Дабрачынны хакейны матч, што прайшоў 28 снежня скончыўся танцамі галоўнага трэнера і брамніка гарадзенскага “Нёмана”. На наступны дзень прадстаўнікі клуба выбраліся ў Парэчча, каб перадаць у дзіцячы дом сабраныя падарункі.

Разнастайныя конкурсы майстэрства, незвычайны хакейны матч, крэатыў ад хакеістаў – гэта няпоўны спіс праграмы дабрачыннага матча, які быў арганізаваны каб падараваць навагодняе свята дзеткам з дзіцячых дамоў.

Незвычайным было нават запрашэнне на матч. Арганізатары замянілі звычайныя білеты на мяккія цацкі альбо навагоднія салодкія падарункі. Дарэчы, колькасць падарункаў, прынесеных гарадзенцамі, пераўзышла ўсе самыя смелыя чаканні, пры тым што гледачоў на матчы было не надта шмат.

Пачыналася “Зімняя казка” (менавіта так пазней назавуць гэты матч заўзятары хакея) серыяй конкурсаў хакейнага мастэрства. Як на самым сапраўдным матчы зорак гульцы спаборнічалі ў хуткасці, майстэрстве, відовішчнасці і меткасці. Гэтая частка заўсёды вельмі цікавая для гледачоў. Іх прыйшло не вельмі шмат, бо матч пачаўся а 17 гадзіне ў будні дзень.

Спачатку гульцы пазмагаліся за званне сама магутнага. Пераможца далей за астатніх запусціў шайбу. Потым была сапраўдная дуэль: ветэраны каманды, хакеісты “Нёмана” вызначалі самага трапнага. Для перамогі было дастаткова збіць чатыры мішэні. Гледачы ажывіліся, калі галоўныя дзеючыя асобы вечара пачалі выконваць хакеныя пенальці. Тут хлопцы далі волю крэатыву і выдумцы. Галкіпер “Нёмана” Ігар Брыкун выйшаў на пляцоўку ў навагоднім каўпаку, адзін з братоў Малявак размаляваў шкло свайго шлему на манер індзейца. Хакеісты, а разам з імі і гледачы, весяліліся ўдоваль.

Потым каманды правялі два перыяды хакейнага матча паміж сабой, але гледачы падчас гэтых 50 хвілін нават трошкі засумавалі. У перапынку заўзятары спаборнічалі за прыз ад хакейнага клуба. Вядучыя выбралі пяцерку шчасліўчыкаў, якія вышлі на лёд і па чарзе кідалі шайбу клюшкай па пустых варотах.

Самае цікавае чакала ў канцы сустрэчы. Як толькі прагучала фінальная сірэна, з трыбун адна за адной паляцелі мяккія цацкі. Праз нейкую хвіліну ўся пляцоўка была усыпана рознакаляровымі мяккімі камячкамі.

Гукарэжысёр запусціў вядомы хіт і хакеісты пусціліся ў пляс. Гэта быў амаль кульмінацыйны момант – галоўны трэнер каманды под’ехаў у цэнтр пляцоўкі і таксама далучыўся да танцаў.

Хакеісты доўга не пакідалі заўзятараў, а тыя не спяшаліся адпускаць сваіх куміраў. Скончылася ўсе гэта пераклічкай між трыбунамі і камандай. Першыя скандавалі:“ Толькі Неман!”, хакеісты адказвалі: “Толькі Гродна!”.

На наступны дзень, 29 снежня, ХК “Нёман” наведаў дзіцячы дом у Парэччы. Хакеісты ўручылі дзецям сабраныя на дабрачынным матчы цацкі і ласункі. Дадаткова клуб падараваў мультымедыйны праектар.

У гэтай акцыі прынялі ўдзел: Яўген Лiсавец, Павел Баярчук, Артур Гаўрус, браты Маляўкі – усё мясцовыя выхаванцы гарадзенскага хакея. Гэтаксама ў Парэчча выбраліся галоўны трэнер каманды Дзмітрый Краўчанка і вядучы спецыяліст клуба па маркетынгу Мікалай Левановіч.

Галоўны теренер “Нёмана” звярнуўся да дзяцей:

“Вы ведаеце гульцоў каманды?”

Адказам была цішыня ў зале. Таму Дзмітрый Аляксандравіч дадаў:

“Дык вось вам праектар, каб глядзелі нас і ведалі. З надыходзячым Новым годам!”

Дырэктарка дзіцячага дома падзякавала гульцам і кіраўніцтву клуба, пасля чаго дзеці і хакеісты разам пачалі вадзіць карагоды вакол елкі. І дзеці і гульцы паабяцалі бачыцца часцей: як у лядовым палацы, так і ў дзіцячым доме.

Ужо каторы год запар спартсмены дапамагаюсь дзеткам зрабіць сабе сапраўдны чароўны Новы год. Гэта ўжо стала добрай традыцыяй.

Дарэчы, пасля “Нёмана” дзіцячы дом наведала нейкая магілёўская музычная група. А днём раней у госці да дзетак прыязджаў старшыня аблвыканкама са сваёй сям’ёй.

Крынiца: http://t-styl.info/by/114/Sport/9426/


Читайте также:

  1.  jur1st

    0

    0

    Спартоуцы! Слово то какое, если бы не скрин с видео вобще бы не понял о чем речь.. статью читать не стал…

  2.  0,75

    0

    0

    jur1st :

    Спартоуцы! Слово то какое, если бы не скрин с видео вобще бы не понял о чем речь.. статью читать не стал…

    ты свою ущербность зачем на всеобщее обозрение выставляешь?

  3.  maldini3

    0

    0

    jur1st :

    Спартоуцы! Слово то какое, если бы не скрин с видео вобще бы не понял о чем речь.. статью читать не стал…

    А табе і не трэба чытаць. Гэты артыкул для беларусаў. Ды пра дабрачыннасць. Якім гэта бокам да цябе?

  4.  Eugene

    0

    0

    jur1st :

    статью читать не стал…

    I аб гэтым павінны ведаць ўсе чытачы s13.ru?!

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.