Рэканструкцыя Гродна яшчэ не спынена — на чарзе Стары Замак

a43_4.jpgСёння гарадзенскі Стары Замак выглядае мягка кажучы не надта прывабна: аблупленыя і патрэсканыя сцены, паламаны шыфер на даху, рэшткі муроў часоў Вітаўта, якія развальваюцца на вачох. Ды і сам Замак устае перад нашымі вачыма далёка не ў такім выглядзе, як ён існаваў у XV ці XVI–XVII стагоддзях. Цяперашні Стары Замак – ранейшая слава Горадні – мае такі выгляд, які ён набыў у XVIII–XIX стагоддзях, калі ён быў спалены маскоўскім войскам у 1655 годзе, а пасля ў XIX ст. рускія афіцэры мелі ў ім свой клуб.

Апошнім часам у прэсу пачалі прасочвацца звесткі аб плануемым на 2007 ці 2008 год зачыненні Старога Замка на рэканструкцыю. Што ж, справа добрая і даўно плануемая. Паглядзім на яе перадгісторыю.

Рэстаўрацыя Старога Замка была запланавана яшчэ ў часы Юзафа Ядкоўскага. Існавала некалькі праектаў аднаўлення яго гістарычнага аблічча, праўда, як на сучасны пагляд, даволі дылетантскіх. Але справа ішла. Наведвальнікам нават прапаноўвалі набыць разам з білетам паперку з выявай абноўленага замка “замест цаглінкі на адбудову”. І здаецца, каб не Другая сусветная, праект быў бы такі рэалізаваны.

У савецкі час грунтоўных праектаў аднаўлення замку не рабілі, праўда яшчэ ў 1950-х ажыццявілі яго капітальны рамонт, на сённяшні дзень апошні.

У канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў, здавалася, справа зрушылася з месца. Не гледзячы на фінансавыя цяжкасці і эканамічны крызіс, улада знайшла сродкі для распрацоўкі праекта рэстаўрацыі Старога Замка. Былі праведзеныя грунтоўныя даследаванні з удзелам археолагаў і архітэктараў. Сведчаннем таму з’яўляецца выдадзеная ў 1993 годзе калектыўная манаграфія “Стары Замак ў Гродне”, а таксама цудоўны макет абноўленага замка, зроблены архітэктарам Бачковым. Аднаўляць замак планавалася наступным чынам: палову (разам з дзвюма вежамі і галоўным будынкам) у выглядзе палаца Стэфана Баторага (паводле гравюры Т.Макоўскага 1600 года), другую палову на XII–XIII ст.ст. з драўлянымі сценамі і адноўленай Ніжняй царквой. Паміж гэтымі часткамі планавалася пабудаваць шкляную сцяну ў некалькі паверхаў, дзе мусіла размесціцца археалагічная экспазіцыя. Пасля ад ідэі адбудовы Ніжняй царквы адмовіліся, таксама як і ад ідэі шкляной сцяны. Але галоўная кампазіцыя засталася. Прапануем наведвальнікам сайта эскізы аднаўлення Старога Замка па праекту архітэктара Бачкова, прадастаўленыя старым гарадзенскім краязнаўцам, у канцы 1980-х, намеснікам старшыні гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандрам Мілінкевічам.

Няма сумневу, што ў выпадку рэалізацыі рэкантрукцыі ў такім выглядзе наш Замак пераўтварыўся бы ў сваеасаблівы беларускі Вавель і прыцягнуў бы ў Горадню мора турыстаў з замежжа і з Беларусі.

