• Вугальная станцыя на Зэльвеншчыне !

    • 482
    • 22 декабря 2008, 11:36
    • регионэкономикаэкология

    У інтэрвію газэце “Белорусы і рынок” начальнік упраўленьня пэрспэктыўнага разьвіцьця “БелЭнерга” паведаміў, што Мінэнэрга і польская кампанія “Кульчык Холдынг”падпісалі дамову аб сумеснай рэалізацыі праекту будаўніцтва вугальнай кандэнсацыйнай электрастанцыі, а таксама інфраструктуры, неабходнай для экспарту вырабленай там электраэнэргіі ў Польшчу. Праект будзе рэалізоўвацца ў мястэчку Зэльва на Гарадзеншчыне. Магутнасьць электрастанцыі разьлічаная на ўнутраныя беларускі ды польскі рынкі і мае скласьці 1,6 тысячы МВт. А працаваць электрастанцыя будзе на польскім вугалі. Гэтае паліва, на погляд Міхаіла Малько, кандыдата фізычных навук, вядучага навуковага супрацоўніка Ядзернага цэнтру ў Соснах, — сапраўдная атрута для экалёгіі рэгіёну. “Калі пабудуюць нам цеплавую электрастанцыю кшталту тых, якія працуюць у Польшчы, — нам будзе канец. Станцыя, якая мае магутнасьць 740 тысяч кВт электрычных (гэта меней за чарнобыльскі рэактар, чарнобыльскі меў мільён кВт), а там — недзе пад 700. Дык гэта давала ў год 155 тысяч тон сярністага газу, які ператвараецца ў серную кіслату. Яна капае зьверху. Вось за савецкім часам у краінах, дзе стаялі на бурым вугалі цеплавыя станцыі, там жа ўсе лясы зьнішчаны. Горшай па экалёгіі за цеплавую электрастанцыю на вуглі — няма”. Сябра ініцыятывы “Навукоўцы за бязьядзерную Беларусь” Юры Варонежцаў лічыць, што калі выбіраць з двух зол меншае, то цеплавая электрастанцыя — лепшая за атамную: “Электраэнэргія атрымліваецца досыць танная. Але! Выкіды — ад спальваньня вугальнага пылу — утрымліваюць вялікую колькасьць канцэрагенных рэчываў. Фільтры для гэтых станцый досыць дарагія. Тым ня меней экспэрты сьцьвярджаюць, што калі ўсё дасканала пралічыць, гэткія цеплавыя электрастанцыі будуць больш выгадныя эканамічна за атамную”. У зьвязку з намерамі ўраду спэцыялісты згадваюць сёлетнюю гісторыю змаганьня жыхароў пухавіцкага пасёлку Дружны і актывістаў нацыянальнага зялёнага руху супраць будаўніцтва там заводу з асабліва шкоднай для экалёгіі вытворчасьцю. На сёньня справа затармазілася адсутнасьцю дакладна прапісанай юрыдычнай працэдуры ўліку грамадзкай думкі. А што можа адбыцца ў выпадку, калі пачнецца адпаведная барацьба і ў Зэльве? Канцэпцыяй энэргабясьпекі Беларусі прадугледжана, што вугальная станцыя там павінна быць пабудаваная да 2013 году. Гэты факт проста канстатавалі ў СМІ. У жыхароў рэгіёну, дзе плянуецца збудаваць экалягічна небясьпечны аб’ект, ніхто згоды не пытаўся. На думку прафэсара Георгія Лепіна, экспэрта антыядзернай ініцыятывы, афіцыйная Беларусь відавочна парушае Орхускую канвэнцыю: “Яны мусілі, да таго як прыняць рашэньне, паведаміць пра гэта і абмеркаваць з грамадзкасьцю. Каб грамадзкасьць брала ўдзел у вырашэньні пытаньня. А яны спачатку рашэньне прынялі, а потым гэтае рашэньне паведамілі”. Адрозна ад прафэсара Лепіна, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Алена Лаеўская трымаецца думкі, што Орхускую канвэнцыю, калі трактаваць яе літаральна, у сытуацыі з Зэльвэнскай электрастанцыяй не парушылі: “Так, павінны абмяркоўваць.