Адкрый Новы Свет – фотаакцыя ў абарону Гародні

novysvet.jpg

28-29 чэрвеня ў Гродне ў межах кампаніі па абароне гістарычнай спадчыны горада, пройдзе грамадская фотаакцыя “Адкрый Новы Свет”. Мэта акцыі – прыцягнуць увагу жыхароў горада да планаў гарадскіх уладаў па рэканструкцыі гарадскога квартала прыватных забудоваў пачатку ХХ ст., вядомага пад назвай “Новы Свет”.

Арганізатарамі фотаакцыі выступілі шэраг грамадскіх арганізацый, грамадзянскіх ініцыятываў, а таксама неабыякавыя жыхары горада. Да ўдзелу ў фотапленэры запрошаныя як вядомыя беларускія фатографы, так і аматары фотасправы. Фотапленэр “Адкрый Новы свет” адкрыты для кожнага хто любіць трымаць у руках фотаапарат. Клас камеры і вопыт у фатаграфаванні значэння не маюць. “Ваш здымак – гэта перш за ўсё сімвал любові да старой Гародні і абароны сваёй культурнай спадчыны”, — заклікаюць арганізатары.

Новы Свет – гэта ціхі гарадзенскі квартал са старасвецкімі сядзібамі, выдатнымі помнікамі архітэктуры мадэрну, канструктывізму і неабарока. Гэта адзін з нешматлікіх кавалачкаў Беларусі, дзе застаецца некранутым гарадскі пейзаж пачатку мінулага стагоддзя. Комплекс Новага Света акрэсліваецца вуліцамі Горкага – Астроўскага – Дзяржынскага — 17 верасня – Міцкевіча. Тут жылі многія вядомыя гарадзенцы. У Новым Свеце прайшлі дзіцячыя гады беларускага паэта Максіма Багдановіча.

Сёння гэтая гістарычная частка Гародні знаходзіцца пад пагрозай знішчэння: мясцовыя “рэканструктары” плануюць знесці большасць дамоў. Жыхароў Новага Свету пачалі перасяляць у спальныя раёны горада. Новыя “гаспадары”, у тым ліку ўрад Масквы, маюць свае планы “ўпарадкавання” гэтага гістарычнага кварталу. Будучыня Новага Света застаецца невядомай…

“Засведчы гісторыю Гародні ХХ стагоддзя! Зрабі СВОЙ здымак Новага Свету! Запрашаем да ўдзелу ў фотапленеры “Адкрый Новы Свет”!, — звяртаюцца арганізатары да ўдзельнікаў і жыхароў горада.

Усе ўдзельнікі пленэра адначасова будуць здымаць вуліцы квартала. Жанр здымка кожны выбірае сам: архітэктура, партрэты жыхароў, рэпартаж, фотакалаж, фотакомікс

Вынікі фотапленэру будуць выдадзеныя на CD, куды ўвойдуць выбраныя работы кожнага з ўдзельнікаў акцыі, агляд гісторыі фотаздымку ў Гродна, віртуальная карта Новага Свету.

Удзел у фотаакцыі “Адкрый Новы Свет” адкрыты, далучыцца можа кожны, дастаткова толькі паведаміць аб сваім жаданні на fotaplenerharodnia2008@gmail.com


Читайте также:

  1.  Eugene

    0

    0

    «Новыя “гаспадары”, у тым ліку ўрад Масквы, маюць свае планы “ўпарадкавання” гэтага гістарычнага кварталу.»

    Пусть московское правительство гадит у себя в Москве, а Гродно превращать в Москву не надо.
    Москва свое лицо уже давно потеряла, зачем же замахиваться на Гродно, город с уникальной историей и душой?

  2.  s@sh

    0

    0

    Я не понял, каким образом правительство москвы может управлять городом Гродно, они что приватизировали наш город?

  3.  mikola

    0

    0

    правительство москвы купило квартал нового света, поэтому они там могут делать что угодно…

  4.  n.nezzvanova

    0

    0

    москва и в россии охреневает! в одном областном южном городе — ворота на кавказ — москвичи скупают целые улицы. все в рекламе и в прочей хирне. о каком лице города можно говорить? все уродуют!
    а в самой москве за рекламными щитами скоро главного храма с кремлем видать не будет.

    эти *ляди и сюда доберутся, но сделают все по могилевским образцам.

