Усе памятаюць, які шквал эмоцыяў выклікалі падзеі, што адбыліся два тыдні таму на вуліцы Тэлеграфнай. Адчайная спроба трох гарадзенцаў выратаваць цудоўную алею з ліпаў і ясеняў на гэтай вуліцы скончылася іх арыштам і складаннем пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Як надзіва сярод наведвальнікаў гарадскіх блогаў аказалася вельмі шмат людзей, якія ўбачылі ў смелым учынку гарадзенцаў запланаваную акцыю па «кампраметацыі Рэспублікі Беларусь па-за яе межамі». Некаторыя ж блогеры дазволілі сабе настолькі непрыстойныя абвінавачванні асабістага, можна нават сказаць хамскага, характару, што адміністратару блога прыйшлося нават прыняць рашэнне аб спыненні каментавання паведамлення аб арышце Ігара Лапехі, Эдварда Дзмухоўскага і Надзі Крапівінай.

Прайшло два тыдні і аказалася, што ў абароне зялёных насаджэнняў Горадні прымаюць удзел не толькі грамадскія актывісты, але і… журналіст «Савецкай Беларусі» Іосіф Папко.


У сваім свежавыдадзеным артыкуле спадар Папко канстатуе тое самае, аб чым колькі год гавораць грамадскія актывісты – у горадзе поўнасцю адсутнічае прадуманая палітыка па азеляненню горада а зеляніна Горадні татальна знішчаецца.

Жыхары горада сотнямі (а не толькі некалькі чалавек) выходзяць на абарону сваіх двароў, але паводле ўладаў усё у парадку: «Начальник Гродненской городской инспекции природных ресурсов и охраны окружающей среды Ирина Алехина убеждена, что ситуация находится под контролем. По ее словам, прежде чем удалить какое–либо дерево, его тщательно обследует комиссия и только потом выносится решение. Если растение ближе 5 метров от фундамента здания или ближе 2 метров от подземных сетей водопровода и канализации, то оно подлежит сносу. Таковы правила. Правда, лишь в том случае, если действительно есть какая–то угроза. Подряд все никто не пилит, «проблемные» деревья будут стоять до тех пор, пока не станут сильно мешать».

Выказванне спадарыні Алехінай як найменш цынічнае, больш таго, фальсіфікатарскае. Напрыклад калі на вуліцы Тэлеграфнай быў складзены пратакол на спілоўванне Клёнаў ясенелісных (звычайнае, бросавае дрэва, якое жыве прыкладна каля 20 гадоў), то спілавалі некалькі рэдкіх, вельмі каштоўных і самае галоўнае здаровых сапраўдных ясеняў. А што тычыцца нормы ў пяць метраў ад фундамантаў дрэваў – то яна абсалютна абсурдная, калі б яна выконвалася, то ў Горадні (з яе вузкімі вуліцамі) ўжо шмат гадоў не было бы ніводнага дрэва.
Хочам яшчэ раз згадаць. Грамадскаць Горадні мае ўласныя прапановы што да справаў азелянення горада. З імі, таксама як і з прапановамі ўладкавання транспартных плыняў у гістарычным цэнтры, жахары горада неаднаразова звярталіся да гарадскіх улад. Але тыя поўнасцю ігнаруць любыя прапановы аб супрацоўніцтве.
А што да артыкула спадара Папко, то аб прычыне яго з’яўлення можна толькі здагадвацца. Можа паддаўся «нацыяналістычнай прапагандзе», можа і яго (а не дай Божа і усю «Савецкую Беларусь») падкупілі ворагі? А можа ў чалавека нарэшце забалела сэрца аб сваім горадзе, які пераўтвараюць у пустку людзі, месца якім даўно на лавах падсудных. Чытайце матэрыял на сайце «СБ».


