• Доктар гістарычных навук Вячаслаў Швед афіцыйна звольнены з Гродзенскага ўніверсітэта

    • 776
    • 05 апреля 2013, 11:11
    • властьГрГУлюдигродненцы

    4 красавiка ён атрымаў загад пра звальненне, падпісаны новым рэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэем Каралём. Прафесар кафедры археалогіі і этналогіі ГрДУ Святлана Куль-Сяльверстава расказала, у чым можна шукаць парушэнняў конкурснай працэдуры, а таксама пра тое, чаму ўдар па прафесару Вячаславу Шведу адаб’ецца перадусім на міжнародным прэстыжы ўніверсітэта. Вы заяўляеце, што конкурс на пасаду прафесара, які не прайшоў Вячаслаў Швед, праведзены з парушэннямі. У чым яны заключаюцца? Фармальна ўсё вытрымана быццам бы бездакорна, мяне ж выбіралі па той самай працэдуры. Але лагічна, што калі вынік конкурсу адмоўны для прэтэндэнта, то Рада мусіць задаць пытанні, патлумачыць прэтэнзіі і даць выказацца. Але да Шведа пытанняў і заўваг не было, а вынік абвясцілі ў самым канцы і адразу закрылі паседжанне. Гэта можна лічыць маральным парушэннем. Усе пачалі ўставаць са сваіх месцаў і, як мне падалося, хуценька пабеглі да выхаду. Вячаслаў папрасіў слова, але выказацца яму так і не далі. Потым ён падыйшоў да рэктара на прыватную размову. Наколькі рэальна цяпер аспрэчыць вынікі конкурса? 50/50 - усё цалкам залежыць ад адміністрацыі. Дарэчы, дэкан Данскіх не зусім добра выказаўся пра Шведа, але выключна ў тым кантэксце, што з-за нагрузкі па кіраванні кафедрай ён не меў дастаткова часу для навуковай працы, у тым ліку з аспірантамі. Як магла б выглядаць працэдура аспрэчвання вынікаў конкурса? Вячаслаў можа сказаць, што мае права на апеляцыю, бо яму не далі выказацца і не прад’явілі прэтэнзій. У сувязі з гэтым ён можа прасіць правесці конкурс паўторна. Але, як я ўжо сказала, далей усё залежыць ад адміністрацыі. Якія настроі сярод выкладчыкаў? Як успрынялі падзею прысутныя на Радзе? Абурэнне было, безумоўна. Мне дык наогул мову заняло, я сядзела побач са Славай. Калі большасць адразу ўцякла, то групка з 8-10 выкладчыкаў, у тым ліку прафесура, засталася ў зале і гучна абуралася. Гэта ж сапраўдны абсурд! Я ведаю Славу 25 год, мы разам былі ў аднаго навуковага кіраўніка. Ён не палітык, а акадэміст. Ён апантаны навукай і Гарадзеншчынай, ён пагружаны ў навуку. Гэта сэнс яго жыцця і адсюль бярэцца ягоны вялікі аўтарытэт. Таму, магу сказаць адназначна, што не па той цэлі б’юць! Гэтае звальненне – удар не па Шведу ці “Гродназнаўству”, а па ўніверсітэту перадусім. На Славе ляжыць велізарная нагрузка як на прафесары. А цяпер яго аспіранты застануцца без кіраўніка? Хто далей будзе займацца іхнымі тэмамі? Да таго ж, у яго былі вялікія планы па міжнародным супрацоўніцтве: з Польшчай, Латвіяй. Ён паспяхова прыцягваў праекты. І вось хутка прыедуць тыя самыя латышы і захочуць сустрэцца ва ўніверсітэце з кім? Канешне, з прафесарам Шведам!

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 76

  • С 1 сентября отменяется обязанность платить за проезд в общественном транспорте для школьников. Правда, при этом ученик обязан иметь при себе справку из учреждения образования.

    Вдали от большой воды под крышей старой военной палатки гродненский врач-рентгенолог Андрей Блажевич, с юности увлечённый исторической реконструкцией, взялся ни много ни мало… за строительство старинного...

    Футбольный тренер на «распреде» (почти) о работе в Зельве, о которой он не жалеет

    Сегодня полностью обеспечить жильём иногородних студентов может только аграрный университет. В медицинском койко-место предоставят 70 процентам нуждающихся, в ГрГУ имени Янки Купалы заселят первокурсников...

    21 августа глава государства посетил Ивье, где не был 11 лет, и остался очень доволен увиденным. Но Белстат утверждает, что там не все хорошо.

    Они самые популярные цветы на 1 сентября, главные фигуранты уже крылатого выражения «потому что гладиолус» и просто необычайно красивые цветы. В Гродно проходит уникальная выставка. 75 сортов, среди...

    Бывшего директора предприятия «Белэнергосетьпроект» приговорили к 8,5 годам колонии. Там разрабатывали проектную документацию по комплексу противоаварийной автоматики строящейся АЭС под Островцом.

    Все новости