Каталікі галадаюць

Сённяшняе Еўрарадыё паведамляе:

«Другая цягам аднаго месяца галадоўка вернікаў-каталікоў распачалася на Гродзеншчыне. Гэтым разам галадоўку абвесцілі вернікі з касцёлаў ў вёсцы Лаздуны і Юрацішкі, што ў Іўеўскім раёне. Каталікі дамагаюцца, каб улады працягнулі візы польскім святарам, што служаць у беларускіх касцёлах, а ў прыватнасці айцу Марыюшу Ільяшэвічу, які служыць у касцёлах Іўеўшчыны. Колькасць галадоўнікаў на дадзены момант адсачыць цяжка, але па словах айца Марыюша, галадаючых вернікаў больш за сто асобаў. Пры гэтым учора, на момант абвяшчэння акцыі, распачалі галадоўку толькі 3 тры асобы.

Пакуль што афіцыйнай рэакцыі на галадоўку ні з боку мясцовых уладаў, ні з боку ўладаў касцельных не паступала.

Нагадаем, што месяц таму беларускія ўлады не далі дазволу сямі святарам і пяці сёстрам з Польшчы служыць у Беларусі, нягледзячы на тысячы сабраных подпісаў і зварот біскупа гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ў Адміністрацыю прэзыдэнта.

Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна


Читайте также:

  1.  allotus

    0

    0

    да хоть пусть пачками мрут — тоже борцы нашлись

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Август 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июл  
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.