• Як спаскудзіць добрую ідэю на дзяржаўным узроўні

    • 6811
    • 29 октября 2012, 12:08
    • Гроднофотовпечатлениямнение

    З'явіўся крытычны водгук на форум “Музеі Беларусі”. Пагляд знутры – вачыма ўдзельніцы – апублікаваў гомельскі сайт Клічнік.іnfо. Разгледзім на канкрэтным прыкладзе, абраўшы першы нацыянальны музейны форум «Музеі Беларусі», што праходзіў у Гародні з 12 па 14 кастрычніка 2012 года. Праводзіўся ён нібыта дзеля таго, каб прааналізаваць сённяшні стан музейнай справы, а таксама яе патэнцыял і перспектывы, пазнаёміць музеі з сучаснай тэхнікай для выкарыстання яе ў экспазіцыях і г. д., і г. д… Такім чынам, найперш добрую ідэю трэба згенераваць. Дзякуючы светлым галовам нашых міністраў – такім, як у Паўла Паўлавіча Латушкі – гэта зрабіць не надта складана. Паехалі далей. 1. Каму даверыць праводзіць? Натуральна, якому-небудзь абласному цэнтру. Бо Менск, маючы рознага кшталту рэсурсы і вялікі досвед правядзення мерапрыемстваў можа справіцца без праблем, а вось абласны цэнтр няхай парыпіць ды папыхціць. 2. Дзе праводзіць? Напрыклад, у цэнтральным спартыўным комплексе горада. Выкажам меркаванне, што сярод аматараў спорту небагата музейных аматараў, што ў нашай справе (спаскудзіць ідэю) вельмі важна. Спартсмены блытаюцца пад нагамі ўдзельнікаў, удзельнікі – пад нагамі спартсменаў… Прыгажосць!.. І яшчэ: ні ў якім выпадку не ляпіце на сцены ЦСК указальнікі: чым менш не-спартсменаў знойдзе месца правядзення форуму – тым лепш. 3. Як заблытаць удзельнікаў яшчэ на стадыі падрыхтоўкі? Па-першае, скажыце ім, што вышыня экспазіцыі будзе не 2 метры, а 2,5. Во смеху будзе, калі яны пачнуць бегаць у пошуках драпіроўкі для лішніх 50 см! Па-другое, паведамце ім, што перад камісіяй кожны музей будзе прэзентавацца 30 хвілін. Потым паведамце, што 10. Потым – 2. Няхай дзякуй скажуць, што не ў адваротным парадку. 4. Дзе рассяліць удзельнікаў? Музейшчыкаў з абласных цэнтраў можна пасяліць у неблагія гатэлі. А вось не надта прэтэнцыйных удзельнікаў з раёнаў – у студэнцкі інтэрнат, які калісьці быў неблагім гатэлем, але сёння ад яго тут засталася толькі шыльда ля ўваходу ды высокія кошты (Br 86 000 – 150 000 за месца на суткі). Каб салодкім не здавалася жыццё, пажадана, каб сіфонілі холадам усе магчымыя адтуліны ў пакоі, каб цякло са столі, калі нехта вышэй паверхам мыецца. Гэта не кажучы ўжо пра перакошаны ўнітаз ды сцёкавую дзірку ў падлозе замест ванны. 5. Дзе карміць удзельнікаў? Можна прапанаваць недарагія і нясмачныя абеды ў суседняй з ЦСК рэстарацыяй. Ды без буфета ўсё адно не абысціся. Буфет у ЦСК мусіць быць толькі адзін. Няхай там у час абеду будуць кіламетровыя чэргі. Няхай удзельнікі і госці за недахопам сталоў будуць мясціцца на падваконнях і прыступках, у вузкіх калідорчыках побач з прыбіральнямі. Вось вам за тое, што не пайшлі есці ў рэстарацыю недарагія і нясмачныя абеды! 6. Як арганізаваць забаўляльную праграму для ўдзельнікаў? Сустрэць гасцей з кожнага музея яшчэ ў гатэлі і запытаць, колькі чалавек пойдзе ў мясцовы тэатр. Запісаць колькасць і толькі потым папярэдзіць, што ўсё гэта – за іх кошт. 7. Як праводзіць форум? Ні ў якім выпадку не папярэджвайце ўдзельнікаў, што сваю відэапрадукцыю не абавязкова круціць з 10 да 18 гадзін на поўную гучнасць. Пасля таго, як яны выйдуць з ЦСК з квадратнымі галовамі, пытанне паходу ў тэатр за свой кошт адпадзе само сабой: будзе ўжо не да тэатраў. Раздайце ўдзельнікам праграмы форуму. Час мерапрыемстваў, адзначаных у праграме, будзе ссоўвацца, але вы аб гэтым нікога не папярэджвайце. Няхай музейшчыкі самі пабегаюць з аднаго канца ЦСК ў другі, каб паглядзець, які музей зараз паказвае сваю дэманстрацыйную праграму. Не здарма ж экспазіцыі размесцілі паабапал бегавых дарожак! Не абмяжоўвайце музейных супрацоўнікаў у фармаце дэманстрацыйных праграм і прэзентацый сваіх музеяў. Няхай недарэчны лубок з беларускіх сцэн перавандруе і сюды. Ёсць тыя, каму гэта і прыйдзецца даспадобы. Астатнія ж хай паламаюць галовы: чым жа вясковы клубны работнік адрозніваецца цяпер ад навуковага супрацоўніка ў музеі? 8. Як узнагароджваць? Пакінем гэты пункт на сумленні журы. 9. Як прыгожа скончыць? Высокапастаўленыя асобы мусяць сказаць пра арганізацыю форуму і пра дасягнутыя мэты шмат прыгожых словаў. Якія, тым не менш, так і не дадуць адказаў на пытанні ўдзельнікаў «Што ж гэта было?» і «Дзеля чаго/каго ўсё рабілася?» Усе адзначаныя хібы – толькі тое, што бачыла на свае вочы аўтарка гэтых радкоў, якая прысутнічала на форуме ў складзе групы ўдзельнікаў ад аднаго з музеяў Гомельскай вобласці. Але можна ўявіць патэнцыйны маштаб гэтых хібаў. Зрэшты, як бачым, спаскудзіць добрую ідэю – справа няхітрая, і звычайна нашыя гора-арганізатары без цяжкасцяў з ёй спраўляюцца. фота аўтара Валянціна Міронава

    Читайте по теме:


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 11

  • Это фирменная торговая точка предприятия «АзотСервис», которое многие гродненцы знают по кулинарной и кондитерской продукции: пельменям, вареникам, чебурекам...

    Генеральный директор ОАО "Гродненский стеклозавод" Юрий Скрипко отметил, что новое предприятие может появиться в Гродно.

    Товары, которые предназначались для использования в коммерческом обороте, ввозились в течение полугода мелкими партиями с территории Польши. Мужчина также организовал его ввоз другими гражданами.

    Идя на разные ухищрения с родной таможней, белорусы получили удар откуда не ждали: поляки стали чаще аннулировать документы на возврат НДС.

    Что сейчас происходит на некогда забытом участке на Немане и когда жители южной части города смогут без пробок добраться до центра, узнавал журналист «Вечернего Гродно».

    Фигурант ранее был судим за распространение порнографических материалов, мужеложство и иные действия сексуального характера, совершенные с лицом, не достигшим шестнадцатилетнего возраста.

    Согласно кадастровой оценке, дороже всего стоит земля, что вполне ожидаемо, в популярных Коробчицах. Самая низкая кадастровая стоимость земли в деревне Скребляки Одельского сельсовета.

    Все новости