Гарадзенскі гарвыканкам забаранiў прэм’еру польскага кінафільма

Генэральнае консульства Польшчы ў Горадні мелася правесьці сустрэчу з вядомым польскім рэжысэрам Рышардам Бугайскім.

Палякі хацелі арэндаваць зал ў самым сучасным і буйным кінатэатры Гродна. З гарвыканкаму прыйшоў адмоўны адказ, без канкрэтных тлумачэньняў. Яго падпісалі намесьнік старшыні па эканоміцы Аляксандар Сіўцоў і загадчык аддзела культуры Генадзь Жалязьняк. Самога кіраўніка гарвыканкаму Аляксандра Антоненкі на гэты момант у горадзе не было.

Паводле консула Марэка Малюхніка, Генэральнае консульства Польшчы падрыхтавала на сьнежань культурную праграму з чатырох пунктаў, у якой адзін спэктакль на польскай мове,  кінафільм «Сьмерць ротмістра Пілецкага», канцэрт і мастацкая выстава. Меркавалася, што пасьля прэм’еры фільму адбудзецца сустрэча з яго рэжысэрам Рышардам Бугайскім. Даведаўшыся пра адмову гарадзкіх уладаў, ён у Горадню не прыехаў, а сам фільм палякі мусілі паглядзець у сябе ў памяшканьні консульства.

Дасьведчаныя асобы сказалі Алесю Кавалёву, што ўлады маглі зрабіць такі «выбрык» таму, што ў запрашэньнях на кінасэанс, апроч Генэральнага консульства, быў пазначаны таксама Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс, які беларускія ўлады абвесьцілі летась нелегітымным.

Варта нагадаць, што месяц таму адбылася міжнародная выстава-пленэр «Наша Горадня», на якой прадставілі свае карціны мясцовыя мастакі, а таксама польскія і літоўскія. Арганізатарамі выступілі польскае і літоўскае консульствы. Усё гарадзкое начальства прыйшло на выставу, але ўбачыўшы сярод наведнікаў саму Анжаліку Борыс, хуценька рэціравалася, не чакаючы адкрыцьця выставы.

Алесь Кавалёў


Читайте также:

    Оставить комментарий


    Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


    Поиск


    Популярное за неделю



    Афиша Гродно

    Отдых в Гродно




    Отзывы о заведениях






    Все новости Беларуси

  1. Архив

    Август 2019
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Июл  
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 

  2. Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.