• Дзённік з Гародні Антона Луцкевіча

    • 13
    • 13 ноября 2008, 15:31
    • ГродноисторияБеларусьфотолюдиинтересно знатьинтересно почитать

    Як ні странна, але фатаграфія - гэта мае хоббі. Большасць не ведае, што асноўная мая дзейнасць - гісторык. На дадзены момант я - аспірант гістарычнага факультэта ГрДУ. Гісторыю (акрамя самай сучаснай) мы шукаем або ў зямлі (археолагі), або ў архівах і бібліятэках. У сувязі з тым, што большая частка архіваў Беларусі ў свой час была вывезена за яе межы і сёння знаходзіцца ў Маскве, Пецярбурзе, Вільні, Варшаве, Кракаве, Парыжы воляй-няволяй прыходзіцца ездзіць, каб знайсці там россып дакументаў на ўсе перыяды нашай гісторыі. Апошні час у межах маёй навуковай тэмы, я распрацоўваю гісторыю Канфедэрацыі ВКЛ 1915 года і блізкіх праектаў таго ж часу (Злучаныя Штаты ад Балтыйскага да Чорнага мораў, фактычна, ЗШ Беларусі і інш.). Адным з ідэолагаў і актыўных дзеячаў гэтых праектаў быў Антон Луцкевіч. І цэлы фонд яго дакументаў, або дакументаў звязных з ім знаходзіцца ў аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Нацыянальнай Акадэміі Літвы (між іншым, там жа есць вялізны "Беларускі фонд" і яшчэ шмат чаго па нашай гісторыі). Пад час працы з яго дакументамі я знайшоў дзённік, што пісаў А. Луцкевіч у перыяд свайго трохмесячнага пражывання ў Горадні з канца снежня 1918 па сакавік 1919. Калі вы ведаеце - бурны быў час - немцы панавалі, палякі ціснулі, бальшавікі другі раз абвясцілі аб стварэнні ССРБ (пазней, БССР)...не было спакою для стварэння беларускай нацыянальнай дзяржавы. Ніжэй некаторыя дні, ці моманты дзен з-пад алоўка Антона Луцкевіча. Дзённік Антона Луцкевіча Дзённік Антона Луцкевіча (27.12.1918 – 23.03.1919) 29.12.1918 Па абедзі зрабіў вялікую падарожу: па Нёмані. Усё прыпарушана сьнегам, - берагі высокія. На высокі-высокіх казельчыках праразае раку мост па чыгунцы. Другі мост, узарваны адступаўшымі маскалямі, тырчыць з вады. Нёман і тут харошы, і ваколіцы так сама. 07.01.1919 (:14 адв) Раніцай газэты прынесьлі вестку аб заняцці Вільні большэвікамі. Пры іншых варунках гэта вызвала бы агульны сум, - але цяпер мы шчыра цешымся: бо гэта – адзіны ратунак ад польскага панаваньня. Большэвізм (ведама, калі ён не запануе па ўсенькім сьвеце, а на гэта, здаецца яшчэ рана!) можна прыраўнаваць да дзіцячай хваробы – адры, або іншай, на якую дзіця павінна перахварэць, але пасьля ад яе сьледу не астаецца. Наадварот: калі б хоць на нейкі час у нас запанавалі палякі, дык гэта хвароба…ўслася-бы ў кроў і косьці нашага народу аж да дзясятага пакаленьня. І ядынае анцідотум проці польшчы – гэта большэвізм! Усе гэта можа быць, але не ў такой форме і не ў такой меры, як думае Домінік. Здаецца, што большэвізм не прападзе, як іншыя думаюць, не разьвееца, як дым, а толькі перажыве сур’ёзную эволюцыю. (:15) А калі пад гэты час маскоўшчына залье і ўсю Беларусь, і ўсю Літву і Балтыку, - дык якімі прымусовымі крокамі антанта і немцы маглі бы разьвязаць гэту ўнутраную справу Расеі ў кірунку незалежнасьці? Шансы на незалежнасць можа мець яшчэ Україна, калі дбароніцца ад большэвікоў, бо ў ей ужо ёсць сілы і арганізацыя, з якой можна пачаць будаваць гасударства. Але тады, раз Расея утраціць палудзень і Чорнае мора, дык напэўна ад яе не адрэжуць Балтыцкага. Можа быць гутарка аб фэдэрацыі, аўтаноміі і т.д. Калі-ж і украіну зальець большэвізм, дык абраз зьмяняецца, і магчыма утварэньне трайной фэдэрацыі Балтыцка-Літоўска-Беларускай у больш слабым зьвязку з Расеей. Але тое, што цэнтральныя дзяржавы і антанта сьвядома дапускаюць залеў нас большэвізмам і паварот у стары стан, ёсьць благая запаведзь для незалежніцкіх ідэй. Наагул, палажэньне нашае з кожным днём (: 15 адв) становіцца горшым. Дзеля ратаваньня нацыянальнай справы нашым людзям астаецца адно: прыстасовывацца да новых варункаў, якія утворацца з прыходам большэвікоў. 