Тэма вырубкі дрэў моцна хвалюе гараджан. Жыхары дамоў па вуліцы Леніна занепакоіліся тым, што спілаваць павінны ледзь не ўсе дрэвы ў наваколлі. Па іх заяве і склікалі камісію для дадатковага абследвання дрэў, што паводле рашэння пракуратуры мелі быць высечаны.

Дрэвы абследвала камісія ў складзе прадстаўнікоў ЖКГ, Абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў, Орхускага цэнтра і “Зелянбуда”.

Сустрэча жыхароў і чынавенства праходзіла вельмі эмацыйна, передае «Твой Стыль«. Не дзіва, бо ў апошнія гады ў Гродне высеклі вялікую колькасць дрэў. Гэты працэс працягваецца і зараз.

Гэтая сустрэча з гараджанамі – бадай што першае грамадскае абмеркаванне лёсу зялёных насаджэнняў у нашым горадзе за апошні паўгады. Ранейшыя грамадскія слуханні па дрэвах, якія мелі рэзанансны характар, не прынеслі аніякага выніку і былі больш падобныя на фарс.

Па некаторых звестках у гэтым годзе ў цэнтры горада павінны высекчы каля 300 дрэваў. Нягледзячы на тое, што спецыялісты прызналіся, што самі не ведаюць дакладнай колькасці (!), яны ўпэўнена заявілі, што ў парку Жылібера ўзімку будзе пасаджана каля 100 маладых дрэўцаў.

На пытанне, колькі з іх прыжывецца, адказаць ніхто з камісіі так і не змог. Не змаглі адказаць ці паказаць і тыя дрэвы, што ўжо быццам бы былі пасаджаны на змену спілаваным. Разабрацца з тым, хто і за што адказвае ў нашым горадзе, з першага разу не атрымліваецца. Каб пасадзіць дрэва – трэба дазвол, каб  спілаваць – таксама. Чый? Працу выконвае “Зелянбуд” ці служба ЖКГ, кантроль ажыццяўляе гарадская інспекцыя прыродных рэсурсаў. У яе функціі ўваходзіць і маніторынг стану зялёнага фонду горада. Дрэвы належаць гораду, іх лёсам распараджаецца гарвыканкам і ЖЭСы.

Тут пачынаецца самае цікавае. На тое, каб лячыць хворае дрэва, у бюджэтах усіх гэтых арганізацый грошай няма. Няма іх і на тое, каб утрымліваць дрэвы у належным стане. Гэта значыць, на падкормку, індывідуальную паліўку, а таксама апрацоўку хімікатамі сродкі не выдзяляюцца. Лягчэй і танней, па словах чыноўнікаў, спілаваць старыя і пасадзіць новыя дрэвы ці кусты. Тым не менш, у  Мінску ў летнія ночы праводзіцца хімічная апрацоўка пашкоджаных дрэў. Такім чынам за цёплы перыяд апрацоўваецца больш за 800 каштанаў, ліп і клёнаў. У нашым горадзе такія мерапрыемствы не праводзяцца.

Аб тым, што большасць дрэваў у цэнтры Гродна пашкоджаная і нежыццяздольная, кажа таксама гарадзенскі краязнаўца Ігар Лапеха, з якім мы прайшліся па горадзе:

«Бездумнае вынішчэнне дрэваў – гэта не выйсце. У цэнтры горада трэба аднаўляць алеі, высаджваць здаровыя дрэвы, маніторыць стан існуючых, абавязкова лекаваць. Да кожнага дрэва трэба мець індывідуальны падыход. Яго рост і выгляд залежаць ад пароды, глебы і ўмоў, дзе яно расце. За вулічнай паласой трэба весці спецыяльны дагляд – не дапускаць пападання рэагентаў, ажыццяўляць дадатковы паліў, падкорм, правільна абразаць галінкі, бо дрэвы розных відаў па-рознаму абразаюцца. У нас абразаннем дрэў займаюцца простыя рабочыя, а павінны – адмыслоўцы».

Яшчэ адна праблема ў тым, што пасадзіць новыя дрэвы ў Старым горадзе вельмі цяжка. Па-першае, згодна з законам на вузкіх гарадзенскіх вуліцах дрэў наогул не павінна быць. Па-другое – паўсюль камунікацыі, якім карані могуць перашкаджаць. Аднак і без дрэваў у горадзе нельга. Над кампрамісам трэба яшчэ доўга і шчыльна працаваць.

А пакуль галоўнае пытанне жыхароў горада – чаму дрэвы давялі да такога стану, што іх трэба спілоўваць – так і засталося адкрытым. Ніхто з прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў не змог адказаць, хто за гэта адказны, ківаючы адзін на аднаго.

Аднак Андрэй Лубін, начальнік Гродзенскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя зазначыў, што цалкам магчыма дачакацца новага вегетатыўнага перыяда дрэў, каб ацаніць іх стан, не высякаючы зараз.

Некаторыя дрэвы яшчэ можна выратаваць, замазаўшы ствалавыя дуплы ці абрэзаўшы сухія галіны. Для гэтага неабыякавым гарадзенцам трэба напісаць ліст ва ўпраўленне гарадской ЖКГ, якая направіць запрос “Зелянбуду”, які ў сваю чаргу разглядзіць яго і выдзеліць працоўных для лекавання дрэў.