  5.  Shadow

    0

    0

    Да никаким москвичам не нужны эти дома. Ведь выставлялись на аукцион недавно, никто и не купил. Это наши власти оправдывают снос построек таким образом. Мол, снесут за бюджетные деньги, а тут инвестор сразу и купит этот участок! Однако пока не работает этот план

  6.  Jurka

    0

    0

    Так, будынкі не патрэбны, Але нерухомасць — гэта не толькі будынкі, гэта таксама і ўчастак. Вось яны інвестарам і патрэбны. Патрэбныя пустыя ўчасткі. А хто з яўляецца інвестарам, ніхто ж дакладна не ведае

  7.  Alconafft

    0

    0

    Акция в защиту гадюшников и бомжатников 😀

  8.  Jurka

    0

    0

    Alconafft, а вы, я так разумею, жывеце ў 9-павярховым доме з чыстымі пад ездамі, без павыбіваных лямпачак, сцены пад езда — без традыцыцйных «наскальных роспісаў» тыпу Х.. А перад вашым домам цудоўныя заасфальіраваныя аўтастаянкі, клумбы з кветкамі. Шматпавяврховікі — гэта ж проста рай!
    Раю паехаць у Еўропу і паглядзець як жывуць людзі. І зразумейце нарэшце. Гарадзенскую забудову да стану «гадюшников и бомжатников» давяла савецкая ўлада, мэтанакіравана знішчаючы ў горадзе інстытут прыватнай ўласнасці на зямлю. Прыватныя домаўладальнікі людзьмі ў савецкія часы не лічыліся. Таму ў прыватным сектары не было ані вады, ані газу, ані туалетаў, ані тэлефонаў.
    Калі вы не ведаеце, элементранай гісторыі горада, у якім жывеце, і разважаеце катэгорыямі homo sovieticus, то мне вас вельмі шкада.

  9.  sioma

    0

    0

    Акция в защиту гадюшников и бомжатников

    Alconafft, не турбуйся — на твой участак цеплатрасы і «хату» з кардону ні хто не прэтэндуе.

  10.  Alconafft

    0

    0

    To Jurka: только что оттуда…на центрацьных улицах красиво, а пару шагов в сторону — задница (Про Берлин, Прагу, Варшаву, Вильнюс)А валить всё на кого-то как раз в стиле наших «протестующих». А то, что вы называете «Новым светом» нужно давно снести и продать участки, сам первый побежал бы покупать. Или, как вариант — продать этот же гадюшник нормальному хозяину за нормальные деньги. А вы, вместо чтобы убиваться по этим развалюхам — купите их, живите там и реставрируйте за свои кровные.

  11.  Jurka

    0

    0

    Шаноўны Alconafft. Вы не ўважліва чытаеце.
    1) з вашых слоў можна зрабіць выснову, што ў Берліне «на центральных улицах красиво, а пару шагов в сторону — задница». Адкажыце на пытанне. А ў нас як? Крок у бок — прыгожа? Паглядзіце, як выглядаць двары дамоў на Савецкай. Плітку на вуліцы паклалі, а дамы і двары не добраўпарадкавалі. Як вам такі крок ў бок па-беларуску? Гэта па-вашаму нармальна?
    Акрамя таго плітка ўжо пачынае лупіцца. Сам бачыў на Замкавай, Акадэмічнай ды іншых вуліцах. Прыгожа ў нас!!!!??? А ў іх, у капіталістаў усё дрэнна.

