• Самы стары алтар Фарнага касцёла ў Гродна будзе адноўлены

    • 495
    • 31 октября 2012, 10:20
    • Гродноновости городарелигияреставрациямова

    Алтар св. Міхаіла Арханёла ў левай наве Фарнага касцёла з'яўляецца старэйшым нават за сам касцёл. Па словах ксяндза пробашча кс. Яна Кучынскага, падчас рэстаўрацыі алтару нададуць яго першапачатковы стыль, аздобіўшы арыгінальнай захаванай разьбой, але зменяць каларыстыку алтара, паведамляе каталiцкi партал grodnensis.by. Паводле гістарычных крыніц, алтар датуецца 1664 годам. Ён быў збудаваны ў драўляным касцёле св. Апосталаў Пятра і Паўла, а пазней быў перанесены ў касцёл св. Францішка Ксаверыя (катэдру). Паводле гістарычных даведак, у Фарным касцёле гэты алтар служыў як алтар Маці Божай Кангрэгацкай. Ёсць звесткі, што служыў і галоўным алтаром. Пасля яго перанеслі ў капліцу св. Міхаіла Арханёла ў левай наве.

    - Калі мы распачалі рэстаўрацыйныя працы, то даведаліся, што ніз алтара быў перароблены, - распавядае кс. пробашч Ян Кучынскі. - Зараз невядома, калі адбывалася гэтая перапрацоўка. Бачна, што дрэва нестарое – яму будзе дзесьці каля ста гадоў. Верхняя частка алтара захавалася арыгінальнай. Яна знаходзіцца ў моцна пашкоджаным стане. Магчыма, яна не рамантавалася з тых часоў, а толькі перафарбоўвалася. У пэўны час яна мела цёмна-сіні колер, які быў характэрны ўсяму касцёлу.
    Па словах святара, алтар цікавы тым, што мае зусім іншы выгляд, чым усе астатнія алтары Фарнага касцёла. Таксама ён цікавы сваёй накладной разьбой, якая больш нідзе не сустракаецца. Напрыклад, на астатніх алтарах катэдры разьба больш-менш падобная. У той час як на гэтым алтары яна інакшая. Гэтыя рэзьбіны аказаліся закінутымі за алтар. Калісьці яны адпадалі ад старасці і іх закідвалі, тады хтосьці мудра паскладаў яе за алтар, кажа кс. Ян.
    - Зараз, пачынаючы рэстаўрацыю, мы знайшлі шмат той разьбы, якая будзе адноўлена і зноў прымацаваная да алтара. Гэтая разьба своеасаблівая мастацкая знаходка, бо разьба, якая вісела на алтары, была прымацаваная кімсьці з іншых алтароў, а мы знайшлі менавіта арыгінальную. Такім чынам, мы прыдамо алтару тую форму, выгляд, які ён меў раней.
    Аднак каларыстыка алтара св. Міхаіла Арханёла будзе зменена, распавядае кс. Ян Кучынскі:
    - Калі мы зрабілі рэстаўрацыю галоўнага алтара, у вочы моцна пачаў кідацца бакавы. Галоўны алтар мае колер шэраватага мармуру, алтар Маці Божай Кангрэгацкай – больш блакітна-зялёны, белы мармур, а алтар св. Міхаіла Арханёла – пад шэра-зялёны мармур. Такім чынам ён моцна вылучаўся з унутранага ўбранства храма. Таму мы вырашылі распачаць яго рэстаўрацыю. І не памыліліся. Бо калі пачалі ставіць рыштаванні, убачылі, што наверсе ўсё дрэва проста спарахлела. У нейкі момант ён мог і зваліцца, а гэтага знізу не было бачна. Зараз мы працуем над тым, каб умацаваць алтар, захаваць ягоны пачатковы выгляд і надаць яму новую каларыстыку, падобную да алтара Маці Божай Кангрэгацкай. Гэта робіцца з мэтай, каб у касцёле была адна колеравая гамма.
    Праўдападобна, што гэты алтар быў пастаўлены ў гэтым месцы на хуткую руку – у яго ззаду не было ніякай канструкцыі. Ён проста стаяў на дошках. Таму зараз робіцца канструкцыя, каб яго ўмацаваць.
    - Давядзецца замяніць там некаторыя часткі, бо яны ўжо непрыдатныя, спарахлелыя, - працягвае кс. Ян. - А тыя часткі, якія магчыма захаваць, мы, канешне, пакінем, умацоўваючы спецыяльнымі хімічнымі сродкамі. Другая частка рэстаўрацыйных прац – каларыстыка. Алтар набудзе выгляд мармуровага. Сам абраз св. Міхаіла Арханёла знаходзіцца ў вельмі добрым стане, але мы таксама яго будзем рэстаўраваць.
    Навуковым кіраўніком рэстаўрацыйных прац з'яўляецца гродзенскі мастак і рэстаўратар Уладзімір Кіслы, ён таксама робіць рэстаўрацыю абраза. Таксама працуюць рэстаўратары з Мінска – Уладзімір Нікіцін, які адказны за рэстаўрацыйныя працы алтара. Раней планавалася скончыць рэстаўрацыю алтара да свят Божага Нараджэння, аднак убачыўшы стан алтара, рэстаўратары зразумелі, што працы зацягнуцца даўжэй. Да св. Міхаіла Арханёла моляцца ў розных інтэнцыях, але ў першую чаргу – ад абароны ад злога духа, ад яго спакусаў. Аб фізічным здароўі моляцца да Маці Божай Кангрэгацкай, а да св. Міхаіла моляцца аб здароўі духоўным. //Алеся Бяленік

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 5

  • У пассажиров появилась возможность покупать билеты только с ручной кладью. Новый тариф называется «Лайт».

    На границе с Литвой изъят чай Relax, содержащий коноплю. Чай в Беларусь не пустили пограничники.

    В МТС при покупке смарт-часов Samsung теперь можно получить беспроводные наушники Samsung Level U за 10 копеек. Наушники подключаются к часам и позволяют слушать музыку без смартфона.

    Зона, в которой запрещено летать в Гродно, значительно сократилась. Теперь на ней не перекрыта половина центра, как это было до сих пор — объекты выделены точечно.

    По предварительным данным, около 21.30 часов того же дня в ходе совместного распития спиртных напитков между погибшим и его братом возник конфликт, в ходе которого старший брат причинил ранение младшему....

    Подборка атмосферных фото Гродно с дрона в исполнении Сергея Морозова. Эти снимки точно не оставят вас равнодушными.

    Все новости