Ці хочуць зрабіць нешта падобнае сённяшнія гарадзенскія горадабудаўнікі? На гэтае пытанне можна адказаць адназначна – НЕ. Хутчэй за ўсё шматабяцаная “рэканструкцыя” Старога Замка (калі яна ўвогуле здзейсніцца) звядзецца да пакрыцця даху металадахоўкай і абмазвання сценаў знакамітай “Снежкай” (так як і ў выпадку з замкавым мостам), на тэрыторыі Замка спілуюць усе дрэвы і ўсю яе выкладуць добра нам вядомай плітачкай. А пасля яшчэ і скажуць: “Вось мы падрыхтавалі Стары Замак да сапраўднай рэканструкцыі”, так, як гавораць зараз некаторыя блізкія да ўладаў асобы ў дачыненні да спаскуджанай Савецкай плошчы. У колькі абыдзецца гэтая падрыхтоўка падаткаплацельшчыкам можна толькі здагадвацца і ці выратуе гэта замак ад далейшага маруднага разбурэння, пакажа час. Цікава таксама, КАГО гэта так чакаюць гарадзенскія чыноўнікі і ХТО нарэшце павінен заняцца аднаўленнем Замка, Плошчы, Фары Вітаўта і ўсяго нашага гістарычнага цэнтру. Будзем спадзявацца, што дачакаюцца, толькі ці ўседзяць яны тады на сваіх месцах?

Усім гарадзенцам і ўвогуле беларусам жадаем ў Новым годзе прыемных (і толькі прыемных) нечаканасцей.

Стары Замак у Горадні, від з усходу. Мал. арх. Бачкова

Стары Замак у Горадні, від з поўдня. Мал. арх. Бачкова

Стары Замак у Горадні, від з захаду. Мал. арх. Бачкова

Стары Замак у Горадні, від з поўначы. Мал. арх. Бачкова

Абноўлены замак. Макет арх. Бачкова

Абноўлены замак. Макет арх. Бачкова

Матэрыял: harodnia.com


Читайте также:

  1.  смерть коммуниста

    0

    0

    придёт время чистки и все, без исключения, представители теперешней власти будут повешены на центральной площади в лучшем и пожизненно в худшем случае ,мало того все их родственники дальние и близкие будут преследоваться до полного изловления!!!!! ЖДАТЬ ОСТАЛОСЬ НЕ ДОЛГО, ТУЧИ СГУЩАЮТСЯ НАД ВАШЕЙ ПЛЕШИВОЙ ГОЛОВОЙ. ЛУКАШЕНИСТЫ! МЫ БУДЕМ ВАС РЕЗАТЬ КАК СВИНЕЙ! ЗА ВСЁ.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях



  • Архив

    Сентябрь 2017
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Авг  
     123
    45678910
    11121314151617
    18192021222324
    252627282930 

  • Кейворды

    880-летие Гродно s13.ru y аварии Августовский канал автомобили акция аналитика армия аукцион афиша Без комментариев Без рубрики Беларусь Берестовица бизнес благотворительность благоустройство блоги БРСМ велосипед Вечерний Гродно видео власть Волковыск Вороново впечатления выборы выставки газета ГАИ граница ГрГУ Гродзенская праўда гродненские пункты общепита гродненцы Гродно дата Деловой интернет День рождения форума деньги дети дискуссия дороги Дятлово Европа животные ЖКХ закон здоровье Зельва Ивье интервью интересно знать интересно почитать интернет инфраструктура искусство история картинки карты кино Китай клубы книги конкурс концерт криминал культура Лида Литва люди магазины милиция мнение мобильные операторы мова Мосты мотоциклы музей музыка МЧС мысли назначения налоги наука недвижимость Новогрудок новости новости города новый год Ночной Город образование Островец отдых официально Ошмяны памятники архитектуры планы погода пожар политика Польша почитаем праздник презентация пресс-релиз преступление природа проблемы производство происшествия путешествия работа радио раскопки регион рейтинг реклама реконструкция религия ремонт репортаж реставрация ржунимагу Рождество розыск Россия рынок сайты Свислочь сельское хозяйство семинар скачать Скидель Слоним слухи Сморгонь снос события соревнования социальное спорт ссылки статистика строительство субкультура США такое было Таможня театр телевизор технологии трагедия транспорт туризм увлечения Украина услуги файл фестиваль фото фотоблог фотографии старого Гродно цены цифры что-то не так Щучин экология экономика экскурсии ярмарка

    Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.