    2) Новы свет «нужно давно снести и продать участки …продать этот же гадюшник нормальному хозяину за нормальные деньги». І зноў не ўважліва чытаеце і думаеце катэгорыямі таталітарнай дзяржавы. Вы бачылі ў Вільні, Варшаве і Берліне, каб дзяржаўны чыноўнік вырашаў пытанне нерухомасці, якая знаходзіцца ў прыватнай ўласнасці? Каб прыйшоў і заявіў ўладальніку: Заўтра мы ў вас ўчастак забіраем, бо пахану з Масквы захацелася 5-павярховы дом пабудаваць на гэтым месцы, а я на гэтым наваруся. Вось гэта і ёсць беларуская схема пераразмеркавання ўлады!
    Гэтыя дамы на Новым свеце ваша ўласнасць ці ўласнасць А ці С?
    І далей. З вашых меркаванняў вынікае, што там жывуць ненармальныя людзі? Толькі таму, што яны бяднейшыя за заможнага сябра са сталіцы? Упэўнены, калі б жыхары гэтага раёна валодалі адпаведнымі сродкамі, раён выглядаў бы інакш.
    3) вы мне раіце «купите их, живите там и реставрируйте за свои кровные». Дык вось. Купляць дом на Міцкевіча не збіраюся! Чаму? Бо ўжо маю СВОЙ ДОМ, пабудаваны ў 20-30 гады 20 ст. ў занёманскай частцы, менавіта як вы параілі за свае кроўныя, калі як падазраю, ваша сям я ў нашым горадзе яшчэ не жыла.
    Калі ў верасні 1939 г. ў нашым горадзе з явіліся савецкія басякі з трохлінейкамі і парцянкамі-абмоткамі, то пачалі забіраць прыватную ўласнасць і нерухомую маёмасць у жыхароў горада. Такі варыянт вы прапануеце правесці цяпер!!!!??? Што ж, думка дастойнага нашчадчка. Засталося толькі ажыццявіць план нацыяналізацыі.
    Таму для мяне, як для кожнага еўрапейца, які шануе інстытут прыватнай ўласнасці, гэта справа прынцыповая. Мая сям я ведае пра такія рэчы не з кніжак. Як бачыце, што такое свой дом і як за ім дбаць, я ведаю.
    А вы, мяркуючы на пастам, гісторыю горада ведае слабавата, не адчуваеце яго настрояў.
    Шкада, былі ў Еўропе, а саўковая замбіраванасць у вашых пастах адчуваецца моцна.
    Раю вам, купіце сапраўды ўчастак, пабудуйцеся, пажывіце ў сваім доме. А потым праз некалькі год прыйдзе дзядзя і скажа: Alconafft, мне ваш участак спадабаўся, я яго забіраю. Дом вам скромна выглядае. Халупа якаясьці!
    Вось вы тады ўсё б зразумелі. Поспехаў вам і не пішыце дзіцячай лухты. А калі ўзнікнуць якія пытанні ці сумненні, пытайцеся ў карэнных гарадзенцаў.

  12.  Alconafft

    0

    0

    Многа букаф…ниасилил 🙂 По вашему, государство должно решать проблемы нерадивых хозяев? Если ты превратил свой дом в гадюшник — это твоя вина, а не государства.

  13.  n.nezzvanova

    0

    0

    2Jurka:

    историю оно не знает, хорошо, что оно созналось, что читает не все буквы. самокритично — может и не потеряно.
    Alconafft из тех, для кого и кем задуман весь этот совковый хгламур — херрой нашего времени:)), потому такая всеобщая ж*па.

  14.  Jurka

    0

    0

    Калі вы пачалі гэту дыскусію, будзьце ласкавы, адказвайце на пытанні. Мяркую, што вы ўсё асілілі і цяпер не можаце далей аргументавана працягваць яе. На мае пытанні вы так і не адказалі. Шкада! Па маладосці і недасведчанасці мабыць…
    На ваша пытанне пра ролю дзяржавы, я ўжо адказаў.
    Нават «пажаваў» вам усё. Патлумачыў, якая роля дзяржаўнага апарата. Не займацца гвалтам! Не мы для чыноўнікаў існуем, а яны для нас!
    Вы ж кажаце, што былі ў Еўропе? І пасля гэтага вам не сорамна ахінею пісаць.
    Вы праехаліся па цэнтральных вуліцах Берліна, а ў мікрараёнах ці ў раёнах з прыватным будаўніцтвам былі? Заглядалі? Уяўляеце сабе, што ў Варшаве ў прыватны сектар прыходзіць чыноўнік і ў кагосьці забірае нерухомасць? Гэта ў цывілізаваных краінах немагчыма.
    Чаму вы не ў стане зразумець, што няма «нерадивых хозяев». Існуе праблема адсутнасці фінансавых сродкаў ўладальнікаў. Але ці ў гэтым іх віна?
    Не выключаю таго, што ёсць гаспадары, якія не дбаюць пра сваё. Але выбачайце, якая справа дзяржаве, што я раблю ў сваё хаце?
    І ўрэшце зразумейце. Антоненку і Саўчанку не баліць душа пра стан горада, іх думка накіравана на тое, як зарабіць на пераразмеркаванні нерухомасці ў горадзе. Фірштэйн!
    Не хачу нікога крыўдзіць, але эфекты Кароткага курса ВКП(б)Б 1938 г. так і пруць з беларусаў. І яшчэ, каб скончыць гамон, раю — пачытайце «Сабачае сэрца» Булгакава. Можа што зразумееце.

