Гродзенскі краязнаўца стварае макеты гродзенскіх касцёлаўГродзенскі краязнаўца Ігар Лапеха разам з удзельнікамі краязнаўчага гуртка “Краязнаўчая школа” ўжо некалькі год працуе над макетамі гістарычных будынкаў Гродна. У іх ліку – гродзенскія каталіцкія кляштарныя комплексы. Пакуль можна патрымаць у руках няскончаны макет Фарнага касцёла, паведамляе Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі .

Праца па стварэнні макетаў карпатлівая і доўгая. Спачатку трэба ўсё вывучыць, пашукаць, як будынак ці комплекс выглядалі раней, як, магчыма, змяніліся ці загінулі некаторыя дэкоры, усё дакладна вымераць, пасля начарціць. Таму хтосьці з гурткоўцаў знаходзіцца на стадыі чарцяжу, у кагосьці стадыя загатовак. Спачатку робіцца самая складаная частка – фасад, а пасля ўсё астатняе. Напрыклад, гатовая ўжо частка фасада пабрыгіцкага касцёла.

Разам з навучэнцамі Ігар плануе зрабіць макеты паезуіцкага, пабернардынскага і пабрыгіцкага комплексаў. Таксама ў планах ёсць Фара Вітаўта, якая ў макеце будзе мець выгляд XVI ст.

Фарны касцёл у Ігара Лапехі пафарбаваны ў жоўты колер. Краязнаўца тлумачыць, што, на яго думку, Фарны касцёл як барочны будынак, якому ўласціва пышнасць, меў жоўты колер.

Гродзенскі краязнаўца стварае макеты гродзенскіх касцёлаў

 

Таксама ў планах гурткоўцаў зрабіць макет неіснуючага сёння Дамініканскага касцёла, аднак папярэдне трэба будзе дасканала вывучыць, як ён выглядаў.

Адкуль Ігар з навучэнцамі бяруць чарцяжы для макетаў?

— На шчасце, ёсць вымярэнні манументальных будынкаў, якія рабіліся ў 50-я гг. ХХ ст. для спісу помнікаў. Ёсць абмеры, якімі можна карыстацца. Нам галоўнае ведаць план, а планы мы ведаем фактычна ўсіх будынкаў, а таксама вышыню. Тады прапорцыі знайсці вельмі проста, — тлумачыць гісторык.

Макеты робяцца з ПВХ-пластыку. На яго як найбольш трывалы матэрыял перайшлі ўсе мадэлісты, тлумачыць Ігар. Маштаб – 1:200.

Гродзенскі краязнаўца стварае макеты гродзенскіх касцёлаў

 

Акрамя макетаў будынкаў храма (ёсць таксама макет праваслаўнага Свята-Раства-Багародзічнага комплекса), Ігар з удзельнікамі гуртка працуе над макетамі ўсіх манументальных будынкаў гістарычнай гродзенскай забудовы.


Читайте также:

  1. vvk174 vvk174

    0

    0

    Взрослые люди маются фигней

  2. Дед Пихто Дед Пихто

    0

    0

    vvk174 :

    Взрослые люди маются фигней

    Ну почему же?
    Нормальное хобби, человеку это интересно. Ничего плохого не вижу.

  3. walter113 walter113

    0

    0

    Отличное хобби! Побольше бы таких приятных постов и положительных новостей на s13. А Игорю Лапеха РЕСПЕКТ!

  4. Vladeslaff Vladeslaff

    0

    0

    молодца! красиво! видно, что не от болды делает, а качественно! потом выставку замутить, думаю, будет интересно!

  5.  andrey315

    0

    0

    Писал об этом ранее-добавило бы неповторимости Гродно если бы макеты в масштабе 1:20 установили бы в городе. 20-30 м площади при желании нашли бы.Эту работу можно поручить куче учебных заведений вместо курсовых,дипломных и практики.Стоить будет копейки,но добавит неповторимую изюминку в облик города

  6. Septem Septem

    0

    0

    @ andrey315:
    Толково! Надо двигать идею, тем более, если она, как вы говорите, не очень затратная. Интересно про Доминиканский костел. Лапехе и кружковцам респект и уважуха. Нравятся мне неравнодушные люди.

  7.  romashka

    0

    0

    Игорь Лапеха!Если читаешь коменты-тебе привет!!!Помню,лет 7-9 назад мы хотели с тобой и ребятами сделать весь старый центр в макетах,жаль ,что эта идея не дошла до воплощения тогда! Удачи с реализацией задуманного и респект громаднейший! А остальным,кто не знает Игоря,скажите спасибо!Он ещё и за деревья наши борется!!!!

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях





  • Архив

    Январь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Дек  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.