08.01.1919 Ад раніцы па горадзі – рух. Крамы зачыняюцца. Між 9 і 10 адбылася маніфэстацыя – як кажуць немцы, “дзіцячая”. Сапраўды, вялікай павагі яна ня мела. Усё-ж такі немцы спудзіліся і выставілі проці яе кулямёты. Пачалася страляніна, але ў паветра. Толькі адзін з маніфэстантаў быў ранен у рукі. Двох немцы арэштавалі. На 11 гадзін немцы на гвалт сазвалі прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцей на нараду ў камэндатуры. Тут, здаецца, майор Нейманн пачаў тлумачыць, што прыказ аб заяўца ўсіх сходаў і дэманстрацый за тры дні загадзя вызван толькі страхам, каб яны не кіраваліся проці немцаў. Наагул-жа ўсё будзе пазволена. На 5 гадзін вечара ждалі новай дэманстрацыі. Немцы папярэдзілі, што не дапусьцяць яе, бо аб ей ня было заяўлена за 3 дні. Дэманстрацыя не адбылася. Але забастоўка трывала ўвесь дзень і места асталося без электрычнасці. Дык і мы сядзелі ў гасьцініцы пры агарку сьвечкі. 10.01.1919 Яшчэ раніцай у газэтцы “Echo” з’явілася вестка, што ў Менску 2.1.19 савецкія ўласьці апавесьцілі незалежнаць савецкай Беларускай Рэспублікі. Гэта ўсіх нашых так наэлектрызавала, што ўсе, як адзін, гатовы ехаць у Менск і працаваць разам з большэвікамі. 14.01.1919 Па старому стылю сягодньня Новы Год. У 5 гадзін пайшоў у тэатр на дзіцячы спэктакль: меліся ставіць “Снатворны Мак”. На вялікі жаль немцы не далі пазваленьня на электырчнасьць, і спэктакль сарваўся. Бедныя дзеці чуць ня плакалі! 15.01.1919 Прыехаў кур’ер з Кіева. Цэлы пак псем! Асабліва цікавы даклад Смоліча. Аказваецца, апавешчаньне незалежнасці Савецкай Беларусі ў саюзе з Расеей – эта факт. 26.01.1919 Сягодня урачста адкрылася Рада работніцкіх дэпутатаў. Трохі уражанняў з адкрыцця совдэну. У прывітаньнях, у дэклярацыях партый не зыходзіла са сцэны ні на адзін момант “Беларусь”, “Літва”, “Вайсрусланд унд Літве”. Барадаты левы с.-р. максімаліст заяўляў: “Мы будем бороться за Белорусско-Литовскую Республику, сфедерированную с Россией!” У тым жа духу прамаўляў і с.-с. Паслалі прывет: совнаркому, часоваму ураду Беларусі і Літвы чырвонай арміі і нямецкаму пролетарыяту. Ідэя Беларускай рэспублікі, як бачым, можа сьвяткаваць поўную пабеду. Аб ей гавораць, за яе абяуцюцца бароцца тыя, хто яшчэ ўчора бароўся проці яе! І тыя ж большэвікі, каторыя разганялі ўсебеларускі зьезд у сьнежні 1917 году, аб’явілі незалежную савецкую Беларусь у фэдэрацыі з Расеяй, а да ўраду яе ўвялі Жылуновіча, Дылу, Фальскага, Чэрвякова і іншых праўдзівых беларусаў, часьцю учасьнікаў таго-ж разагнанага кангрэсу! 16.02.1919 Апошнія дні поўны розных вестак, спадзяваньняў, надзей і … расчараванняў. Ясна і бязспорна толькі адно: што на Гродзеншчыну йдуць дзве хвалі – з усходу і заходу, што разыграецца йшчэ адзін акт крывавай драмы, пачаўшайся ў 1914 гаду. І абедзве гэтыя хвалі роўна нясць нам руіну і зьнішчэньне ня толькі матэр’яльнага багацьця, але – і гэта найгорш – нашых палітычных ідэалаў, нашага дзяржаўнага будаўніцтва. Праўда, ў “совдэнскай” часьці наша Краю праводзіцца ў жыцьцё йшчэ адзін з нашых палітычных лозунгаў: аб’еднаньне Беларусі з Літвой. Але праводзіцца гэта чужымі нам рукамі – жыдамі і маскалямі – ў імя інтарэсаў савецкага ураду! Большэвізм у нас немінучы, як, здаецца, немінучы ён і ў Польшчы. І чым хутчэй наш народ перапаліцца ў яго агні, тым лепш: тым хутчэй пачнецца творчая работа – будаваньне новай будучыні, дзе народ сапраўды будзе гаспадаром на сваёй зямлі.

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 3

  • Самое популярноеСамое обсуждаемое
  • За неделюЗа месяц