Читайте также:

  1. vvk174 vvk174

    0

    0

    Задолбали со своей вырубкой и бюрократией!

  2.  naivnaya

    0

    0

    если в парке Жилибера все равно собираются сажать деревья, то почему бы не посадить уникальные, которые были еще раньше в Ботаническом саду Жилибера?
    Это был бы еще один плюсик к исторической памяти парка.

  3. stn stn

    0

    0

    Неоднократно видел как падают сосульки с крыш на тротуар по всему городу, вот это опасно.

    А что может быть через пару лет свалиться сухая ветка,ерунда!

  4.  s@sh

    0

    0

    stn :

    Неоднократно видел как падают сосульки с крыш на тротуар по всему городу, вот это опасно.
    А что может быть через пару лет свалиться сухая ветка,ерунда!

    Если дерево упадёт на припаркованный автомобиль, что особенно часто бывает во время грозы — будет не ерунда. Но я не верю, что целых 300 деревьев прямо в аварийном состоянии.

    Не вижу смысла сажать в парке Жилибера аж 100 деревьев. Нужно сажать столько, сколько там в ближайшее время может исчезнуть. Лучше бы часть планируемых деревьев посадили на советской и других улицах, на которых теперь пустыня.

  5.  mail.ru Макс Воробъев

    0

    0

    Опять деревья…. Зоеб…ле ими уже! Других новостей нету что-ли!

  6. Господин Бользен кот Шрёдингера

    0

    0

    Что за митинг? недосмотр органов

  7. licvin licvin

    0

    0

    Дрэвы трэба ратаваць. Гэтыя быдлачыноўнікі за апошнія пару год зрабілі горад «лысым». У летнюю спякоту немагчыма ў загазаваным горадзе знаходзіцца

  8.  foto_n

    0

    0

    Па-першае, згодна з законам на вузкіх гарадзенскіх вуліцах дрэў наогул не павінна быць.
    Это что за закон такой? Народ о нём знает или он специально для троллинга людей принят.
    Па-другое – паўсюль камунікацыі, якім карані могуць перашкаджаць.
    Если заложены протекающие канализационные трубы, или такой-же водопровод, то корни пытаются врасти в эти трещины, а если вокруг труб сухо, то и корням они не интересны. То-же справедливо и для кабелей. Так что не каранi перашкаджаюць камунікацыям, а наадварот.
    А вот отсутствие былого количества деревьев очень заметно. Раньше, лет 20 назад, такого количества пыли на мебели никогда не было ни летом, ни, тем более, зимой. А теперь, утром протёр, а в обед опять писАть можно.

  9.  Chucha

    0

    0

    Вось добра, што не маўчым аб гэтым. Калі ласка, вытлумачце падрабязнасці як і куды напісаць зварот аб уратаванні дрэў.

  10.  kjm

    0

    0

    А тым часам сёння раніцай на вуліцы Горкага, насупраць Белгазпрамбанку высечана чарговае абсалютна здаровае дрэва. Трэба ратаваць тыя што засталіся пакуль не позна.

  11.  kjm

    0

    0

    Chucha :

    Для гэтага неабыякавым гарадзенцам трэба напісаць ліст ва ўпраўленне гарадской ЖКГ, якая направіць запрос “Зелянбуду”, які ў сваю чаргу разглядзіць яго і выдзеліць працоўных для лекавання дрэў.
    Вось добра, што не маўчым аб гэтым. Калі ласка, вытлумачце падрабязнасці як і куды напісаць зварот аб уратаванні дрэў.

    Якія заявы? Зелянбуд сам павінен выконваць свае прамыя і непасрэдныя абавязкі. Абследаваць дрэвы і выконваць неабходныя лекавыя мерапрыемствы. Крытэрыі па неабходнасці зносу дрэваў дакладна акрэслены ў заканадаўстве, але, на жаль, у нас іх амаль не прытрымліваюцца, а так сама ад нядаўняга часу дадалося і неабходнае грамадскае абмеркаванне, што замацавана у агульнадзяржаўным заканадаўстве і рашэнні на мясцовым узроўні па ягонай адмене не законныя.

  12. Genowefa yandex.ru Genowefa

    0

    0

    Зеленхоз со своей миссией-не справляется!Это видят каждый день все жители нашего города!Чиновников Зеленхоза не наказывают наверно!Поэтому-деревья уничтожаются здоровые.Я выкладывала фотки на Гродненский форум спиленных деревьев на Врублевского.Совершенно здоровые деревья и росли далеко от домов и проезжей части.А вот после неумелого обрезания веток-деревья засыхают.Под Юностью ель так засушили.Неправильно обрезали нижние ветки.Липа засохла напротив дома 78/1-Врублевского после обрезки.Может нам организовать и зарегистрировать общество по охране деревьев?И самим обрезать и лечить деревья.Выписать паспорт на каждое дерево?Ведь мы теряем деревья-а это наши лёгкие!Посмотрите-сколько деревьев повреждено паразитом-омелой?И не видно-что бы чиновники спасали деревья!Наверно-они решили переселиться в другие места доживать старость???Иначе-откуда такое варварство у нас??

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июнь 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Май  
     12
    3456789
    10111213141516
    17181920212223
    24252627282930

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.