• Больш за 2 тысячы апытаных па выбуху

    • 4215
    • 04 августа 2008, 13:47

    Па папярэдніх дадзеных, супрацоўнікі міліцыі і КДБ апыталі больш за 2 з паловай тысячы жыхароў Гродненскай вобласці наконт выбуха, што адбыўся ў Мінску ў ноч з 3 на 4 ліпеня. Людзі самых розных прафесій трапілі ў поле зроку службоўцаў, якія высвятляюць абставіны здарэння. Акрамя дзеячоў апазыцыйных партый і няўрадавых арганізацый супрацоўнікі праваахоўных ворганаў вядуць апытанне сярод настаўнікаў хіміі, прадпрымальнікаў і гандляроў  сокам на рынках горада. Зацікаўленасць міліцыянтаў выклікаюць таксама людзі, якія служылі ў свой час у інжынерна-сапёрных войсках і мелі дачыненне да выбуховых рэчываў, і людзі што ўваходзяць у саюз аўганцаў, былыя міліцыянты, а таксама тыя, хто калісці служыў ў гарачых кропках па ўсяму свеце. На думку гарадзенскіх праваабаронцаў, хаатычныя дзеянні праваахоўных ворганаў сведчаць перш за ўсё аб бездапаможнасці, якая  паміж іншым з’яўляецца падставай масавага  парушэння правоў чалавека. У Гродна больш за тыдзень таму з’явіліся аб’явы, у якіх ад імя ўпраўлення ўнутраных спраў  жыхары горада папярэджваюцца аб тым, што ў выпадку выяўлення падазроных  безгаспадарчых пакункаў яны павінны тэрмінова паведаміць аб знаходцы супрацоўнікам міліцыі і ў піратэхнічную службу, паведамляе Радыё Рацыя

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 15

  • В Беларуси заработала платежная система Apple Pay. Точнее, она работала и до этого момента, однако «неофициально» и лишь с карточками иностранных банков

    Более сотни юношей со всей Гродненщины 18 ноября пополнили ряды новобранцев. В Гродненской области в ходе этой призывной кампании защитниками Отечества станут около 1 800 юношей.

    Аукцион должен был состоятся 18 ноября в здании комитета государственного имущества Гродненского областного исполнительного комитета. Но на него не подали ни одной заявки, пишет «Вечерний Гродно».

    — Но на следующее утро мне пришло сообщение с просьбой оплатить проценты для закрытия кредитного договора после возврата товаров в Гродно.

    Ребёнка и его отца, которые пропали в Гродно, ищут на территории Сочи, Адлера, Гагры и морских курортах Краснодарского края.

    Выяснилось, что старые тарифы подорожали, а новые тарифы стоят столько же, сколько раньше стоили тарифы с багажом. По сравнению с ценами неделю назад это плюс $15.

    Водитель Citroen влетел в выдвижную гидравлическую лапу автовышки, на которой в это время работали люди.

    Все новости