• Менчане шукаюць старыя фотаздымкі Гародні

    • 5617
    • 18 июня 2008, 14:13

    Можа й для некаторых гэта зусім ня нова, але праглядаўшы стары нумар “Вячэрняй Гародні” за чацьвертае чэрвеня заўважыў цікавы артыкул, які чамусьці абмінуў блёг. Менчане шукаюць старыя фотаздымкі Гародні Квартал жылой забудовы ў цэнтры гораду перайшлоў ва ўласнасьць да “Беларускага Народнага Страхавога Пэнсыённага Фонду”. Цяпер менчане шукаюць фотаздымкі, якія дапамогуць аднавіць гістарычнае аблічча гэтай часткі старога гораду. - Мы хацелі б набыць фота гэтага кварталу, і старыя, і новыя, датуемыя “польскім часа”, - распавёў старшыня назіральнага савету фонду Ігар Кавалёў. – Асабіста зацікаўлены ў тых, на якіх адлюстрованы двары ды той будынак, які быў зруйнаваны зусім кагадзе, а таксама від з боку кінатэатру. Квартал быў выстаўлены на аўкцыён, але па той прычыне, што на ўдзел у ім была пададзена толькі адна заяўка, ён не адбыўся. Як паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік зямельназабудоўнай і геадэзічнай службы гораду Андрэй Севярын, менскі фонд набыў участак агульнай плошчай у паўгіктары па дагавору. Праэкт рэгенерацыі забудовы ў бліжэйшы час будзе замоўлены. Па інфармацыі Ігара Кавалёва, тут плянуюць малапавярховую забудову гандлёва-забаўляльнага прызначэньня. У старым квартале разьмесьцяцца кавярні, з фасадаў быдынкаў – дробныя крамы. Пры ўсім гэтым інвестар зацікаўлены стылізаваць зьнешні выгляд будынкаў па фотаздымках з улікам гістарычнае характару забудовы. Фотаздымкі жа пасьля будуць выкарыстоўвацца ў інтэр’ерах гатэлю ў доме купца Мураўёва. Калі вы знайшлі ў сваёй калекцыі фота старога кварталу “вул. Калючынская – вул. Савецкая – пляц Савецкі” тэлефануйце ў “Вячорку” па нумару 77-23-78. Прыносьце нам кадры з названымі дворыкамі, і, магчыма, вам пашанцуе: фота набудзе інвестар, яно паўдзельнічае ў выставе, а ваша гісторыя пра тое, якім чынам вы сталі ўладальнікам гэтага здымку будзе надракавана ў нашай газэце. Паводле Алёны Сіневіч, “ВГ” Пераклад Зьмітра Палякова Ну вось, а нас заўсёды палохалі нейкім інвестарам з Масквы. Застаецца чакаць, што з гэтага атрымаецца.

    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий!

    Комментарии: 17

  • В Беларуси заработала платежная система Apple Pay. Точнее, она работала и до этого момента, однако «неофициально» и лишь с карточками иностранных банков

    Более сотни юношей со всей Гродненщины 18 ноября пополнили ряды новобранцев. В Гродненской области в ходе этой призывной кампании защитниками Отечества станут около 1 800 юношей.

    Аукцион должен был состоятся 18 ноября в здании комитета государственного имущества Гродненского областного исполнительного комитета. Но на него не подали ни одной заявки, пишет «Вечерний Гродно».

    — Но на следующее утро мне пришло сообщение с просьбой оплатить проценты для закрытия кредитного договора после возврата товаров в Гродно.

    Ребёнка и его отца, которые пропали в Гродно, ищут на территории Сочи, Адлера, Гагры и морских курортах Краснодарского края.

    Выяснилось, что старые тарифы подорожали, а новые тарифы стоят столько же, сколько раньше стоили тарифы с багажом. По сравнению с ценами неделю назад это плюс $15.

    Водитель Citroen влетел в выдвижную гидравлическую лапу автовышки, на которой в это время работали люди.

    Все новости