• "Басовішча 2008": бясплатныя візы, амаль бясплатны праезд

    • 5421
    • 03 июля 2008, 01:20

    Арганізатары фэстывалю «Басовішча» Беларускае аб’яднаньне студэнтаў у Польшчы дамовіліся на бясплатную візавую падтрымку гледачам фэсту. Каб патрапіць у сьпіс шчасьліўчыкаў, патрэбна да 7 ліпеня даслаць заяўку з асабістымі дадзенымі на адмысловы мэйл БАСу.

    Да 17:00 7 ліпеня 2008 году ахвотныя атрымаць візу мусяць даслаць наступныя зьвесткі: 
    • Імя і прозьвішча лацінкай (як напісана ў пашпарце!)
    • Сэрыя і нумар пашпарта
    • Адрас электроннай пошты
    • Нумар мабільнага тэлефону ў міжнародным фармаце (+375 ** *******)
    Пашпарт мусіць быць дзейсным да 20 кастрычніка 2008 году (інакш візу не дадуць), і заяўляльнік ня мусіць мець ранейшых парушэньняў у перасячэньні межаў краінаў Шэнгенскай дамовы. Дасылаць заяўку трэба на мэйл basy2008@gmail.com. Калі ж Вы з Горадні ці з гарадзенскай вобласьці, то кантактуйце праз zasvabodu.hrodna@gmail.com. Далей застаецца чакаць: з Вамі зьвяжуцца прадстаўнікі БАСу ці іх давераныя асобы. Таксама гарадзенскі Рух «За Свабоду» ладзіць арганізаваны бясплатны даезд гледачоў «Басовішча-2008» з вакзалу памежнага гораду Кузьніца Беластоцкая (Польшча). Каб патрапіць у аўтобус, дасылайце свае кантакты на мэйл zasvabodu.hrodna@gmail.com. Да Кузьніцы Беластоцкай можна дабрацца цягніком з Горадні. Адпраўленьні — у 3:40, 7:55, 10:05, 14:50, 19:47, 22:34. Кошт квітка з Горадні да Кузьніцы — каля 5 тысячаў беларускіх рублёў.
    Яшчэ месяц таму кіраўнік БАС Радаслаў Дамброўскі распавядаў у інтэрвію Generation.bY, што плянуюцца бясплатныя візы. Увесь гэты час ішлі перамовы, вынікаў якіх чакалі многія. І нарэшце пры спрыяньні польскага МЗС і тэлеканалу Белсат зьявілася добрая навіна. Радаслаў усьцешаны пасьпяховым вырашэньнем перамоваў наконт візаў, бо «фэстываль для людзей, і хочацца бачыць гледачоў як з польскага боку мяжы, так і зь беларускага»:
    «З-за межаў наведвальнікі зь Беларусі маглі б мець праблемы з перасячэньнем мяжы, з атрыманьнем візаў. Таму такая падтрымка яшчэ больш суцяшае, хаця самы лепшы варыянт — адсутнасьць межаў ды візаў, як ня мае межаў музыка ў цэлым, так і Басовішча».
    Басовішча-2008 пройдзе 18-19 ліпеня ў мястэчку Гарадок (Польшча) недалёка ад беларускай мяжы. Праграма фэстывалю амаль сфармаваная, а для тых, хто едзе ўпершыню, будзе карысным матэрыял «5 рэчаў, якія трэба ведаць пра Басовішча». паводле http://generation.by

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 21

  • Маршрут проляжет по обе стороны белорусско-польской границы. Это будет своеобразное кольцо, которое позволит путешествующим на велосипеде посетить два популярных туристических объекта, распложенных...

    За год среднестатистический белорус съедает больше 20 кг сахара. Сколько из них произведено на Скидельском сахарном комбинате, точно не скажет никто, но доля предприятия из города-спутника очень велика,...

    В Беларуси прорабатывается ряд мер по стимулированию рождаемости, в том числе пособие для женщин за рождение детей с кратким перерывом - в три-четыре года.

    Ездите в общественном трансппорте с месячными проездными? Рассказываем, за что можно схлопотать штраф при, казалось бы, оплаченном проезде.

    Думаете, больше всего в Гродненской области себе могут позволить жители Гродно? А вот и нет!

    В Гродно у фуры во время движения отсоединился полуприцеп. Все произошло на улице Суворова и без последствий.

    Завершить переезд и обустроиться на новом месте в Гродно областная библиотека планирует в январе будущего года.

    Все новости