Да праектавання і будаўніцтва чыгуначнага маста праз Нёман у Гродна па перадавому для сярэдзіны ХІХ ст. праекту прыступілі ў 1857 г. у сувязі з пракладкаю чыгункі Санкт-Пецярбург – Варшава. Агулам кошты будоўлі склалі 200 тыс. рублёў. Маставыя пралёты былі выкананы са стальных дэталяў і мелі каробчатую канструкцыю.

Фотагісторыя адбудовы часовага чыгуначнага маста ў Гродна ў 1915 годзе

Першапачаткова ў 1859 г. планавалася пабудаваць адначасова чыгуначны і гужавы мост. У пачатку 1860 г. ад гэтай ідэі адмовіліся і пачалі будаваць чыгуначны мост, глыбокі роў, які з’явіўся на шляху да маста, назаўсёды вывеў з гаспадарчага ўжытку частку гарадскіх земляў. У сувязі з падзеямі паўстання 1863 г. працы часова спыніліся, аднак ужо на наступны год яны былі амаль скончаны. Згодна плану 1866 г., мост у гэты час ужо існаваў. У пастаянны ўжытак мост быў уведзены вясною 1867 г.

Быў узарваны пры адступленні рускай арміі ў 1915 г. У хуткім часе нямецкія сапёры пабудавалі драўляны чыгуначны мост праз Нёман і за тры месяцы аднавілі рух цягнікоў.

Фотагісторыя адбудовы часовага чыгуначнага маста ў Гродна ў 1915 годзе

Нямецкія фота. Зроблены ў верасні — снежні 1915 г. капралам Рышардам Браўнам.

Фотагісторыя адбудовы часовага чыгуначнага маста ў Гродна ў 1915 годзе

Фотагісторыя адбудовы часовага чыгуначнага маста ў Гродна ў 1915 годзе

Фотагісторыя адбудовы часовага чыгуначнага маста ў Гродна ў 1915 годзе

Фотагісторыя адбудовы часовага чыгуначнага маста ў Гродна ў 1915 годзе

Фотагісторыя адбудовы часовага чыгуначнага маста ў Гродна ў 1915 годзе

Фотагісторыя адбудовы часовага чыгуначнага маста ў Гродна ў 1915 годзе

Фотагісторыя адбудовы часовага чыгуначнага маста ў Гродна ў 1915 годзе

У красавіку 1919 г. ужо адступаючыя нямецкія вайсковыя ўлады высунулі ультыматум прадстаўнікам польскага камандавання з патрабаваннем грашовага выкупа, пагражаючы ў адваротным выпадку ўзарваць гэты драўляны мост. Быў знішчаны восенню 1920 г. падчас польска-савецкай вайны разам з савецкім бронецягніком.

Важны ў стратэгічным сэнсе чыгуначны мост праз Нёман быў адноўлены ўжо ў 1926 г. па праекце вайсковага інжынера Г. Нясецкага. У 1934 г. мост быў значна ўзмоцнены і стаў двухпутным. Значна пашкоджаны ў 1944 г., аднак яшчэ ў час вайны пасля невялікага рамонту пачаў забяспечваць скразны рух цягнікоў.

У пасляваенны перыяд двойчы праходзіў рэканструкцыю без спынення працы чыгункі.

//Крыніцы Гродзенскі форум, блог supron-licvin


Читайте также:

  1.  Almer

    0

    0

    Скажу сразу, я не специались в истории моста, но как то вторая фотография выбивается из логики, внешне он не похож на существовавший в взорваный в 1915 году, хотя следующая (3-я) фото показывает снова образец 1915г.

  2. walter113 walter113

    0

    0

    Отличный пост. Мой Вам респект .

  3. antipin antipin

    0

    0

    Almer :

    Скажу сразу, я не специались в истории моста, но как то вторая фотография выбивается из логики, внешне он не похож на существовавший в взорваный в 1915 году, хотя следующая (3-я) фото показывает снова образец 1915г.

    Это показан «масштаб трагедии» при отступлении. 2-е фото — «Старый» мост

  4.  Andrusic

    0

    0

    Almer :

    Скажу сразу, я не специались в истории моста, но как то вторая фотография выбивается из логики, внешне он не похож на существовавший в взорваный в 1915 году, хотя следующая (3-я) фото показывает снова образец 1915г.

    Как по мне: на второй фотографии — «Старый мост» (теперь соединяющий ул. Мостовую и ул. Горновых), о чём говорит костёл на горизонте, да и конструкция и опоры, как у него. А вот фото сделано вроде с того места , где этот ж/д мост (на остальных фотографиях)восстанавливался.

  5. HeDiN HeDiN

    0

    0

    классные фото! я ,за!, такие цитаты ))

  6. Thick Troll Thick Troll

    0

    0

    Зачетные фото )))

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.