  15.  bedlam

    0

    0

    гы. жители этого Нового Света только и ждут пока их выселят в новостройки. Ремонт никто никогда не делал и не будет. Все жители таких частных угодий ждут прихода дядюшки, который им все сделает. Противно смотреть на сюжеты по ТВ, где житель дома показывает сырость на полу. Сделать самому для себя же у нас впадлу… Алканавт в чем то прав. А Новый свет..что такое этот квартал, если на Несвижский замок пофиг «реставраторам» и др. памятники. Захотят — снесут. Фоткай, собирай подписи — до лампочки. В такой мы Ж живем. Вот.

  16.  ytyhfrt

    0

    0

    2Jurka +1
    просто поколения еще остались с «советским мировоззрением». Лет через 20 все будет по-другому. если конечно вообще будет…

  17.  Niktonepishet

    0

    0

    Да неее, алканафт просто мороженого «БРСМ» откушал.

  18.  Вий

    0

    0

    Дорогие мои. «Советское мировоззрение» как раз у тех, кто ждёт от государства решения всех проблем. И если что не так — возмущается на кухне. Это как раз Вы. А если участок выставляется на продажу, это капитализм. Правом сноса увеличивают цену. Так что эти застройки ничего не стоят. Возмущаетесь вы по привычке. И сомневаюсь, если этот район отреставрировать и сделать элитным для богатеев (работяги такое не потянут), вы будете довольны. А в сегодняшнем состоянии, это деревня внутри города.
    И почему наш город не может быть современным?

  19.  n.nezzvanova

    0

    0

    «Возмущаетесь вы по привычке».

    а мне казалось, что как раз просто никак не могу еще приобрести привычку к швондеровскому маразму.

    «И почему наш город не может быть современным?»

    а почему бы его сразу в могилев или гомель не переименовать? тогда все вопросы отпадут сами собой.

    “Советское мировоззрение” как раз у тех, кто ждёт от государства решения всех проблем.

    от этого государства лично я решения проблем не жду. речь о том, что оное регулярной традицией обс****тся новыми.

  20.  Jurka

    0

    0

    Вий, колькі вам год? чым вы думаеце? ці вы ў школе гісторыю вучылі ці якое грамадазнаўства? Не ведаю, ці вы пасля вну? Калі так, абавязаны былі вучыць такі прадмет — логіку! І так.
    1) А если участок выставляется на продажу, это капитализм. Правом сносаувеличивают цену.
    Так, згода, цана будзе не слабая. Але права вырашаць ПРАДАВАЦЬ ЦІ НЕ ПРАДАВАЦЬ УЧАСТАК ПРЫНАЛЕЖЫЦЬ НЕ ДЗЯРЖАВЕ, А ЎЛАДАЛЬНІКУ! Так было спакон вякоў.
    Паездзіце па горадзе, паглядзіце, як у некаторых прыватных раёнах ідзе працэс куплі-продажу нерухомай маёмасці! Нехта прадае, а нехта купляе і будуе на ўчастку, правільна, тое, што хоча. Згода!
    Але звярніце, калі ласка, увагу, гэта здзелкі — ДАБРАВОЛЬНЫЯ, НЕ ПРЫМУСОВЫЯ! ТАК ПАВІНЕН ВЫГЛЯДАЦЬ МЕХАНІЗМ АБАРОТУ НЕРУХОМАСЦЯМІ!
    З вашых жа выказванняў прэ неакамунізм! Забраць, экспрапрыіраваць, нацыяналізіраваць.
    2)И почему наш город не может быть современным?
    А хто гаворыць, каб горад не быў сучасным! Кожны аб гэтым марыць! Толькі зразумейце прастую ісціну — месца на сучасныя будынкі, хмарачосы — не ў гістарычным цэнтры, а па-за тэрыторыяй гістарычнай забудовы! БУДУЙЦЕ САБЕ НА ЗДАРОЎЕ напрыклад на Горкага ці БЛК ці Суворава. Зямлі — бяры — не хачу!
    І што з таго, што знішчылі цэлы гістарычны квартал на рагу Сацыялістычнай і Ажэшкі і пабудавалі 9-павярховую дуру? Прыгожа? Дыспрапорцыі маштабнасці забудовы так і кідаюцца ў вочы.