Але ёсьць праблема з рэалізацыяй палажэньняў міжнароднай дамовы ў нацыянальным заканадаўстве. У канвэнцыі сказана, што кожная краіна выбірае свае сродкі абмеркаваньня, якія для яе значныя, прымальныя”. Згодна з нацыянальным заканадаўствам, паведамленьне ў СМІ пра намер будаваць АЭС або цеплавую электрастанцыю лічыцца дастатковым, каб прызнавацца абмеркаваньнем, тлумачыць Алена Лаеўская. У прафэсара Лепіна іншая думка: “Канвэнцыю гэтую падпісалі — яе абавязаныя выконваць. І калі ў нечым наша заканадаўства не адпавядае ёй — трэба мяняць заканадаўства”. Сродкі, каб дамагчыся шырокага грамадзкага абмеркаваньня пытаньняў кшталту будаўніцтва цеплавой электрастанцыі, нацыянальным заканадаўствам прадугледжаныя, распавядае Алена Лаеўская: “Калі ў нас ёсьць кола грамадзкасьці, якое праяўляе сябе як выключна зацікаўленае, і яно патрабуе правядзеньня паўнавартасных грамадзкіх слуханьняў, то наша дзейнае заканадаўства дазваляе іх праводзіць. Калі дзяржаўны орган катэгарычна адмаўляе, можна абмяркоўваць, наколькі гэтая сытуацыя не адпавядае канвэнцыі. І карыстацца наступнай магчымасьцю, якая прапісаная і ў Орхускай канвэнцыі, і ў нашым заканадаўстве: трэба зьвяртацца ў суд”. Цьвёрдых намераў зьвяртацца ў суд ініцыятыва “За бязьядзерную Беларусь” пакуль ня мае, кажа прафэсар Лепін: “Можна, напэўна. Але тут складнасьць — ад імя каго зьвяртацца ў суд. Трэба, каб была нейкая зарэгістраваная арганізацыя. Вось ёсьць у нас партыя зялёных, прыкладам. Калі яны будуць падаваць у суд, я гатовы да іх далучыцца”. Алена Лаеўская падсумоўвае: дзеяньні беларускіх уладаў адпавядаюць літары Орхускай канвэнцыі, але духу канвэнцыі — супярэчаць. Орхуская канвэнцыя — гэта міжнародная дамова, якая аб’ядноўвае экалягічныя і агульныя правы чалавека . Яна дае грамадзянам шырокія правы і ўскладае на дзяржаўныя органы пэўныя абавязкі ў галіне забесьпячэньня доступу да экалягічнай інфармацыі і ўдзелу грамадзкасьці ў прыняцьці значных рашэньняў. Канвэнцыя забясьпечвае таксама і доступ да правасудзьдзя. Гэтыя палажэньні складаюць так званыя тры пастуляты Орхускай канвэнцыі. У Беларусі Орхуская канвэнцыя ўступіла ў сілу 30 кастрычніка 2001 году. http://www.svaboda.org/content/Article/1361767.html

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 2

  • Позже оказалось: операция уже не нужна, девочка идет на поправку. Волонтеры не раз просили семью перечислить средства тем, кто в них очень нуждается, а затем обратились в милицию.

    Доллары 1920-х годов, разрешение на работу священником времен СССР, каменный топор, стеклянная мухоловка… Что еще хранится в коллекции ксендза-краеведа, который создал свой музей на белорусско-литовском...

    В Гродно предприятия и организации города представят свое видение того, как должна выглядеть праздничная елка. В парке Жилибера организации устанавливают елки, подключают праздничную иллюминацию на...

    Молодой человек облил вином статуи Ангелов и Божьей Матери, а также сломал две скамейки. О подобном неадекватном поведении парня сообщил в милицию случайный прохожий.

    Фото строительной площадки ночью с высоты опубликовала в фейсбуке Ирина Варкулевич.

    На территории Гродненской области расположены 697 историко-культурных ценностей, многие из которых находятся в плачевном состоянии.

    Глава Центризбиркома Лидия Ермошина весной 2021 года планирует уйти в отставку. Об этом она сообщила журналистам 6 декабря в палате представителей.

    Все новости