Яшчэ вясной гарадзенскія ўлады прадалі з аўкцыёну будынак па вул. Калючынская 23. Будынак павінен быць у хуткім часе зруйнаваны, аднак яго жыхары не маюць нават самай прыблізнай інфармацыі аб тым, куды і калі іх павінны перасяліць.

Гарадзенскія ўлады спрабавалі «сплавіць» будынак па Калючынскай 23 ужо шмат гадоў. Пісаліся артыкулы аб тым, што будынак знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане і што ён не гарманіруе з агульным выглядам прыгожай «абноўленай» Савецкай плошчы. Ішоў час, жыць у будынку станавілася ўсё горш, а ўлады, замест таго, каб рамантаваць будынак, вялі інфармацыйную вайну супраць яго, натуральна, з мэтай падрыхтаваць глебу для чарговага руйнавання.

Адзінай канторай, якая тэарэтычна магла будынак выкупіць – з’яўляецца Беларускі «народны» пенсійны фонд, які вось ужо два з паловай гады беспаспяхова змагаецца з т.зв. Домам Мураўёва на Савецкай плошчы. Час ідзе, ніякіх зменаў у стане гэтага будучага шматзоркавага гатэля не відно, толькі пару разоў ужо мянялі занавеску з выявай быццам адрэстаўраванага Дома Мураўёва.
Ковалев Игорь Анатольевич

Дык вось, пенсійнаму фонду дом па Калючынскай 23 не патрэбен. Яму патрэбна пляцоўка для транспарту будучага гатэля. Пару разоў гарвыканкам арганізаваў спецыяльна пад Пенсійны фонд аўкцыёны, але апошні дом купляць адмаўляўся з увагі на высокі яго кошт (каля 2 млрд. рублёў будзе каштаваць перасяленне з дома людзей).

Ну але як трэба, то трэба. Пенсійны фонд, у рэшце рэшт, — толькі фармальна акцыянернае таварыства, а насамрэч самая што ні ёсць сапраўдная дзяржаўная ўстанова. Таму дзе трэба — прыціснулі гарадскія ўлады па сваіх каналах у Менску і, адным словам, дамовіліся. Вясной дом такі прадалі пенсійнаму фонду разам з жыхарамі.

Час ідзе, жыхарам паабяцалі перасяліць іх у новы дом, які быццам будуе менская фірма «Спецпрадмаш». Аднак у якой стадыі будаўніцтва дома і нават у якім раёне горада знаходзіцца іх будучае жытло, жыхары шматпакутнай Калючынскай 23 нават не ведаюць. Ды і пытанне, ці ёсць гэты дом? Але нават калі і ёсць, то кіраўніцтва пенсійнага фонду ў любым выпадку нічога не згубіла ад такой нявыгаднай пакупкі.

Справа ў тым, што старшыня назіральнага савета пенсійнага фонду Ігар Анатольевіч Кавалёў адначасова з’яўляецца… правільна – дырэктарам фірмы «Спецпрадмаш». Такім чынам грошыкі перакачваюцца з кішэні ў кішэню тых самых людзей. За нашы пенсійныя ўзносы купілі дом, яго зруйнавалі, пасля пабудавалі новы дом (таксама за нашы ўзносы) і пасялілі туды жыхароў дома па Калючынскай 23. Усе ў канчатковым выпадку будуць задаволеныя. Новы гатэль атрымае паркінг, жыхары новыя кватэры. А тое, што пара-тройка дзяржаўных мільярдаў, пакруціўшыся ў паветры, знікне ў чыіхсці кішэнях, мала каго турбуе. Грошы не свае. А так бог з імі, з гэтымі 50-тысячамі пенсійных узносаў, хай бяруць.

Асобна стаіць пытанне аб тым, што ў выпадку зносу гэтага дома Горадня страціць яшчэ адзін цікавы помнік архітэктуры. Пабудаваны пасля пажару 1885 г. дом па Калючынскай 23 быў адным з найбольшых будынкаў нашага горада. У ім размяшчаліся розныя навучальныя ўстановы. Галоўнае – гэты дом быў адным з галоўных будынкаў, што ўтваралі пачатак вуліцы Калючынскай, што цягнулася ад Савецкай плошчы. Цэнтральная частка вуліцы яшчэ ў 1960-я гг. была перакрыта кінатэатрам «Гродна», а прылягаючая да Савецкай плошчы частка руйнавалася цягам 1960-80-х. Рэшткі аднаго з дамоў былі доўга бачныя на павароце ад вул. Кірава каля турмы. Аднак нядаўна і іх знеслі. Зараз, замест таго, каб аднаўляць страчаны кавалак вуліцы Калючынскай, улады плануюць зруйнаваць апошні дом на гэтым адрэзку і стварыць чарговае пустое месца – стаянку для машын.


Читайте также:

  1. s13 s13

    0

    0

    Стандартный сценарий последних лет — прогибаются под бабки, плюют на самобытность города

  2.  Простопеллер

    0

    0

    аффтар жжот, какие наши пенсионные взносы-то, бредите.
    автор, что заключал договор добровольного пенсионного страхования с ОАО «БНСПФ»

  3.  Простопеллер

    0

    0

    Спросите сами
    Филиал ОАО “БНСПФ” в г. Гродно
    Адрес: 230029, г. Гродно, ул. Горького, 49-411
    Телефон: (0152) 72-25-21
    E-mail: fg@fond.by

  4.  URAK

    0

    0

    Жалко…..что к нам идет Россия.

  5.  aba

    0

    0

    а когда вместо площади ленина сделают паркинг? а то машину некуда поставить када в центр выезжаешь

  6.  Разумны Яська

    0

    0

    Я ваабшчэ прадлагаю кампамісны варыянт. Нафіга нам гэтыя дамы ў старым горадзе. Прадлагаю правясці настаяшчую рэканструкцыю. Знясці все дамы ў цэнтры і на іх месцы пастроіць новыя автастрады, кальцавыя дарогі (лепш пад прамым углом) і паркінгі. Таму паддзержываю Аба.
    Ага, нада пазасыпаць Гараднічанку і зневіліраваць уравень дарог, бо уліц не будзе у горадзе. І пастроіць так дзе разрашыць Савок парачку 5-этажных домікаў. А то захацелася тут разным інцэлягентам ахраняць істарычаскую застроўку!
    І хачу яшчэ падзяліцца — за многа дзярэўяў у горадзе. Зы

  7.  gogen

    0

    0

    а достаточно старины в городе в виде жестяного скворечника на бывшем тонкосуконном на мостовой и старинной автостоянки за горисполкомом.

  8.  aba

    0

    0

    Разумны Яська, можно ещё и нёман слегка подзасыпать. он всё равно очень старый и срочно нуждается в фасадном ремонте

  9.  Разумны Яська

    0

    0

    Такі праект ўжо прапранаваўся, трэба яго ўкласці ў вушы начальству. Колькі ж бабла можна будзе зарабіць! Зрэшты вакол замкаў і так ужо ўсю прастору забетаніравалі. Таму канешне, Нёман сам як бы па логіцы напрошваеццаю

  10.  lam

    0

    0

    А мне здаецца там яшчэ і Фарны касцёл перашкаджае нармальна «развівацца» цэнтру горада — прадаць разам з ксяндзамі 🙂

  11.  Jurka

    0

    0

    А вы калі ласка не крадзіце ідэю! Гэта зрэшты не анекдот. У 2006 г. дзе цёткі стоячы на Савецкай сказалі: Усё сяйчас тут харашо на плошчадзі, вот тока гэты касцёл мяшае!
    Правільнай дарогай ідзёця таварышчы!

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.