  21.  jendrus

    0

    0

    to Вий
    современный — не значит новый… Современный подход в отношении памятников старины в соседних европейских странах — их сохранение… Так что, я с Вами в чём-то согласен, но только вот смысл мы вкладываем разный…

  22.  Вий

    0

    0

    Что касается памятников старины, даже если они частные, на западе очень строгое законодательство. Практически невозможно самостоятельно ими распоряжаться, тем более переделывать по своему усмотрению. Это первое. У нас проживающие в исторических зданиях не являются их владельцами. Не историческими, не современными. Земля принадлежит городу (государству), уже давно. Контроль за ней был частично потерян после развала СССР. Теперь восстанавливается. Что хочу то ворочу не добускается нигде в мире. Про спакон вякоў не говорите. Тогда передел земель был ещё жёстче. Владелец либо царь, либо князь, либо пан… И забрать их могли в любой момент. Это второе.
    Современный, это идущий в ногу со временем. На дворе 21 век. Отсутствие канализации и туалеты на улице это пережиток. Исправление этого — капитальная перестройка с потерей исторической достоверности. Муляжи ведь вам тоже не нравятся.
    И последнее. Выражение «тихий првинциальный городок» это приговор. Город должен жить а не спать. Тогда есть перспектива у его жителей. Городу нужны бизнес и промышленные центры. Они дают толчок в развитии а не тихие кафе с кофе и пивом. Необходимо привлекать большие деньги. Взамен предлагать лакомые кусочки. Иначе нельзя. Это компромисс.

  23.  Jurka

    0

    0

    Вію,
    1) Про спакон вякоў не говорите. Тогда передел земель был ещё жёстче. Владелец либо царь, либо князь, либо пан… И забрать их могли в любой момент.
    Прабачце, вы мне расказваеце пра гісторыю расійскіх ці азіяцкіх гарадоў! Прывядзіце прыклады, калі ў магдэргскіх беларускіх гарадах які-небудзь цар (а ці на Беларусі былі цары?! цікава!) князь зямлю забраў? Можаце? Мешчанін мог прадаць зямлю і прадаваў. Але да яго не прыходзіў Саўчанка і Антоненка і не казаў: Валі адсюль, на гэтым месцы заўтра будзе мая сябдзіба.
    Зразумеце! Вашы выказванні — тыпова расійская калька і прыклад расійскага мыслення! Паняцця «перарзеркавання» участкаў ў горадзе не было, існаваў механізм куплі-продажу.
    Вазьміце і пачытайце якую літаратура пра беларускія гарады ці Гародню. Таму можам пачынаць дускусію.
    2) Отсутствие канализации и туалеты на улице это пережиток. Исправление этого — капитальная перестройка с потерей исторической достоверности.
    А я на ўласныя вочы бачыў, як праводзілі рэстаўрацыю помнікаў без страты гэтай даставернасці ці аўтэнтычнасці! Раю, калі вы гэтым цікавіцеся, паедзьце ў Еўропу і паглядзіце.
    3) Город должен жить а не спать. Тогда есть перспектива у его жителей. Городу нужны бизнес и промышленные центры. Они дают толчок в развитии а не тихие кафе с кофе и пивом.
    Вашы выказванні састарэлыя. Вы маеце на ўвазе фардызм з яго дамінуючым сектарам прамысловасці. Але ён памёр ў 80-я гады! Цяпер вядучымі сектарамі кожнай гаспадаркі з яўляецца не прамысловасць і не сг, а гандаль і паслугі, у тым у гарадах — турыстычныя паслугі. Яны складаюць да 70 % эканомікі, а прамысловасць да 30%. Чытайце ніжэй.
    Турызм і шырокмі спектр звязаных ім паслуг мог бы пракарміць не аднаго гарадзенца, а плітка на жаль — не! Вось менавіта турызм можа быць адным са штуршкоў развіцця горада і ён можа абудзіць горада са сну.
    Больш чытайце і аналізуйце.
    Пра ролю гандлю і паслуг і іх суадносінах з прамысловасцю глядзіце спасылку:

    http://books.google.com/books?hl=pl&lr=&id=klqwQAYomUEC&oi=fnd&pg=PA27&dq=the+service+economy+in+OECD+countries+2005&ots=MA_4NdgSDj&sig=-nRKOWNF351aCoEl24D3ndlEFdY#PPA28,M1

