• На Гарадзеншчыне будуюць новыя цэрквы і касьцёлы

    • 60
    • 30 декабря 2006, 11:36

    За Лукашэнкам у Гарадзенскай вобласьці ўзьведзены 38 касьцёлаў і 33 царквы. Яшчэ 32 праваслаўныя і каталіцкія храмы хутка ўвойдуць у лік дзейных. Кіраўнік абласнога савету па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Ігар Папоў парушыў зацятае маўчаньне, расказаўшы пра колькасьць храмаў, пабудаваных за апошні час, і тых, якія будуюцца. Вось жа зразумелым стала, чаму ўлады часам не жадаюць даваць дазвол на будаўніцтва новых касьцёлаў: іх і без таго ўзводзіцца болей, чым цэркваў. Напачатку сьнежня ў Горадні галадалі каталікі на чале з ксяндзом Аляксандрам Шэметам, паколькі ўлады не дазвалялі ім пабудаваць касьцёл Маці Божай Вострабрамскай. Пра гэта мы падрабязна паведамлялі. У сувязі з акцыяй пратэсту я зьвярнуўся па афіцыйны камэнтар: спадар Папоў, аднак, не адказваў на званкі, а ягоны супрацоўнік мне сказаў, што ніхто ня скажа, колькі касьцёлаў і цэркваў будуецца ў горадзе. У мяне засталося ўражаньне, што, чыноўнікам, напэўна, плацяць вялікія грошы не за тое, каб яны шырока інфармавалі грамадзкасьць, а за тое, каб маўчалі, нібы ў рот вады набраўшы. Верагодна, і спадар Папоў нарэшце зразумеў, што ад гульні ў маўчанку ўлады ня зьменшаць недаверу з боку жыхароў, якіх у Горадні цяпер 317 тысяч. Ігар Папоў "рассакрэціў" і лічбу храмаў у абласным цэнтры: ёсьць чатыры царквы і дзьве будуюцца, касьцёлаў жа пяць, будуюцца таксама два. І вось яшчэ ўлады мусілі пагадзіцца на будоўлю трэцяга – Маці Божай Вострабрамскай. А для ўладаў тое – анамалія, дыспрапорцыя! Для іх лепей, каб у горадзе было болей менавіта праваслаўных храмаў, бо, як вядома, царквой кіруюць з Масквы, а касьцёлам – з Рыму. Уладам добра вядома, што хоць, згодна іхнім лічбам, доля праваслаўнага насельніцтва у вобласьці перавышае каталікоў ажно ў два з паловай разы, рэальна колькасьць сапраўдных вернікаў зусім іншая. Ігар Папоў прызнаецца: – Больш за 65 адсоткаў апытаных нерэгулярна ўдзельнічаюць у набажэнствах, абрадах і цырымоніях. Праз гэта значным зьяўляецца адрозьненьне паміж лічбай вернікаў і тымі, хто атаясамлівае сябе з канкрэтнымі канфэсіямі. Іншымі словамі, уладам вядома, што ў касьцёлы на Гарадзеншчыне нярэдка ходзяць больш людзей, чымсьці ў цэрквы. Таму ім і ня хочацца, каб касьцёлаў станавілася яшчэ болей. Але досьвед пераконвае, што жаданьне людзей наведваць той ці іншы храм не залежыць ад ідэалягічных прыхільнасьцяў самой улады.Алесь Кавалёў p.s. Простой взгляд обывателя и к тому же атеиста. То, что «католиков» в нашем регионе меньше чем «православных», это конечно завернули, где-где а тут это полный нонсенс, где они тока такие данные берут? А по поводу строительства, больше тех или других храмов, неужели так все это надо Вам. По мне так понастроили, их уже слишком много и продолжают строить, опять начали гнаться, кто пятилетку за три года сделает. Лучше, меньше да лучше, хороший принцип. А то все никак не поделят души….

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 0

  • За пять лет LIDBEER стал одним из самых ожидаемых событий года. 2019 год – юбилейный для фестиваля, поэтому open air удивит своим масштабом.

    Житель Гродно Денис Лукьянов попал в больницу после конфликта с милицией на автомобильном фестивале. У него серьезная травма ноги, он находится в реанимации уже несколько дней. Его сестра сообщила журналистам,...

    Вчера по дороге в Белогруду столкнулись два байкера. Оба двигались в попутном направлении на выезде из города

    В преддверии нового учебного года МВД традиционно проводит специальное комплексное мероприятие по предупреждению детского травматизма на дороге «Внимание – дети!»

    24 августа, в 13:10 на проспекте Клецкова произошло ДТП с участием двух «немцев».

    Неизменным местом проведения масштабных, запоминающихся и, безусловно, ожидаемых мероприятий стал Августовский канал

    С 1 сентября отменяется обязанность платить за проезд в общественном транспорте для школьников. Правда, при этом ученик обязан иметь при себе справку из учреждения образования.

    Все новости