкананы на падставе гравюры 1600 г. Т. Макоўскага і планаў горада. Выява ратушы на гэтай гравюры моцна адрозніваецца ад выявы на гравюры 1568 г. М. Цюндта. У сувязі з гэтым існуе велькая верагоднаць таго, што ратуша была перабудавана да 1600 г. Хутчэй за ўсё, гэта адбылося ў час панавання караля Стэфана Баторыя і пад яго кіраўніцтвам. 16254_original Ратуша на гравюры 1600 г. Мяркуемы архітэктар - Санці Гучы (Santi Gucci) - прыдворны архітэктар С. Баторыя. Ратуша ў плане вельмі падобна на спраектаваны Гучы познерэнесансны замак Ляшчынскіх ў Баранаве Сандамерскім (будаваўся ў 1591-1606 гг.). Як і гэты замак, гарадзенская ратуша была прамавугольнай ў плане і мела ўнутраны дворык. Як бачна на гравюры 1600 г., паўднёвае крыло ратушы прадстаўляла сабой двухпавярховы будынак, увенчаны выступаючай з даху круглай у плане вежай. Трэці паверх, невялікія вокны якога праглядаюцца ў фацыятах, знаходзіўся пад мансардай. Зыходзячы з гарадзенскіх планаў і правілаў рэнесанснай архітэктуры, паўночнае крыло ратушы павінна было цалкам адпавядаць паўднёваму. Уся інфармацыя адносна выгляду ратушы належыць аўтару, мае, хутчэй, мастацкі характар, таму можа не адпавядаць гістарычнай рэчаіснасці. Крытыка адабраецца.

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 61

  • С 1 сентября отменяется обязанность платить за проезд в общественном транспорте для школьников. Правда, при этом ученик обязан иметь при себе справку из учреждения образования.

    Вдали от большой воды под крышей старой военной палатки гродненский врач-рентгенолог Андрей Блажевич, с юности увлечённый исторической реконструкцией, взялся ни много ни мало… за строительство старинного...

    Футбольный тренер на «распреде» (почти) о работе в Зельве, о которой он не жалеет

    Сегодня полностью обеспечить жильём иногородних студентов может только аграрный университет. В медицинском койко-место предоставят 70 процентам нуждающихся, в ГрГУ имени Янки Купалы заселят первокурсников...

    21 августа глава государства посетил Ивье, где не был 11 лет, и остался очень доволен увиденным. Но Белстат утверждает, что там не все хорошо.

    Они самые популярные цветы на 1 сентября, главные фигуранты уже крылатого выражения «потому что гладиолус» и просто необычайно красивые цветы. В Гродно проходит уникальная выставка. 75 сортов, среди...

    Бывшего директора предприятия «Белэнергосетьпроект» приговорили к 8,5 годам колонии. Там разрабатывали проектную документацию по комплексу противоаварийной автоматики строящейся АЭС под Островцом.

    Все новости