  24.  Вий

    0

    0

    Владелец либо царь, либо князь, либо пан… Многоточие заметили? Ряд продолжить могли сами. Я думал смысл итак понятен. Войны забыли? Цель их тоже? Они тоже спакон вякоў. Европа тоже никогда спокойной не была. Замки то строили для защиты.
    Мешчанін мог прадаць зямлю і прадаваў. Смысл понятия мещанин знаете? А мещанство? Когда преобладает матерьяльное над духовным можно продать всех и всё. И оплата не только деньги (положение , титул, дложность…).
    И не тыкайте одной Европой. Если копать историю глубоко, как это делаете вы относительно нашей местности, она была в целом грязной, жестокой и не передовой территорией. На которой одна империя сменяла другую. И никакого гражданского общества небыло. Было право силы. Судил кто?
    А я на ўласныя вочы бачыў, як праводзілі рэстаўрацыю помнікаў без страты гэтай даставернасці ці аўтэнтычнасці!
    Трубы проложить мало. Надо выделить (построить) сантехнические помещения. А их небыло ни исторически ни проектно. Это новострой или нет? Мы говорим о жилых строениях а не музеях. И ванна это малая часть. В итоге получаем стилизацию под старину. Так почему не строить с нуля?
    Вашы выказванні састарэлыя. Вы маеце на ўвазе фардызм з яго дамінуючым сектарам прамысловасці. Але ён памёр ў 80-я гады! Цяпер вядучымі сектарамі кожнай гаспадаркі з яўляецца не прамысловасць і не сг, а гандаль і паслугі, у тым у гарадах — турыстычныя паслугі. Яны складаюць да 70 % эканомікі, а прамысловасць да 30%.
    Скажите это глобалистам. Посмотрите на США или Китай. Их ВВП зависит от туристов? Смех. Или наша роль быть их прислугой, официантами в кафе? А чаевые нас прокормят!
    Хотите туристов, постройте огромные казино, откройте розовые районы, разрешите марихуану. Рецепт прост. Дай запретных развлечений. А на нашу историю обычному европейцу нас*ать. У него своей такой полно. А экстрим не здесь, он на востоке.
    Больш чытайце і аналізуйце.
    Наивным я был лет 20-25 назад. Думал есть добро и зло. А оказалось есть просто инстинкты.

  25.  Наталья

    0

    0

    Jurka настоящий гродненец. Правильно говорит — выселять людей из собственных домов власть не имеет права. Она столько лет била по рукам толковых и хозяйственных и продолжает это делать. А вы, господа комментаторы, лучше бы задались вопросом: почему бы не давать собственникам недорогие целевые кредиты на приведение в порядок этой части города. На эти деньги согласовать проекты реконструкции в архитектуре, провести горячую воду и канализацию. Кто не хочет этим заниматься, пусть продает свое жилье.
    Вместо этого власть уже несколько лет запрещала прописывать родственников и пугала сносом.
    Кто же решится вкладывать деньги в благоустройство? Строиться и улучшать дома решились самые отчаянные. И вот им шиш. А мог бы сохраниться для потомоков традиционный для Гродно удивительный кусочек земли с симпатичной жилой застройкой.
    Хотя я все о вечном. Чиновники имеют в виду другое. Землю у хозяев они отберут и перепродадут, судя по рвению, с которым это делается, не без ущерба для личного кармана.
    Вот вам и власть для народа, вот вам и социально ориентированное государство. И не говорите, что политка здесь ни причем. Еще и как при чем, если это делается от имени государства.
    Ищи, кому это выгодно. А выгодно это исполкомовскому начальству, которое на паях с отделом недвижимости давно приватизировало весь Гродно и творит в нем, что хочет. Даже Госконтроль бессилен, потому речь идет о таких деньжищах, какой там народ со своими проблемами.
    Кстати, Дзяржауная инспекцыя архитэктурнай спадчыны планировала внесение Нового Света в границы Старого центра Гродно, но попал туда только госпиталь. А Новый свет готовят под снос. как вы думаете, кто это пролоббировал через Министерство культуры?

