Новая эра ў будаўніцтве

Зносам будынку па вуліцы Горкага, 29 (6 кастрычніка) пачалася Новая Эра ў будаўніцтве гораду Гродна. Гораду — будучага.

Ёсьць план, дзе плануецца спланіраваць новы план выгляду старога месца. З-за вялікіх «корак» на дарогах цэнтру, вырашана цэнтр гораду перабудаваць. Хутка будзе зьнесены кляштар брыгітак, які знаходзіцца каля Дому Сувязі і ўсе будынкі паміж вуліцамі Карла Маркса і Кірава, і будзе пабудаваны Нова Вялікі Прашпект. Ён будзе пачынацца ад «Азота» і скончыцца на дзевятоўцы. Па гэтаму Новаму Вялікаму Прашпекту Горкага Касманаўта мы будзем маршыраваць з 1 па 9 мая, адзначаць Дні Незалежнасьці і дні Вялікай Рэвалюцыі.

Таксама будуць зьнесены наступныя будынкі: стары і новы замкі, кляштары францішканцаў і бернардынаў, фарны касьцёл. Як паведаміла паважаная асоба, прычына зносу — «ветхасьць і неўпісваньне ў ліцо гораду. Ліцо павінна быць выгалена і наадзеколонена. Чым мы і займаемся».

На гэтым месцы будзе пабудаваны Навейшы Мегасупер Турыстычны Развязачна-Спартыўны Комплекс. Ён будзе ўключаць новую дарожную развязку, якая пазбавіць цэнтр гораду ад «корак». Развязка ўключае светлафоры, новы ашфальт, падземныя тунелі і ліфты. Для турыстаў будзе пабудавана шмат боўлінгаў, більярдаў, кафе і гатэль. Таксама пабудуюць Новы Вялікі Сучасны Лядовы Каток і насыплюць Вялікую Гару, дзе спартоўцы-лыжнікі будуць трэніравацца, а турысты за невялікую аплату
змогуць праехаць па Маршруце. Для тых, хто дрэнна катаецца на лыжах, будуць прадухледжаны маршруткі.

Сымбалям Навейшага Мегасупер Турыстычнага Развязачна-Спартыўнага Комплексу будзе Вялікі Танк Пераможца. Слава КПСС.

Антось Лапаць


Читайте также:

  1.  blaze

    0

    0

    бред какой то.

  2.  смерть коммуниста

    0

    0

    вот шутник, коль воображение то твое разыгралосе то! однако шутник вы молодец «красный»

  3.  Xenos

    0

    0

    Молодцы!!! Давно пора все снести!!! В целях оптимизации исторической застройки!

  4.  Аноним

    0

    0

    Долбоеб, мозгов на большее нехватило?

  5.  Дзіма

    0

    0

    Я так разумей аўтар Антось Лапаць, а калі так, тады
    Антось Лапаць вы сапраўдны лапаць

  6.  Lex

    0

    0

    во вторую мировую у немцев был похожий план. «Эдельвейс» назывался… может давайте устроим конкурс на самую утопическую идею по перестройке Гродно?

  7.  Zinich

    0

    0

    Если наша власть не одумается, то скоро и до этого всё дойдёт

  8.  Barbos

    0

    0

    Смешно,конечно. И грустно.Грустно потому,что реально.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.