• "Стары Ольса" запрашае

    • 43
    • 05 января 2007, 18:46

    На канцэрт гурта "Стары Ольса" запрашае Гарадзенскі тэатар лялек. Канцэрт адбудзецца 3-га лютага па адрасе г.Гродна, вул Дзяржынскага 1/1. Ужо зарас вядома што кошт квіткоў ад 8 да 12 тыс. рублёў Даведкі у Гродна па тэлефонах :  745930, 745927

    Даведка:

    "Стары Ольса" – гурт сярэднявечнай беларускай музыкі, існуе з 1999 г., стваральнік і кіраўнік – Зміцер Сасноўскі. Склад – 5 чал. Назва – ад ручая ў заходняй Магілёўшчыне.

    У рэпертуары – беларускія народныя балады і ваярскія песні, беларускія народныя танцы, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесанса, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі (“Полацкі сшытак”, “Віленскі сшытак”), беларускія канты 16 – пачатку 17 стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі сярэднявечча і Рэнесанса. Гурт супрацоўнічае з многімі рыцаскімі клубамі Беларусі і Еўропы, з музеямі і даследчыцкімі цэнтрамі, з майстрамі старадаўніх інструментаў, з гуртамі народнай, прыдворнай, духоўнай і гарадской старадаўняй музыкі, з асобнымі выканаўцамі на старых інструментах.

    Музыка гурта дазваляе аднавіць гучанне многіх забытых інструментаў. Для выканання выкарыстоўваюцца максімальна дакладныя (па выгляду, тэхналогіі і сыравіне) копіі старажытных беларускіх інструментаў – дуды (валынкі), ліры, гусляў, свірэлі, варгана, акарыны, сурмы, берасцяной трубы, гудка, барабана.

    Мэта – найбольш поўная (па-магчымасці) рэканструкцыя музычных традыцый Вялікага княства Літоўскага, асноўнай культурнай і геапалітычнай часткай якога ў 13-18 стагоддзях была Беларусь. У Вялікім княстве Літоўскім быў створаны ўнікальны сінтэз беларускай народнай і прыдворнай музыкі з еўрапейскімі музычнымі дасягненнямі. Дзеля адраджэння гэтай культурнай асаблівасці ўдзельнікі гурта спалучаюць гучанне старажытных беларускіх інструментаў і агульнаеўрапейскіх сярэднявечных інструментаў – лютняў, флейтаў, мандаліны, арабскага барабана. Акрамя ўласных тэатралізаваных канцэртаў, гурт выступае на фестывалях сярэднявечнай культуры, рыцарскіх турнірах і фальклорных фестывалях.

    Запісаны 8 альбомаў і 1 музычны праект. Музыка гурта ўвайшла ў 7 зборнікаў выканаўцаў старадаўніх мелодый.

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 3

  • 21 августа глава государства посетил Ивье, где не был 11 лет, и остался очень доволен увиденным. Но Белстат утверждает, что там не все хорошо.

    Они самые популярные цветы на 1 сентября, главные фигуранты уже крылатого выражения «потому что гладиолус» и просто необычайно красивые цветы. В Гродно проходит уникальная выставка. 75 сортов, среди...

    Бывшего директора предприятия «Белэнергосетьпроект» приговорили к 8,5 годам колонии. Там разрабатывали проектную документацию по комплексу противоаварийной автоматики строящейся АЭС под Островцом.

    Трудоустроены более 1200 гродненцев, построили 75 тысяч квадратных метров жилья, распечатали развязку вблизи «Тринити» и повысили зарплаты.

    Верхние строчки в рейтинге учебных заведений республики сразу по нескольким предметам традиционно занимает Лидская гимназия №1.

    Продавцы в магазинах Duty Free на белорусско-литовской границе просят у водителей автомобилей показать техосмотр, если те хотят приобрести алкоголь.

    Технология укладки асфальтного покрытия пешеходной дорожки в Лиде вызывает сомнения относительно качества.

    Все новости