  26.  Jurka

    0

    0

    Вію. Цяжка з вамі размаўляць. Праблема ў тым, што вы не ХОЧАЦЕ разумець таго, што вам пішацца. Вось прыклад.
    1) Смысл понятия мещанин знаете? А мещанство? Когда преобладает матерьяльное над духовным можно продать всех и всё.
    Адказваю. Сэнс паняцця «мешчанін» я ведаю вельмі добра. Мешчанін ў даўнія часы на Беларусі — гэта прадстаўнік мяшчанскага саслоўя, жыхар горада. Паходзіць ад слова «места» — горад. А для вас мяшчанства мае адмоўную афарбоўку. А чаму? Вынесены з расійскай літаратуры 19 ст. стэрэатып?
    Калі ласка, сапраўды, раю больш пачытаць кніжак па гісторыі беларускіх гарадоў, у тым нашага горада. Можа тады больш зразумееце.
    2) И не тыкайте одной Европой. Если копать историю глубоко, как это делаете вы относительно нашей местности, она была в целом грязной, жестокой и не передовой территорией. На которой одна империя сменяла другую. И никакого гражданского общества небыло. Было право силы. Судил кто?
    Проста перл. А чым вам тыкаць? Якія прыклады прыводзіць адносна нашай мясцовасці? Разумею вам як і нашаму кіраўніцтву бліжэй азіяцкі менталітэт і метады кіравання? І азіяцкія метады кіравання гарадамі. Беларусь — не еўрапейская дзяржава? Разумею. Камчатка для вас — гэта бліжняе замежжа, а Вільнюс ці Варшава — далёкае, так?
    Права сілы? Зразумела, прыйшоў хан і зрабіў секір башка! Раю пачытаць, што такое магдэбургскае права. эта і быў элемент сярэднявечнай грамадзянскай супольнасці. Таксама зрэшты як і Статуты. І пачытайце, як выглядала судовая сістэма на Беларусі, што такое гарадская лава, земскі ці гродскі суд. Яны ж судзілі. А вы аб гэтым не ведаеце?
    Яшчэ раз прабачце, але з чалавекам, выхаваным на прыкладах расійскага дэспатызма і дзікасці, цяжка спрачацца! Гісторыя Беларусі — для вас калька гісторыі Расіі? Якая сіла?
    3)Посмотрите на США или Китай. Их ВВП зависит от туристов? Смех. Или наша роль быть их прислугой, официантами в кафе? А чаевые нас прокормят!
    Хотите туристов, постройте огромные казино, откройте розовые районы, разрешите марихуану. Рецепт прост. Дай запретных развлечений. А на нашу историю обычному европейцу нас*ать. У него своей такой полно. А экстрим не здесь, он на востоке.
    Я вам не пісаў пра кітаўцаў і амерыканцаў. Ёсць еўрапейскія прыкалады! Вам сорамна быць афіцыянтам? Быць уладальнікам кафэ, бара, сувенірнай крамы, экскурсаводам, працаваць ў цэнтры турыстычнай інфармацыі? Ну так, сорамна. Канешне, для нашага грамадства лепш быць міліцыянерам ці чыноўнікам! І экспрапрыіраваць у людзей нерухомасць, каб старэйшым братам прадаць.
    Вам сарказм пра чаевыя цяжка зразумець. Вы добра разумееце, што я пісаў аб турузме як галіне гаспадаркі і аб тым, як можна выкарыстаць нашы гісторыка-культырныя рэсурсы. Але з вашых выкаўвання вынікае комплекс непаўнавартасці савецкага беларуса. Ніколі не забуду размову з адной настаўніцай савецкіх часоў: Ну што тут у нас ёсць! Вось у Маскве! — падкрэсліла яна.
    Для адпачынак і турызм асацыіруецца толькі з іглой і эстрымам? Выбачайце, прымітыўныя выказванні. Мяркую, што і марыха і ружовыя месцы ў горадзе ёсць, таму «ваш» турызм ужо развіваецца.
    Але я пішу пра нешта іншае. Чаго вы не ў стане зразумець. Пра цыявілізаваны падыход да канцэпцыі развіцця горада, яго гісторыі і культуры.

Оставить комментарий


Вы должны залогиниться чтобы оставить комментарий.


Поиск


Популярное за неделю



Афиша Гродно

Отдых в Гродно




Отзывы о заведениях






Все новости Беларуси

  • Архив

    Сентябрь 2018
    ПнВтСрЧтПтСбВс
    « Авг  
     12
    3456789
    10111213141516
    17181920212223
    24252627282930

  • Вчера: идет загрузка... посещения, идет загрузка... просмотров страниц. По независимым данным Яндекс.Метрики, без учета гостевого доступа провайдеров.