5 снежня — Міжнародны дзёнь валанцёра. З нагоды свята ў бліжэйшую нядзелю прадстаўнікі гродзенскіх валанцёрскіх ініцыятываў і арганізацый упершыню збяруцца разам.

Сустрэча адбудзецца ў Кальяннай №4 (вул.Карла Маркса) 9 снежня.

Запрашаюцца тыя, каму цікавая тэма валанцёрства, хто дапамагае, альбо мае жаданне бескарысліва дапамагаць людзям, жывёлам, прыродзе. Мэта нашай сустрэчы – пазнаёміцца, даведацца, чым займаецца кожная ініцыятыва, абмяняцца кантактамі, а магчыма і знайсці нагоду для супрацоўніцтва. 

Спадзяемся, што на сустрэчу завітаюць і патэнцыйныя валанцёры, якія змогуць далучыцца да ўпадабанай ініцыятывы.

Сваю дзейнасць прэзентуюць грамадская арганізацыя «Адданае сэрца», якая дапамагае бадзялым жывёлам, “Ахова птушак Бацькаўшчыны”,  ініцыятыўныя групы «Крок насустрач», «Ружовы слон», валанцёры, якія збіраюць рэчы для дзяцей-сірот, і ўдзельнікі  хрысціянскага валанцёрскага руху Святога Мікалая, што дапамагаюць дзецям з абмежаванымі магчымасцямі ў Цэнтры медыцынскай рэабілітацыі.

Распавесці пра сябе змогуць усе ахвотныя валанцёрскія ініцыятывы. Для гэтага неабходна папярэдне звязацца з арганізатарам па тэл. 8-029-7-830-845 (Юля).

Пачатак сустрэчы ў 14 гадзін. Уваход вольны.


Читайте также:

  1. Krauche Krauche

    0

    0

    Так. телефончик Юли есть. Пора пригласить подругу на пельмени.

    гы-гы-гы

  2.  cukember

    0

    0

    Под Боба Марли будут неспешно обсуждать как помочь природе…

  3.  Chucha

    0

    0

    Krauche :

    Так. телефончик Юли есть. Пора пригласить подругу на пельмени.
    гы-гы-гы

    Ну пригласи патлаты, пригласи. Налепим пельменей с пуделятины.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Октябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Сен  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.