Дзяцей чакае Беларуская ялінка

Калядна-навагодняе святочнае прадстаўленне па-беларуску адбудзецца 30 снежня ў Гродне.

Маленькія ўдзельнікі мінулагодняй 'Беларускай ялінкі'. Здымак Хрысціны Марчук

Як адзначыў для «Твайго стылю» адзін з арганізатараў імпрэзы — сп. Ігар Кузьмініч, адметнасцю мерапрыемства з’яўляецца тое, што яно цалкам рыхтуецца ўласнымі сіламі бацькоў. Яшчэ адзін сябра аргкамітэту — сп. Уладзімір Хільмановіч, дадае, што «Беларуская ялінка» у Гродне — адзінае цалкам беларускамоўнае мерапрыемства для дзяцей і іх бацькоў. У сістэме школьнай і дашкольнай адукацыі дзеці не атрымліваюць амаль нічога для знаёмства з беларускай культурай, фармавання павагі да роднай мовы.

Імпрэза ладзіцца ў Гродне ўжо трэці год запар. Як і летась, сёлета месцам сустрэчы будзе Палац культуры тэкстыльшчыкаў. Мерапрыемства пачнецца а 18-й гадзіне. Кошт уваходнага квітка для дарослых — 10 тыс. рублёў.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах (8-029) 629-92-13 і (8-029) 868-98-82.

// Твой стыль


Читайте также:

  1.  Lam

    0

    0

    Выдатная навіна, толькі дзяцей пакуль няма. Калі будуць — абавязкова буду вадзіць на такія мерапрыемствы. А пакуль можа самаму схадзіць, моўную патрэбу задаволіць? :)))))))))))

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Май 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Апр  
     12345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    2728293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.