Культура – гэта сукупнасць матэрыяльных і духоўных дасягненняў грамадства, набытых на працягу ўсёй гісторыі. Культура – звяно паміж мінулым, цяперашнім і будучым. Пачатак культуры ідзе ад пачатку чалавечага грамадства. Беларускі народ мае багатую самабытную моўную культуру і вельмі важна зберагчы і захаваць яе для нашчадкаў. Знаёмства з казкамі, загадкамі, прыказкамі і прымаўкамі дапамагае дзецям спазнаць духоўны свет народа.

У Палацы творчасці дзяцей і моладзі працуе гурток «Беларуская культура». Дзейнасць гуртка разлічана на малодшы школьны ўзрост і будуецца на выснове тэарэтычных і практычных заняткаў з выкарыстаннем сучасных методык і тэхналогій. Для большага разумення і запамінання тэм, шмат часу адводзіцца гульням і практычным заняткам.

Праграма ўключае:

  • Мова і літаратура Беларусі.
     
    Мова продкаў. Першыя пісьмовыя крыніцы. Мова старажытных летапісаў. Рукапісная кніга. Аб паходжанні беларускіх слоў. Мастацкае слова і перыяды яго развіцця. Беларуская літаратура сярэднявечча і беларускія асветнікі. Першая друкаваная кніга ў Беларусі.
     
    Гурток "Беларуская культура" запрашае дзяцей малодшага школьнага ўзросту
     
    Пісьменнікі Гродзеншчыны. Месцы, звязаныя з імі. Нашы мясціны ў творах мастацкай літаратуры. Сучаснае літаратурнае жыццё горада. Літаратурныя аб’яднанні, таварыствы, клубы. Літаратурныя старонкі ў мясцовай газеце.
     
  • Беларускія народныя традыцыі.
     
    Новы год і Каляды. Калядныя і навагоднія звычаі беларусаў і іншых народаў. Масленка. Гуканне вясны. Вялікдзень. Прыкметы, якія суправаджаюць кожнае свята.
     
    Гурток "Беларуская культура" запрашае дзяцей малодшага школьнага ўзросту
     
  • Дзіцячы фальклор.
     
    Беларускія народныя казкі. Прыказкі і прымаўкі. Загадкі. Легенды і паданні. Фальклорныя матывы ў творах беларускіх пісьменнікаў (Купалы, Коласа, Танка і інш.).
     
    Гурток "Беларуская культура" запрашае дзяцей малодшага школьнага ўзросту
     
    Гульні дзяцей беларусаў у калядна-абрадавых святах. Вобраз казы, мядзведзя і іншых звяроў у вераваннях і гульнях беларусаў.
     
  • Гісторыя роднага краю.
     
    Жыццё беларускіх плямён і адкуль мы гэта ведаем. Як і дзе ўзнікалі паселішчы? Назва “Белая Русь”. Заняткі старажытных жыхароў Беларусі. Рэкі ў жыцці чалавека. Наш Нёман. Узнікненне Гродна на беразе Нёмана. Гісторыя нашага горада. Легенды ўзнікнення горада. Вуліцы Гродна. Мая вуліца. Назвы вуліц і іх паходжанне.

Усе жадаючыя запітсацца ў гурток могуць звяртацца па адрасе: Каложскі парк, 1 (былы Палац піянераў), каб. 206, тэл. 74-49-22, +375-29-88-68-914.


Читайте также:

  1.  Сказочный Леший

    0

    0

    Добрая навіна 🙂

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Июль 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июн  
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    3031 

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.