Праглядаючы шматлікія графічныя матэрыялы XVII-ХІХ ст., у чарговы раз пераконваешся, што Гародня ў тыя часы ўяўляла сабою горад з арганічным спалучэннем дрэваў з архітэктурай, распавядае блогер supron-licvin. Гэта датычыць не толькі палаца-паркавых комплексаў, якія належалі шматлікім магнатам і манастырам. Дрэвы ў горадзе раслі ледзь не ў кожным двары. Вырасціць вялізны клён, вяз або дуб было справай гонару. Спякотнымі летнімі днямі гарадзенцы толькі і бавілі час у дварах пад кронамі дрэў. Акрамя эстэтыкі, наяўнасць дрэваў, якія раслі паміж дамамі, мела больш практычнае значэнне: дрэвы засцерагалі ад пажараў будынкі, якія знаходзіліся паблізу іх. Таму гарадскія ўлады былі зацікаўлены ў пасадцы зялёных насаджэнняў і, што галоўнае, заахвочвалі жыхароў высаджваць паабапал вуліц дрэўцы.

З гiсторыi адной архіўнай справы. Уявіце: Гародня, пачатак траўня 1871 года. Пасярод Біржавай плошчы, былога сярэднявечнага Рынку, насупраць лавак гасцiннага двара растуць дзве вялізныя старыя таполі. Пад дрэвамі ўся зямля ўсыпана сухімі лускавінкамі, якія пападалі пасля таго, як набухлі і распусціліся іх клейкія лісты. Каля таполяў стаяць некалькі чалавек з сякерамі і пілой, высока ўздымаючы голавы, каб убачыць верхавіны. Яны прыйшлі, каб спілаваць гэтыя дрэвы.

Месяцам раней на гэтым самым месцы лёс гэтых дрэваў вырашалі іншыя людзі – гарадскі галава, дзяжурны прыстаў, два прысяжныя ацэншчыкі, — якія прыйшлі сюды ў прысутнасці двух відавочцаў. Заключэнне было наступнага плану: «таполі зусім высахлыя, якія сваім відам і размяшчэннем псуюць выгляд гораду, закрываючы франтон галоўнейшых лавак».

Згаданыя таполі знаходзяцца ў самым цэнтры малюнка Напалеона Орды. 1860-я гг.

Потым Гарадская Дума разгледзела пытанне аб іх лёсе, і прыйшла да высновы, што іх неабходна спілаваць. Для гэтага было разаслана паведамленне аб іх продажы на аўкцыёне. Найменшы кошт быў устаноўлены ў памеры 1 руб. На таргах, якія праводзіліся 16 красавіка ў Гарадской Думе найвышэйшую цану прапанаваў Вікенцій Хлявінскі – 2 руб. 50 кап. З ім і быў заключаны дагавор на вырубку дрэваў. Хлявінскі абавязваўся, апроч таго, «забрукаваць вызваленыя месцы».

Здзіўляе ў гэтай справе не бюракратызаванасць гарадскога апарата, здзіўляе тое, з якой адказнасцю паставіліся гарадскія ўлады да нейкіх, здавалася б, сухіх, нікому не патрэбных дрэваў.

У 1873 годзе Будаўнічае аддзяленне разглядала іншую справу па незаконнай вырубцы дрэва. Але ўсё спачатку.

Пасля Смерці габрэя Пінхуса Фарбера ўся яго маёмасць апынулася ў руках яго жонкі Гітлі, у тым ліку зямельны ўчастак на самым ускрайку горада ля паштовай дарогі ў мястэчка Скідзель, дзе яны з мужам планавалі пабудаваць дом. Але ўдава не адчалілася: вырашыла пабудаваць дом сама і падала праект на будаўніцтва драўлянага дома са свіранам у Гарадзенскае будаўнічае аддзяленне. У хуткім часе праект быў зацверджаны і Фарбер была дапушчана да будоўлі. Пачалося будаўніцтва. Але аднойчы паліцыя заўважыла, што габрэйка пачала будаваць дом у алеі, усажанай таполямі, і для вызвалення тэрыторыі пад будоўлю зрубіла дрэва. 24 снежня 1872 г. паліцмайстар саставіў акт аб вырубцы “адной таполі, якая знаходзілася за скідзельскай заставай пры будоўлі на тым самым месцы дома”. Пачалася праверка. Доўгі час высвятлялі, хто з’яўляецца вінаватым: Фарбер, якая наўмысна забрала сабе не той участак зямлі, або архітэктары, якія не ўлічылі ў праекце высаджаныя дрэвы. У выніку доўгіх праверак высветлілася, што Фарбер наўмысна перанесла межы свайго ўчастка ўбок і зрубіла дрэва. Гараджанку спачатку хацелі пакараць штрафам. Аднак, пасля таго, як дрэва было прададзена за 50 кап., Гарадская Дума палічыла, што гэтая сума цалкам пакрывае панесеныя дзяржаве страты. Фарбер абавязвалася толькі аддаць незаконна занятую зямлю (што складала каля 12 % яе ўчастка) назад дзяржаве.

На гэтай мапе 1920-х гг. згаданыя таполі яшчэ пазначаны ля дарогі, што вяла на Скідзель.

Як бачым, да дрэваў гарадзенцы заўсёды адносіліся з пашанай. У горадзе недахопу ў зелені не было. Мы ж, жыхары «аблысеўшай», задымленай машынамі Гародні ХХІ стагоддзя, як ніколі адчуваем гэта, настальгічна праглядаючы фатаздымкі мінулых гадоў


Читайте также:

  1. vvk174 vvk174

    0

    0

    Нашим начальничкам поучиться бы!

  2.  KoT_MaTPOCKuH

    0

    0

    Более широкое первое изображение….
    http://db.tt/UytDZFK0

  3. Grodno_Za Grodno_Za

    0

    0

    У выніку доўгіх праверак высветлілася, што Фарбер наўмысна перанесла межы свайго ўчастка ўбок і зрубіла дрэва. Гараджанку спачатку хацелі пакараць штрафам. Аднак, пасля таго, як дрэва было прададзена за 50 кап., Гарадская Дума палічыла, што гэтая сума цалкам пакрывае панесеныя дзяржаве страты. Фарбер абавязвалася толькі аддаць незаконна занятую зямлю…

    Этот supron-licvin,как впрочем и все ягоныя браты опп-лицьвины не особо понимает то что читает))
    Т.е. нашим городским властям надо взять на вооружение метод «борьбы» с незаконными вырубками гродненской городской думы 19 века — спилил незаконно дерево и если тебя поймают то город продаёт его за 50 коп.(100-150 тыс. белрублей) и «гэта цалкам пакрывае панесеныя дзяржаве страты» :)))))
    Метод бы очень понравился всем кто занимается нелегальной вырубкой))
    А теперь внимание!Вопрос знатокам сколько занесла у гарадскую думу госпожа Гітля жонка памерлага габрэя Пінхуса Фарбера?))))

  4. licvin licvin

    0

    0

    У царскай Гародні гарадскімі ўладамі праводзілася «Свята пасадкі дрэў», якое збірала шмат ахвотных.

    У Савецкія часы школы/піянеры садзілі дрэвы ў парках і скверах.

    2013 г. Горадня ўяўляе пустыню з панатырканымі дзесяціпавярховікамі. І НІВОДНАГА дрэва паміж імі ((

  5. PETROVICH PETROVICH

    0

    0

    2Grodno_Za может хватит передёргивать и жонглировать словами, а начать беречь наследие?

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Май 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Апр  
     12345
    6789101112
    13141516171819
    20212223242526
    2728293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.