Читайте также:

  1.  Местный

    0

    0

    Блин вам деревья вырубают плохо, нормальные люди их защищают плохо. Видимо, проблемы в головах…
    Притом, совсем не в CБ

  2.  Чалавек

    0

    0

    @ Местный:
    Баюся што акурат у Сб. Калі не поўнасцю, то прынамсі ў вельмі значнай ступені. Гэты самы Папко на ўсе лады год таму выхваляў як зрабілі Савецкую плошчу, у тым ліку і цудоўныя дрэвы, якія ён назваў зараз дубцамі. А так згодны, праблема ў галавах. На 100 працэнтаў.

  3.  HI

    0

    0

    Всем ясно что сложилась ситуация когда власти не то что не советуются с жителями, а даже не ставят в известность о предстоящих работах по очередному ремонту дороги илиспиливанию деревьев или строительстве зданий\сооружений.
    Люди обо всем узнают ПОСЛЕ случившегося.

  4.  Narcolog

    0

    0

    Очевидно, что «голова» уже не контролирует «хвост». Как вы думаете, прекратится ли вырубка после публикации в СБ, центрального «органа»? Сомневаюсь. Местным чиновникам плевать на то, что пишут в газетах. Вырубка деревьев приносит неплохой доход и никакая СБ не сможет это остановить.

  5.  Беларусік

    0

    0

    Цытата з СБ: Проект озеленения из–за отсутствия средств есть только на бумаге.
    Вось на што ў нас насамрэч няма грошай. А на бензін каб дрэвы спілоўваць грошай хапае.

  6.  kj

    0

    0

    Горад-вам не лес. У горадзе дрэваў не павінна быць увогуле не у 5 м ад будынкаў ні далей. Яны перашкаджаюць. Хочаш дрэваў- жыві ў лесе.

  7.  Васисуалий

    0

    0

    kj :

    Хочаш дрэваў- жыві ў лесе.

    угу.. а хочешь воды в кране — живи на набережной или в деревне с колодцем. хочешь тепла дома зимой — живи на юге…..
    что еще расскажешь?

  8.  DiZ

    0

    0

    kj :

    Горад-вам не лес. У горадзе дрэваў не павінна быць увогуле не у 5 м ад будынкаў ні далей. Яны перашкаджаюць. Хочаш дрэваў- жыві ў лесе.

    Тебе наверное нравится вдыхать углекислый газ, и мечта твоя поселиться возле какого-нибудь завода?

  9.  Ruslan@tor

    0

    0

    Я так думаю, што продкі былі не дурнейшыя за нас, тамо мелі свой погляд на тое, што такое дрэва і чаму яно патрэбна. Не кожны чалавек мае досыць вольнага часу, каб зрабіць сабе падарунак – сустрэчу з прыродным асяроддзем (лес, парк і інш.). таму і высаджваліся дрэвы ля дамоў і ўздоўж вулак, каб людзі мелі кропельку чыстага паветра. У ХІХ стагоддзі дамы тапілі каменным вуглём і таму паветра было брудным, а сучасных фільтраў яшчэ не існавала, таму за справу «узяліся» дрэвы. Пераход на газ не знімае праблему – засталісь яшчэ крыніцы забруджвання наваколля: аўтатранспарт, хімічныя прадпрыемствы і сам чалавек. А калі знішчыць дрэвы, то экалагічны стан у нас будзе горшы за Маскву і Мінск.
    P.S. Раней немцы называлі Гродна – Garten, што, па-нямецку: Сад.

  10.  kjm

    0

    0

    Сапраўды, хоць ёсць яшчэ разумныя людзі, а то думаў, што на рэпліку Алёхінай, кінутую мне і адказаў не будзе. Як бы ўсе згодныя. Але, як гэта ні прыкра, тая думка зараз пануе ў кіраўніцтве горада і пэўна нават артыкулы ў СБ не здольныя яе змяніць. Таму лічу трэба рыхтавацца да горшага. Мэтанакіраванае знішчэнне дрэваў будзе працягнута, а акт аб зносе можна скласці на любое дрэва перашкаджае яно, ці не. Усе паперы будуць у парадку, не турбуйцеся. А грошы на знос своечасова выдзелены.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.